Полная версия сайта Мобильная версия сайта

I, CULTURE — у Беларусі запускаецца міжнародная культурная праграма

Больш за 400 культурных падзей адбудуцца ў 2011 годзе ў 10 сталіцах свету, уключаючы Мінск.

I, CULTURE, міжнародная культурная праграма польскага старшынства ў Еўрасаюзе,  пазнаёміць  нашу сталіцу з выбітнымі прадстаўнікамі польскай культуры.

У рамках I, CULTUREпройдзе шэраг выстаў, творчыя майстэрні, спектаклі ды фільмы, канцэрты сімфанічнай і класічнай музыкі: мерапрыемствы падабраныя такім чынам, каб  прадставіць польскую культуру ўсебакова.

Таму  праграма — гэта яшчэ і шанец для беларусаў лепш даведацца бліжэйшага суседа, каб лепш яго зразумець.

Мерапрыемствы беларускай часткі міжнароднай культурнай праграмы польскага старшынства ў Еўрасаюзе 2011 (I, CULTURE):

s640x480.jpg

13 верасня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі можна будзе пачуць музыку Караля Шыманоўскага, польскага кампазітара, якога называюць «другім пасля Фрыдэрыка Шапэна».

18 верасня: творчая майстэрня па сучасным рамястве I, CULTURE Puzzle.

Кульмінацыяй аднадзённага семінара стане стварэнне мінскай часткі пазла-палатна I, CULTURE. Фрагменты палатна размеркаваны сярод 10 сталіц-удзельніц праграмы: кожная краіна падрыхтуе сваю частку, пасля чаго з іх сшыюць палатно I, CULTURE.

11 лiстапада ў Палацы спорту — авангардны перфоманс «Планета Лем»

Яго ў Мінск прывязе тэатр Biuro Podróży («Бюро Падарожжаў»).

7 сучасных польскіх спектакляў, што мелі найбольшы поспех у свеце

Пазнаёміцца з адной з самых дынамічных і папулярных тэатральных культур Еўропы можна будзе падчас Міжнароднага форума тэатральнага мастацтва «Тэарт», які пройдзе ў Мінску з 7 па 26 кастрычніка.

З 27 па 29 кастрычніка ў Мінску пройдуць Дні люблінскага тэатра.

22 лістапада можна паслухаць канцэрт гурта Zakopower

Zakopower — адзін з самых папулярных гуртоў у Польшчы. Ён спалучае польскую фальклорную музыку з сучасным гучаннем.

Польскае кiнона Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад»

Выстава жывапісу Фердынанда Рушчыца

Фердынанд Рушчыц — польска-беларускі мастак і педагог.

Выстава будзе праходзіць з 25 лістапада па 31 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Галина Старожилова
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus