Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Прэм’ера спектакля «Людзі на балоце»

16 сакавіка на сцэне Палаца культуры прафсаюзаў адбудзецца прэм’ера спектакля «Людзі на балоце» паводле раманаў «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» Івана Мележа.

«Палескую хроніку» Івана Мележа называюць беларускім нацыянальным эпасам. У творы на фоне драматычных падзеяў мінулага стагоддзя разгортваюцца сцэны народнага жыцця, узнімаюцца спрадвечныя пытанні быцця і пошуку шчасця, якое для адных — у каханні і сям’і, для іншых — ва ўладзе і дабрабыце.

На раздарожжы перад выбарам апынаюцца і героі спектакля — Васіль, Ганна і Яўхім. Васіль — бязбацькавіч; выгадаваны ў нястачы, ён хоча цвёрда стаяць на нагах, марыць пра свой кавалак зямлі, уласную гаспадарку. Яўхім — сын працавітага і заможнага бацькі — мае ўсё з маленства і дбае адно пра ўцехі. Абодвум даспадобы вясковая прыгажуня Ганна, абодва чакаюць ад яе выбару на сваю карысць.

Адмыслова для пастаноўкі рэжысёр Аляксандр Гарцуеў стварыў уласную інсцэніроўку рамана. Ранейшая, па словах рэжысёра, была добрая, але адпавядала свайму часу і мела моцны сацыяльны кантэкст. Цэтральнае месца новай інсцэніроўкі займае трохкутнік Яўхім — Ганна — Васіль.

people_of_the_marsh.jpg

Галоўныя ролі ў спектаклі выконваюць: Раман Падаляка, Аляксандр Паўлаў, Валянціна Гарцуева, Вікторыя Чаўлытка, Арцём Бародзіч, Павел Харланчук.

У спектаклі занятыя народны артыст СССР і Беларусі Генадзь Аўсяннікаў, народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Зоя Белахвосцік, Сяргей Краўчанка, Аляксандр Падабед, артысты Тамара Міронава, Алена Сідарава і іншыя.

Мастак-пастаноўшчык — Ігар Анісенка

Кампазітар — Дзмітрый Фрыга               

Спектакль ідзе 2 гадзіны 45 хвілін

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Галина Старожилова
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus