Полная версия сайта Мобильная версия сайта
Архитектура (10),Беларусь (19),боль (14),гендер (5),Душа. Духовность. Духовный мир. (19),Женщина (39),жесть (10),Животные (6),Иностранные языки. (24),искусство жить (117),Медицина (2),Мир, в которм мы живем (65),Мультфильмы для взрослых. (4),настроение (28),новости (8),Пасха (1),познавательная минутка (30),Поразительно красиво (11),правописание,юмор (1),праздники (12),прощальное (1),Психология Р. Нарушевич (1),психология,юмор,метафоры (8),размышления о... (12),Ретроавтомобили (0)Спорт, дети (2),философия жизни (57),хоккей (1),Хэнд-мэйд (29),Школа (4),Южная Корея (47),Я-девочка (2),Язык (4),Япония (4),Автомобили (5),Актеры (22),Анекдоты (32),Ароматотерапия (2),Астрология (15),Астрономия (6),Афоризмы, цитаты (53),Аффирмации (3),Балет (2),Беременность (2),Бизнес (11),Великие женщины (19),Вера. Религии (38),Видео (117),Виртуальное путешествие (18),Вторая жизнь вещей (11),Вышивка (11),Вязание (54),География (12),Гороскопы (10),Дамские штучки (13),Дача. Сад. Огород (19),Дети (157),Дзен (8),Дизайн (45),Домоводство (21),Женские хитрости (10),Животные домашние (37),Загадки, тесты (38),Здоровье (102),Игрушки (6),Игры (23),Известные люди (44),Интересно (144),Искусство (156),Искусство песка (3),Истории из жизни (19),История (12),Гісторыя Беларусі. (4),Йога (4),Кино (269),Коллекционирование (4),Компьютер (4),Косметология (17),Коты и кошки (53),Красота (13),Красота. Стройная фигура (34),Кулинария и гастрономия (64),Кулинария. Десерт (51),Кулинария. Завтраки (14),Кулинария. Коктейли (4),Кулинария. Салаты (12),Кулинария. Чай (4),Кулинария.Закуски (8),Литература (51),Любовь (50),Макияж. Визаж (28),Маникюр** (3),Мантры (5),Медитация (6),Мифы, легенды (4),Мода и стиль (286),Молитвы (8),Мотиваторы (16),Мудрость (86),Музыка (315),Музыка. Drum & Bass (5),Музыка. Джаз (13),Музыка. Рок (37),Музыка. Рок-н-ролл (3),Мультфильмы (50),Народные интеллигентные игры (5),Общество (88),Отношения и секс (24),Парфюм (4),Песни (64),Подарки (6),Пожелания (3),Поздравления (12),Поэзия (153),Праздничные идеи (7),Притчи (93),Прически (11),Проза (20),Психология (122),Психология. О. Гадецкий (3),Психология. Торсунов (9),Публицистика (7),Путешествия, экскурсии, отдых (54),Развлечения (15),Разное (47),Реклама (34),Релакс (16),Ремонт дизайн интерьер экстерьер (43),Саморазвитие (23),Своими руками (97),Семья (21),Сказки (7),Собаки (11),Спорт (20),Ссылки (9),Стиль жизни (16),Стихи (149),Стихи. Школа (4),Танцы (28),Татуировка (4),Театр (3),Технологии (8),Традиции, история, факты (19),Увлечения (13),Украшения (4),Фауна (28),Фестивали (2),Философия (162),Фитнес (23),Флешмоб (5),Флора (7),Фото (122),Цветоводство (48),Чтение (30),Шансон (18),Шитье (48),Шоппинг (4),Эзотерика (43),Юмор (437)

Бессмертие - мой выбор. Но не такой ценой! Окончание

СтарухаИзергиль аватар
4
Увлечение:

 

chernyy_voron.jpegЧастка 12.

У тую ноч Лідзя амаль не спала, яна колькі разоў падымалася. Напэўна боль суцішыўся б, калі б яна мела магчымасць хадзіць па пакоі, але Міхаіл груба адказаў на яе просьбу зняць ланцуг:

— Я яшчэ з глузду не з’ехаў. Выдумала — хадзіць ёй патрэбна. Ляжы і не дуры галавы.

Ляжаць яна не магла, бо боль часам быў проста невыносным. Тады яна станавілася на калені, лобам дакратвалася да металічнай рамы койкі і ціха стагнала. Затым выдаваўся кароткі адпачынак, пасля якого было яшчэ цяжэй адчуваць, як чорныя хвалі болю накатваюцца на яе адна за другой, рабуючы сілы і розум.

Калі прыйшла раніца, яна так змучалася, што нават Міхаіл занерваваўся. Ён зварыў ёй курынага булёну, у думках праклінаючы кіраўніцтва Цэнтра, якім было забаронена мець пры сабе  у “камандыроўцы” за матэрыялам сучасныя лекі. Аднаго шпрыца хапіла б, каб паскорыць працэс родаў, ці хоць зрабіць яго менш балючым для Лідзі. Яму было не яе шкада, а сваіх напятых ад амаль бесперапынныга стогну і плачу нерваў. Наступаў адказны момант, нельга губляць ні хвіліны пасля нараджэня дзіцяці, бо неабходна было як мага хутчэй вярнуцца — свежы матэрыял меў самую высокую якасць.

Цяпер жа  яму патрэбна вырашыць, што ён будзе рабіць з Лідзяй, перад тым як вярнуцца ў свой час. Яна ведала зашмат, гэтую памылку яму не даруюць. Інструкцыя патрабавала непрыкметным чынам пазбавіцца ад патэнцяльнай небяспекі. Канечне, калі яна будзе плявузгаць на кожным вуглу пра ін’екцыі Бесмяроцця, ніхто ёй не паверыць, падумаюць проста, што яна з глузду з’ехала, але рызыкаваць было забаронена.

Да гэтага часу Міхаілу не прыходзілася трапіць у такую сітуацыю, ён за ўсе гады свайго жыцця яшчэ ніколі нікога не забіваў, і яму не вельмі хацелася рабіць гэта. Ён са злосцю падумаў пра тое, як гэта абразіна выкрала ключ. Чаму ён не здумаў павесіць яго на які матузок на шыю?

Але што ж рабіць, як замесці сляды, ды так, каб марна не губляць часу? Паразважаўшы, ён вырашыў спаліць леснічоўку разам з Лідзяй. Лепш за ўсё не з ёй, а з яе трупам. “Дам чым цяжкім па галаве — і ўсе справы, — разважаў ён, — многа ёй трэба…  ”. Ён загадзя аблажыў леснічоўку цюкамі саломы, каб пасля не губляць часу.

Лідзя  адмовілася было піць бульён, і Бесмяротны быў вымушаны з лыжачкі карміць яе. Паеўшы, яна задрамала.

За акном вечарэла. Прыцемкі ,як прывід, заглядвалі ў акно, і Міхаіл завесіў яго посцілкай.

Частка 13.

Гэта ноч прайшла як і першая, толькі стан Лідзі ўсё пагаршаўся. Пад раніцу яна ўжо не магла устаць і толькі слаба стагнала, калі пачыналіся схваткі. А затым ёй стала яшчэ горш, яна трызніла.

— Мама, — шаптала яна, кідаючыся па падушцы,  — мамачка… Я не хачу, не хачу… Мамачка, мне так балюча.

Раптам яна рэзка села на пасцелі і пранізліва закрычала:
— Змеі!! Яны паўзуць па маё дзіцятка. Не аддам… Ідзіце вон! — Яна адбівалася ад нябачных пачвар, але тут жа адкінулася назад. Цела яе выгнулася дугой, быццам ад электрычнага току.

Міхаіл быў у роспачы. Ён проста неведаў, што яму рабіць. Тыя разы роды праходзілі спакойна, калі дык нават у прысутнасці медыцынскага персаналу. Простага гіпнозу было дастаткова, каб урачы падцвердзілі, што дзіця памерла і на усё забыліся.

А цяпер усё ішло не так, як патрэбна. Ён стаяў, апусціўшы рукі і глядзеў на Лідзю, якая стала белай, як смерць, і нерухома ляжала на падушцы. Калі ён паціху наблізіўся да яе, тая паволі падняла руку і паказала на яго пальцам

— Я не аддам табе сваё дзіця, не аддам, не аддам…— прыгаворвала яна, і слезы капалі з яе акружаных сінімі ценямі вачэй.

Ён раззлавана адскочыўся назад.

Праз колькі часу Лідзя нема закрычала, трымаючыся за жывот. Яе кашуля задралася да самых грудзей. Паміж яе раскінутых ног Міхаіл убачыў вымазаныя крывёй ножкі дзіцяці.

—  Што ж гэта робіцца… Божа дапамажы мне…

На нейкі момант ён разгубіўся, а затым рашуча пачаў адной далонню ціснуць на жывот жанчыне, другой цягнучы дзіця за ножкі. Лідзя страціла прытомнасць.
Праз некалькі хвілін ён трымаў у руках акрываўленае цельца амаль фіялетавага колеру. Дзіця нарадзілася мёртвым.

Міхаіл перарэзаў нажом пупавіну і пачаў стукаць па маленькай спінцы далонню, спрабуючы ажывіць дзяўчынку, але яго намаганні былі марнымі…

Частка 14.

Пятро з Марыяй выбраліся па дровы. Яны трэсліся на кані па лясной дарозе, і думаючы кожны пра сваё. Пятро курыў самакрутку і падганяў кабылу, што наравіла ісці павольней, як толькі ён крыху адпускаў лейцы.
На вуліцы было холадна, і Марыя шкадавала, што не паддзела яшчэ адзін свэдар. “Рабіць-то будзе цёпла, — думала яна сама сабе, — але ж пакуль даедзем, акалею…”

Калёсы як раз падняліся на гару, калі Пятро раптам угледзеўся наперад.

— Глянь ты, маці, дым над лесам!


— А Божа мой, там жа недзе леснічоўка ў тым баку! Гані Пятро! — Заекатала Марыя.


Той ужо як мага сцябаў кабылу пугай па шырокай спіне…

Пад’ехаўшы бліжэй, яны пачулі трэск агню, а потым сярод дрэў сталі віднецца чорныя клубы дыму і чырвоныя языкі, што прагна лізалі сцены леснічоўкі.
Пятро схапіў тапор, што ляжаў на возе і кінуўся да дзвярэй.
— Куды ты, дурань, там жа агонь, — хацела спыніць яго Марыя, але ён нават не звярнуў на яе ўвагі.
Гарачая клямка дзявярэй балюча апякла яму далонь, але і гэта не спыніла бацьку. Закрыўшы твар адным рукавом кажушка, ён кінуўся ў хату. Там, адразу закашляўшыся ад едкага дыму, што напаўняў пакой,  ён азіраўся, шукаючы дачку.

Схапіўшы яе на рукі, ён хацеў было ўжо бегчы на двор, калі адчуў, што нешта не пускае. Убачыўшы ланцуг, ён падняў тапор і пачаў хуценька збіваць абухом замок.
Было несцярпіма горача, у мужчыны трэсліся рукі ад страху з сябе і за дачку. Яна, акрываўленая, бледная, нават не краталася.

А па вуліцы лётала кругамі Марыя, галосячы:

— Людцы, ратуйце! Пажар!
Над ёй каркалі вароны, што чорнай хмарай кружыліся над леснічоўкай, ды попел, астываючы ў халодным паветры, шэрымі анучкамі падаў на снег…

Частка 15.

“Прывітнне, сябра Амадэй!

Вось і зноў пішу я табе.
Усё пайшло прахам.

Дзіця нарадзілася мёртвым, я, праўда, адразу ж пасля родаў прывёз яго ў Цэнтр, але ўрачы нічога не змаглі зрабіць.

Цяпер мне прыйдзецца чакаць, а як знойдуць новы аб’ект — распачынаць усё спачатку.

Нічога, спяшыць няма куды, спадзяюся, што наступны раз мне больш пашэнціць. ..

Што новага у цябе?

Твой Міхаіл.”
 

Комментарии

Всего комментариев (15) Последнее сообщение
Кот аватар

Большое спасибо!

Очень понравилось. А еще что-нибудь будет? Очень хочется.

СтарухаИзергиль аватар

Я думаю, что продолжить стоит, ведь Бессмертный в любом случае остался без того, что ему нужно. Скорее всего он будет продолжать, только уже в другом месте и времени. 

Если будете читать, буду писать... 

zoloto аватар

ЖАХ!!!!!!!!!!!!

Павлинка аватар

Спасибо, было очень интересно. С удовольствием почитала бы продолжение! 

zoloto аватар

А мне шкада Лiдзiю!

СтарухаИзергиль аватар

Мне яе таксама шкада... Калі разабрацца, яна ж яшчэ жыве, а што калі ў будучыні знойдзецца хтосьці, хто захоча адпомсціць за яе? Ці нават прапануе ёй самой такую магчымасць?...

У галаве пачынаюць раіцца думкі...  . Хаця яшчэ нічога не вядома дакладна...

СтарухаИзергиль аватар

Дарэчы, усім, хто чытаў і каментыраваў вялікі-вялікі дзякуй! 

Rusya аватар

Кот аватар

Ждём...

Ждём?

Ждём!!!

СтарухаИзергиль аватар

Кот аватар

         

lavanda аватар

очень хотелось бы продолжения!!! спасибо!!! ( давно на бел. яз. ничего не читала. но очень нравится.) 

Larysa аватар

вельмі цікавы сюжэт! але мне б хацелася бачыць Лідзю ярчэйшай.. каб не адступілася, і каб гэтым гісторыя не скончылася. каб простая дзяўчына была першай, каторая супрацьстаяла гіпнозу, ці знайшлася другая, якая б змагла адпомсціць..

СтарухаИзергиль аватар

Я ўжо зразумела, што так проста скончыцца гэта гісторыя не можа. Дабро павінна перамагчы. Ужо актыўна разважаю, якім чынам будуць развівацца падзеі далей. 

СтарухаИзергиль аватар

Я ўжо зразумела, што так проста скончыцца гэта гісторыя не можа. Дабро павінна перамагчы. Ужо актыўна разважаю, якім чынам будуць развівацца падзеі далей. 

Архитектура (10),Беларусь (19),боль (14),гендер (5),Душа. Духовность. Духовный мир. (19),Женщина (39),жесть (10),Животные (6),Иностранные языки. (24),искусство жить (117),Медицина (2),Мир, в которм мы живем (65),Мультфильмы для взрослых. (4),настроение (28),новости (8),Пасха (1),познавательная минутка (30),Поразительно красиво (11),правописание,юмор (1),праздники (12),прощальное (1),Психология Р. Нарушевич (1),психология,юмор,метафоры (8),размышления о... (12),Ретроавтомобили (0)Спорт, дети (2),философия жизни (57),хоккей (1),Хэнд-мэйд (29),Школа (4),Южная Корея (47),Я-девочка (2),Язык (4),Япония (4),Автомобили (5),Актеры (22),Анекдоты (32),Ароматотерапия (2),Астрология (15),Астрономия (6),Афоризмы, цитаты (53),Аффирмации (3),Балет (2),Беременность (2),Бизнес (11),Великие женщины (19),Вера. Религии (38),Видео (117),Виртуальное путешествие (18),Вторая жизнь вещей (11),Вышивка (11),Вязание (54),География (12),Гороскопы (10),Дамские штучки (13),Дача. Сад. Огород (19),Дети (157),Дзен (8),Дизайн (45),Домоводство (21),Женские хитрости (10),Животные домашние (37),Загадки, тесты (38),Здоровье (102),Игрушки (6),Игры (23),Известные люди (44),Интересно (144),Искусство (156),Искусство песка (3),Истории из жизни (19),История (12),Гісторыя Беларусі. (4),Йога (4),Кино (269),Коллекционирование (4),Компьютер (4),Косметология (17),Коты и кошки (53),Красота (13),Красота. Стройная фигура (34),Кулинария и гастрономия (64),Кулинария. Десерт (51),Кулинария. Завтраки (14),Кулинария. Коктейли (4),Кулинария. Салаты (12),Кулинария. Чай (4),Кулинария.Закуски (8),Литература (51),Любовь (50),Макияж. Визаж (28),Маникюр** (3),Мантры (5),Медитация (6),Мифы, легенды (4),Мода и стиль (286),Молитвы (8),Мотиваторы (16),Мудрость (86),Музыка (315),Музыка. Drum & Bass (5),Музыка. Джаз (13),Музыка. Рок (37),Музыка. Рок-н-ролл (3),Мультфильмы (50),Народные интеллигентные игры (5),Общество (88),Отношения и секс (24),Парфюм (4),Песни (64),Подарки (6),Пожелания (3),Поздравления (12),Поэзия (153),Праздничные идеи (7),Притчи (93),Прически (11),Проза (20),Психология (122),Психология. О. Гадецкий (3),Психология. Торсунов (9),Публицистика (7),Путешествия, экскурсии, отдых (54),Развлечения (15),Разное (47),Реклама (34),Релакс (16),Ремонт дизайн интерьер экстерьер (43),Саморазвитие (23),Своими руками (97),Семья (21),Сказки (7),Собаки (11),Спорт (20),Ссылки (9),Стиль жизни (16),Стихи (149),Стихи. Школа (4),Танцы (28),Татуировка (4),Театр (3),Технологии (8),Традиции, история, факты (19),Увлечения (13),Украшения (4),Фауна (28),Фестивали (2),Философия (162),Фитнес (23),Флешмоб (5),Флора (7),Фото (122),Цветоводство (48),Чтение (30),Шансон (18),Шитье (48),Шоппинг (4),Эзотерика (43),Юмор (437)
#
Система Orphus