Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Каждый месяц 13 числа — рок по-белорусски

Любіш беларускую музыку?

Або, наадварот, шчыра лічыш, што па-беларуску немагчыма граць рок або блюз?

Упэўнены, што беларуская музыка ў глыбокім заняпадзе?

Чуў назвы гуртоў, але ногі не даходзілі да канцэртаў?

Слухай на свае вушы! Рабі свае высновы!

Штомесяц трынаццатага — беларускамоўныя клубныя рок-канцэрты ў клубе «Салтайм» (пр. Незалежнасці 131/1). Добрая музыка з тэкстам на сваёй мове — вось і ўвесь канцэпт.

Распачалася серыя вечароў канцэртам гурта «Верасень».

1310-2011.jpeg

Менавіта 13 кастрычніка год таму гэта каманда ўпершыню прадставіла сваю праграму ў «электрычнасці». 

«Нам цяжка вызначыць стыль, у якім мы граем, — кажуць музыкі гурта. — У нашых песнях ёсць тое-сёе і ад рока і ад блюза, і нават ад аўтарскай песні... Але музыку трэба граць, а не размаўляць пра яе. Чым мы і плануем заняцца — пры вашай падтрымцы».

Пад час імпрэзы таксама адбыўся розыгрыш прызоў і сувеніраў ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» і after-partyз удзелам сяброў-музыкаў.

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Галина Старожилова
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus