Полная версия сайта Мобильная версия сайта

18 лютага Святлана Алексіевіч прэзентуе кнiгу ў Мiнску

18 лютага (аўторак) у крэатыўнай прасторы ЦЭХ адбудзецца прэзентацыя беларускай версіі новай кнігі Святланы Алексіевіч «Час Second-Hand. Канец чырвонага чалавека»  з удзелам аўтаркі.

Кніга выйшла ў выдавецтве «Логвінаў» у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка».

Пачатак а 18. Уваход — вольны.

velvet_1.jpg

Кніга Святланы Алексіевіч «Час Second-Hand. Канец чырвонага чалавека» закранае маштабныя гістарычныя тэмы: Вялікую Айчынную вайну, Афганістан, Чарнобыль, час перабудовы і развал сацыялістычнай імперыі. У творы даследуецца феномен мыслення савецкага чалавека, феномен сацыялізму і выкладаецца аўтарская канцэпцыя найноўшага часу, які пісьменніца называе часам сэканд-хэнд.

Як дабрацца: Крэатыўная прастора ЦЭХ знаходзіцца па адрасе: пр-т Незалежнасці, 58, корпус 6. 

Каб патрапіць туды, трэба збочыць з праспекта на вуліцу Петруся Броўкі, першы паварот направа да гаражоў. Потым павярнуць направа і  дайсці да  доўгага будынка  заводскага цэха. Скрайні левы пад'езд, падняцца на другі паверх.

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Партнер портала
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus