Полная версия сайта Мобильная версия сайта
Архитектура (10),Беларусь (19),боль (14),гендер (5),Душа. Духовность. Духовный мир. (19),Женщина (39),жесть (10),Животные (6),Иностранные языки. (24),искусство жить (117),Медицина (2),Мир, в которм мы живем (65),Мультфильмы для взрослых. (4),настроение (28),новости (8),Пасха (1),познавательная минутка (30),Поразительно красиво (11),правописание,юмор (1),праздники (12),прощальное (1),Психология Р. Нарушевич (1),психология,юмор,метафоры (8),размышления о... (12),Ретроавтомобили (0)Спорт, дети (2),философия жизни (57),хоккей (1),Хэнд-мэйд (29),Школа (4),Южная Корея (47),Я-девочка (2),Язык (4),Япония (4),Автомобили (5),Актеры (22),Анекдоты (32),Ароматотерапия (2),Астрология (15),Астрономия (6),Афоризмы, цитаты (53),Аффирмации (3),Балет (2),Беременность (2),Бизнес (11),Великие женщины (19),Вера. Религии (38),Видео (117),Виртуальное путешествие (18),Вторая жизнь вещей (11),Вышивка (11),Вязание (54),География (12),Гороскопы (10),Дамские штучки (13),Дача. Сад. Огород (19),Дети (157),Дзен (8),Дизайн (45),Домоводство (21),Женские хитрости (10),Животные домашние (37),Загадки, тесты (38),Здоровье (102),Игрушки (6),Игры (23),Известные люди (44),Интересно (144),Искусство (156),Искусство песка (3),Истории из жизни (19),История (12),Гісторыя Беларусі. (4),Йога (4),Кино (269),Коллекционирование (4),Компьютер (4),Косметология (17),Коты и кошки (53),Красота (13),Красота. Стройная фигура (34),Кулинария и гастрономия (64),Кулинария. Десерт (51),Кулинария. Завтраки (14),Кулинария. Коктейли (4),Кулинария. Салаты (12),Кулинария. Чай (4),Кулинария.Закуски (8),Литература (51),Любовь (50),Макияж. Визаж (28),Маникюр** (3),Мантры (5),Медитация (6),Мифы, легенды (4),Мода и стиль (286),Молитвы (8),Мотиваторы (16),Мудрость (86),Музыка (315),Музыка. Drum & Bass (5),Музыка. Джаз (13),Музыка. Рок (37),Музыка. Рок-н-ролл (3),Мультфильмы (50),Народные интеллигентные игры (5),Общество (88),Отношения и секс (24),Парфюм (4),Песни (64),Подарки (6),Пожелания (3),Поздравления (12),Поэзия (153),Праздничные идеи (7),Притчи (93),Прически (11),Проза (20),Психология (122),Психология. О. Гадецкий (3),Психология. Торсунов (9),Публицистика (7),Путешествия, экскурсии, отдых (54),Развлечения (15),Разное (47),Реклама (34),Релакс (16),Ремонт дизайн интерьер экстерьер (43),Саморазвитие (23),Своими руками (97),Семья (21),Сказки (7),Собаки (11),Спорт (20),Ссылки (9),Стиль жизни (16),Стихи (149),Стихи. Школа (4),Танцы (28),Татуировка (4),Театр (3),Технологии (8),Традиции, история, факты (19),Увлечения (13),Украшения (4),Фауна (28),Фестивали (2),Философия (162),Фитнес (23),Флешмоб (5),Флора (7),Фото (122),Цветоводство (48),Чтение (30),Шансон (18),Шитье (48),Шоппинг (4),Эзотерика (43),Юмор (437)

Моя мечта -Бессмертие. Но не такой ценой! Часть2.

СтарухаИзергиль аватар
4
Увлечение:

 

Частка 1.

chernyy_voron.jpegЛідзя глядзелася ў люстэрка. Не, яна не была прыгажуняй, хоць і мела высокі чысты лоб, вялікія задуменныя вочы, маленькі акуратны носік. Яе знешнасць хібіла ніжняя сківіца, што крыху  выдавалася ўперад.

Прыгажуняй была яе малодшая сястра Жэня. Тая мела круглы падбародак, чорныя, як смоль, валасы і грубкі на шчочках, калі  яна ўсміхалася. А ўсміхалася Жэня часта, бо была рагатухай і ўмела падабацца хлопцам…

— Гляньце на яе, людцы добрыя! Я ёй хату падмесці загадала, а яна перад люстэркам круціцца! Гультайка! Гарод не паліваны, Зорка не доена…  За што ж мяне гэтак Бог пакараў…  —  маці раз’юшана падляцела да дзяўчыны і шкаматнула яе што было моцы за плячо.  –  Выдра ты няшчасная, падмятай кажу!
  
Лідзя моўчкі ўзяла венік і пачала спрытна месці падлогу.
— Ды глядзі, каб чысценька было,  — маці паправіла падушкі на высокай пасцелі.  — Да Жэнечкі сваты заўтра прыедуць…  Дачушка мая, прыгажунька…
  
Лідзя адчувала, як злосць закіпае ў яе на душы. Вось заўсёды так  — Жэнечка тое, Жэнечка гэта, ды і замуж яна першая пойдзе, тут няма чаго і думаць. А да яе не тое што сватоў пасылаць, нават глядзець ніхто з хлопцаў у яе бок не хоча. Прыкра.

Хуценька выцершы пыл  на паліцах, дзўчына заспяшалася на вуліцу. Падлогу яна памые заўтра ранічкай, а цяпер трэба хуценька даіць карову, што ўжо нецярпліва рыкае ў хляве, ды бегчы паліваць гарод.

Летні вечар ахутаў яе пахамі зёлак, кропу, свежасці, набліжаючайся ночы. Прыткнуўшыся галавой да цеплага боку каровы, Лідзя дазволіла сваім рукам займацца прывычнай справай, сама ж была ўжо далёка адсюль у сваіх думках.

У мінулую нядзелю ў царкве, закалыханая раўнамерным цячэннем службы і  гукам бацюшкінага спеву, яна механічна хрысцілася, як раптам ёй здалося, што хтосьці спадцішка яе разглядвае. Непрыкметна адступіўшы паўкрока назад, яна крыху павярнула галаву направа. Адтуль, быццам свецячыся ў патаемным змроку кута, глядзелі на яе вочы мужчыны. Здавался, нейкая магнетычная сіла сыходзіла ад гэтых дзіўных зялёных вачэй, яны гіпнатызывалі Лідзю, і яна раптам адчула, як чырвань залівае яе твар, вушы, шыю і нават грудзі. Хуценька адвярнуўшыся, яна паспрабавала сканцэнтрыравацца на малебне, але шум ў вушах і гулкія ўдары сэрца заміналі ёй. Усёй сваёй істотай яна зразумела раптам, што ад мужчыны гэтага сыходзіць нейкая таямнічая сіла, нават на адлегласці ахутвае яе, як плашчом, рабуе яе волю. Пахіснуўшыся, Лідзя схілілася да маці і прашаптала:
—  Мама, мне дрэнна нешта. Я выйду на вуліцу.

Тая моўчкі кіўнула галавой, нават не глянуўшы на дачку. Лідзя ціхенька ступаючы вышла на свежае паветра і села на лавачку. Яна не магла зразумець, што з ёй здарылася, ніколі ў жыцці яна яшчэ не адчувала нічога падобнага. Праз некаторы час дзяўчына супакоілася і, паправіўшы хустку на галаве, вярнулася ў царкву. Калі яна спадцішка глянула ў кут, мужчыны там ўжо не было. “Дзіўна, — падумалася ёй, — як ён мог выйсці? Я ж сядзела насупраць дзвярэй?”…

Падаіўшы карову, яна устала,  узяла вядро з малаком у адну руку, другой паставіла на месца ўслончык і вышла з хлява. Кожны дзень яна ў думках вярталася да таго здарэння, і ёй карцела зноўку пабачыць таго чалавека. Яна не вельмі добра яго разгледзела, адны тыя вочы, што так былі падобныя на каціныя, ды ярка – рыжую шапку буйных валасоў. Яшчэ запомнілася, што ён быў вельмі высокі і плячысты, на галаву вышэйшы за прысутных у царкве мужчын.

Цэдзячы малако, паліваючы агарод, мыючы перад сном ногі, яна ўвесь час вярталася да таго здарэння. Маці была так занятая падрыхтоўкай да прыезду сватоў, што зусім не звяртала на Лідзю ўвагі, і яна была бясконца рада гэтаму. Ужо лежачы ў пасцелі яна ўявіла сабе,  што незнаёмец сядзіць побач з ёю на лавачцы, абнімае яе за плечы,  і з усмешкай заплюшчыла вейкі.
Частка 2.

Назаўтра ў хаце было шумна, Жэня прыбралася, як лялька, і сядзела ля акна, нецярпліва паглядаючы на вуліцу, Лідзя дапамагалі маці накрываць на стол, бацька курыў адну цыгарэту за другой, жмурачыся на бутэльку самагонкі, што красавалася стале…

І тут:
— Едуць, мамачка, едуць! — Жэня як ашпараная кінулася ад акна на кухню, а адтуль назад у пакой і схавалася за шафу. Бацька таропка падняўся і пайшоў сустракаць гасцей, маці, зняўшы пярэднік, паправіла перад люстэркам валасы і выйшла за ім ззаду. Лідзя разгублена засталася стаяць пасярод хаты. Хто яго ведае, што ёй цяпер рабіць: ці то ісці на вуліцу з бацькамі, ці то да Жэні ў пакой…

Яна ўсё яшчэ думала, калі адчыніліся дзверы, і сваты зайшлі ў хату.
Дзяўчына не паверыла сваім вачам —  апошнім, галавой пад самую столь, стаяў той самы незнаёмец з царквы, а яго шырокія грудзі ўпрыгожвай ручнік галоўнага свата. Нічога не разумеючы, яна як заварожаная застыла на месцы, і маці балюча штурханула яе локцем у бок.
— Чаго стаіш, рот разевіўшы? Вітай гасцей дарагіх…

Дзень прайшоў як у тумане. Куды б ні накіравалася дзяўчына, ёй здавалася, што вочы незнаёмца неадступна следуюць за ёй. Падразаючы на кухні хлеб ці дастаючы чарговую бутэльку, ці падкладваючы гарачай бульбы на талерку,  яна чула толькі адзін яго глыбокі голас, седзячы за сталом бачыла толькі яго, хоць спрабавала не падымаць вачэй. Незнаёмы мужчына аказаўся сваяком жаніха, ляснічым, звалі яго Міхаілам — гэта яна зразумела з размоў за сталом. Бацькі з павагай ставіліся да яго. Жэня мела вочы толькі для жаніха — спраўнага хлопца, чымсьці падобнага да яе самой, так што можна было падумаць, яны брат і сястра.

Праз некаторы час бацька спахапіўся, што конь ўжо адпачыў з дарогі, і трэба было б напаіць яго. Міхаіл палажыў відэлец і падняўся.
—  Я напаю, —  сказаў ён бацьку.
—  Не, не…  — бацька замахаў рукамі, быццам вятрак. — Што ты, сваток, я сам! Яшчэ чаго не хапала…
Але Міхаіл настояў на сваім.
—  Ты да зяця прыглядайся, з будучай раднёй пра свадзьбу гутарку вядзі… — Ён зірнуў на Лідзю. — А дачка твая хай мне дарогу да рэчкі пакажа.

Разумеючы, што яна зараз зноў пачырванее, Лідзя хуценька выйшла з-за стала.
— Ідзі, ідзі, дачушка, — маці махнула рукой, — пакажы дарогу.
Ідучы праз двор побач з Міхаілам, яна ўпарта не паднімала галавы, а ён маўчаў, ведучы каня за аброць. І толькі калі яны выйшлі за вароты і накіраваліся да ракі, ён ласкава звярнуўся да Лідзі:
— Ну вось і пабачыліся яшчэ раз… Ведаеш, а я даўно за табой назіраю: у лесе бачыў, як ты ягады збіраеш, у царкве вачэй ад цябе адвесці не мог, на сенакосе табой любаваўся… Ты прыгажуня, ты ведаеш гэта?

Лідзя маўчала. Ёй было прыемна слухаць яго словы, тым больш што ніхто і ніколі не гаварыў з ёй так. Сэрца трапаятала ў  грудзях параненай птушкай.
— Ну, скажы, а я табе хоць трошачку падабаюся? Ці можа гідкі я табе, ягадка? — Ён заставіў яе падняць галаву і паглядзець сабе ў вочы. Быццам у вір зірнула Лідзя, яны чаравалі і пазбаўлялі сілы. — Прыходзь заўтра ў бор, такія ягадныя месцы табе пакажу, якіх ты ніколі ў жыцці яшчэ не бачыла…

Больш ён, ні пакуль конь смачна піў ваду, ні калі яны вярталіся  дамоў, не сказаў ніводнага слова…

Комментарии

Всего комментариев (5) Последнее сообщение
СтарухаИзергиль аватар

Продолжение следует...

Larysa аватар

ужо чакаю!

СтарухаИзергиль аватар

Дзякуй, што чытаеце! Пасля свята працягнем... 

Павлинка аватар

Мне тоже интересно. Спасибо.

Belka178 аватар

мама дорогая! я, не учив толком белорусский в школе, не всегда понимая слова, так заинтересовалась! жду продолжения! 

Архитектура (10),Беларусь (19),боль (14),гендер (5),Душа. Духовность. Духовный мир. (19),Женщина (39),жесть (10),Животные (6),Иностранные языки. (24),искусство жить (117),Медицина (2),Мир, в которм мы живем (65),Мультфильмы для взрослых. (4),настроение (28),новости (8),Пасха (1),познавательная минутка (30),Поразительно красиво (11),правописание,юмор (1),праздники (12),прощальное (1),Психология Р. Нарушевич (1),психология,юмор,метафоры (8),размышления о... (12),Ретроавтомобили (0)Спорт, дети (2),философия жизни (57),хоккей (1),Хэнд-мэйд (29),Школа (4),Южная Корея (47),Я-девочка (2),Язык (4),Япония (4),Автомобили (5),Актеры (22),Анекдоты (32),Ароматотерапия (2),Астрология (15),Астрономия (6),Афоризмы, цитаты (53),Аффирмации (3),Балет (2),Беременность (2),Бизнес (11),Великие женщины (19),Вера. Религии (38),Видео (117),Виртуальное путешествие (18),Вторая жизнь вещей (11),Вышивка (11),Вязание (54),География (12),Гороскопы (10),Дамские штучки (13),Дача. Сад. Огород (19),Дети (157),Дзен (8),Дизайн (45),Домоводство (21),Женские хитрости (10),Животные домашние (37),Загадки, тесты (38),Здоровье (102),Игрушки (6),Игры (23),Известные люди (44),Интересно (144),Искусство (156),Искусство песка (3),Истории из жизни (19),История (12),Гісторыя Беларусі. (4),Йога (4),Кино (269),Коллекционирование (4),Компьютер (4),Косметология (17),Коты и кошки (53),Красота (13),Красота. Стройная фигура (34),Кулинария и гастрономия (64),Кулинария. Десерт (51),Кулинария. Завтраки (14),Кулинария. Коктейли (4),Кулинария. Салаты (12),Кулинария. Чай (4),Кулинария.Закуски (8),Литература (51),Любовь (50),Макияж. Визаж (28),Маникюр** (3),Мантры (5),Медитация (6),Мифы, легенды (4),Мода и стиль (286),Молитвы (8),Мотиваторы (16),Мудрость (86),Музыка (315),Музыка. Drum & Bass (5),Музыка. Джаз (13),Музыка. Рок (37),Музыка. Рок-н-ролл (3),Мультфильмы (50),Народные интеллигентные игры (5),Общество (88),Отношения и секс (24),Парфюм (4),Песни (64),Подарки (6),Пожелания (3),Поздравления (12),Поэзия (153),Праздничные идеи (7),Притчи (93),Прически (11),Проза (20),Психология (122),Психология. О. Гадецкий (3),Психология. Торсунов (9),Публицистика (7),Путешествия, экскурсии, отдых (54),Развлечения (15),Разное (47),Реклама (34),Релакс (16),Ремонт дизайн интерьер экстерьер (43),Саморазвитие (23),Своими руками (97),Семья (21),Сказки (7),Собаки (11),Спорт (20),Ссылки (9),Стиль жизни (16),Стихи (149),Стихи. Школа (4),Танцы (28),Татуировка (4),Театр (3),Технологии (8),Традиции, история, факты (19),Увлечения (13),Украшения (4),Фауна (28),Фестивали (2),Философия (162),Фитнес (23),Флешмоб (5),Флора (7),Фото (122),Цветоводство (48),Чтение (30),Шансон (18),Шитье (48),Шоппинг (4),Эзотерика (43),Юмор (437)
#
Система Orphus