Полная версия сайта Мобильная версия сайта

23 мая ў Мінску пройдзе вялікі сольны канцэрт гурта N.R.M

23 мая, у пятніцу, у клубе «Піраты» N.R.M адыграе вялікі рок-канцэрт.

N.R.M. не мае патрэбы ў адмысловым прадстаўленні: досыць таго, што гурт з'яўляецца на працягу многіх гадоў лідарам беларускай рок-сцэны, і за гэты час некаторыя ягоныя песні сталі, без перабольшання, народнымі.

velvet_1.jpg

Акрамя ўлюбёных усімі хітоў і лепшага з апошняга альбома, будуць прадстаўлены і новыя песні. Увосень N.R.M. выдаў новы дыск пад назвай «Д.П.Б.Ч.», гэта сёмы студыйны альбом гурта пасля шасцігадовага перапынку.

На працягу апошняга года група знаходзіцца ў гастрольным туры ў падтрымку новага альбома па гарадах Беларусі, а таксама па краінах блізкага замежжа: адыграныя канцэрты ў Гомелі, Магілёве, Віцебску, Маскве, Санкт-Пецярбургу.

30 мая N.R.M выступіць у Гродне. Ужо стала традыцыяй, што калектыў выступае з вялікім сольным канцэртам перад пачаткам лета, летась падобны канцэрт адбыўся ў клубе "Гудвін".

N.R.M. дасць свой ​​канцэрт у дзень перад паўфінальным і фінальным паядынкамі Чэмпіянату свету па хакеі, які будзе праходзіць у маі ў Мінску.

— Дарагія фаны, — кажа Піт Паўлаў, — калі Вы будзеце выдумляць, як пацешыць у Мінску сваіх гасцей і знаёмых падчас Чэмпіянату, запрасіце іх на наш канцэрт — адцягнуцца ад лядовых пабоішчаў.

У той час, як увесь свет з заміраннем будзе чакаць вынікаў фінальных баталій на гарачым беларускім лёдзе, N.R.M пакажа, што такое сапраўдны рок у гадзіну лядовых супрацьстаянняў.

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
VELVET: Партнер портала
Хотите стать автором «Velvet»? Пишите нам!
#
Система Orphus