Полная версия сайта Мобильная версия сайта
Архитектура (10),Беларусь (19),боль (14),гендер (5),Душа. Духовность. Духовный мир. (19),Женщина (39),жесть (10),Животные (6),Иностранные языки. (24),искусство жить (117),Медицина (2),Мир, в которм мы живем (65),Мультфильмы для взрослых. (4),настроение (28),новости (8),Пасха (1),познавательная минутка (30),Поразительно красиво (11),правописание,юмор (1),праздники (12),прощальное (1),Психология Р. Нарушевич (1),психология,юмор,метафоры (8),размышления о... (12),Ретроавтомобили (0)Спорт, дети (2),философия жизни (57),хоккей (1),Хэнд-мэйд (29),Школа (4),Южная Корея (47),Я-девочка (2),Язык (4),Япония (4),Автомобили (5),Актеры (22),Анекдоты (32),Ароматотерапия (2),Астрология (15),Астрономия (6),Афоризмы, цитаты (53),Аффирмации (3),Балет (2),Беременность (2),Бизнес (11),Великие женщины (19),Вера. Религии (38),Видео (117),Виртуальное путешествие (18),Вторая жизнь вещей (11),Вышивка (11),Вязание (54),География (12),Гороскопы (10),Дамские штучки (13),Дача. Сад. Огород (19),Дети (157),Дзен (8),Дизайн (45),Домоводство (21),Женские хитрости (10),Животные домашние (37),Загадки, тесты (38),Здоровье (102),Игрушки (6),Игры (23),Известные люди (44),Интересно (144),Искусство (156),Искусство песка (3),Истории из жизни (19),История (12),Гісторыя Беларусі. (4),Йога (4),Кино (269),Коллекционирование (4),Компьютер (4),Косметология (17),Коты и кошки (53),Красота (13),Красота. Стройная фигура (34),Кулинария и гастрономия (64),Кулинария. Десерт (51),Кулинария. Завтраки (14),Кулинария. Коктейли (4),Кулинария. Салаты (12),Кулинария. Чай (4),Кулинария.Закуски (8),Литература (51),Любовь (50),Макияж. Визаж (28),Маникюр** (3),Мантры (5),Медитация (6),Мифы, легенды (4),Мода и стиль (286),Молитвы (8),Мотиваторы (16),Мудрость (86),Музыка (315),Музыка. Drum & Bass (5),Музыка. Джаз (13),Музыка. Рок (37),Музыка. Рок-н-ролл (3),Мультфильмы (50),Народные интеллигентные игры (5),Общество (88),Отношения и секс (24),Парфюм (4),Песни (64),Подарки (6),Пожелания (3),Поздравления (12),Поэзия (153),Праздничные идеи (7),Притчи (93),Прически (11),Проза (20),Психология (122),Психология. О. Гадецкий (3),Психология. Торсунов (9),Публицистика (7),Путешествия, экскурсии, отдых (54),Развлечения (15),Разное (47),Реклама (34),Релакс (16),Ремонт дизайн интерьер экстерьер (43),Саморазвитие (23),Своими руками (97),Семья (21),Сказки (7),Собаки (11),Спорт (20),Ссылки (9),Стиль жизни (16),Стихи (149),Стихи. Школа (4),Танцы (28),Татуировка (4),Театр (3),Технологии (8),Традиции, история, факты (19),Увлечения (13),Украшения (4),Фауна (28),Фестивали (2),Философия (162),Фитнес (23),Флешмоб (5),Флора (7),Фото (122),Цветоводство (48),Чтение (30),Шансон (18),Шитье (48),Шоппинг (4),Эзотерика (43),Юмор (437)

Бессмертие - мой выбор. Но не такой ценой!

СтарухаИзергиль аватар
4
Увлечение:

 

chernyy_voron.jpeg

Частка 3.

Назаўтра, падняўшыся раненька, яна дапамагла маці ўправіцца з гаспадаркай, а пасля, узяўшы сняданак і кошык, адправілася ў бор. Маці нічога ёй на гэта не сказала, ды і нічога дзіўнага тут не было, бо гэта быў абавязак Лідзі —  на зіму грыбы, ягады, зёлкі на лекі  збірала заўсёды яна.

Ідучы дарогай, дзяўчына ўспамінала, як ласкава гучаў голас Міхаіла, калі ён назваў яе ягадкай, якія дужыя ў яго рукі, якія незвычайныя вочы. Ён быццам зачараваў яе яшчэ тады ў царкве. Хоць ён і сказаў, што ўжо назіраў за ёй, Лідзя не магла прыпомніць, каб яна яго раней бачыла.

Лес сустрэў яе ветліва, як стары сябар. Толькі ў лесе яна была па сапраўднаму шчаслівай. Магутныя сосны здаваліся ёй веліканамі, што бераглі яе спакой, птушыныя галасы лепшай у свеце музыкай, яна з захапленнем акуналася ў гэты свой, асаблівы свет і пражывала лепшыя імгненні  ў лесе. Збіраючы ягады, яна ніколі не адчувала стомы, наадварот, сілы яе папаўняліся, быццам лес дараваў ёй сваю энергію.


Вось  і цяпер яна незаўважна назбірала ўжо паўвядра чарніц, адчула голад і села на пянек, каб паснедаць. Цяпер толькі яна зразумела, што за работай зусім забылася на Міхаіла.
І толькі яна гэта падумала, як нехта закрыў ёй вочы цеплымі вялізнымі далонямі, так што яна войкнула, і хлеб выпаў з яе рукі.


— Не бойся, ягадка, гэта ж я. — Міхаіл пацягнуў яе ўверх за плечы і легка, быццам пушынку, паставіў на пень, на якім яна толькі што сядзела. Нават цяпер яе вочы не былі на адным ўзроўні з ягонымі. Неадрыўна гледзячы на яе, ён узяў яе твар у далоні і беражна пацалаваў у вусны.

— Салодкая ты… Прыгажуня… Каханая  мая… — Міхаіл цалаваў яе горача і патрабавальна, і Лідзя трапятала ў ягоных руках, быццам птушачка.  Закінуўшы галаву, абхапіўшы рукамі яго моцную шыю, яна заплюшчыла вочы, бо ёй здавалася, што сосны плывуць вакол яе ў карагодзе, які рухаецца ўсё хутчэй…  Свет зменшыўся да  памераў яго далоняў і вуснаў, а ў галаве не засталося аніякіх думак…

 

Частка 4.

З тае пары яны пачалі часта сустракацца. Леснічоўка на краю балота, непрыкметная сярод старых елак, служыла ім схованкай. Ды і каму было за імі сачыць? Вёсак у аколіцы было мала, людзей, што ў іх жылі, яшчэ менш. А на самой справе Лідзі было ўсё роўна, што скажуць людзі: яна жыла Міхаілам, дыхала ім, усе яе думкі кружыліся вакол яго, калі яны былі не разам, яна з нецярпеннем чакала, калі ж выдасцца хвіліна спаткання.


— Ведаеш, я як быццам спала да гэтага часу, а ты прыйшоў  і разбудзіў мяне. — Лідзя ласкава гладзіла буйныя віхры вогненна-рыжага колеру, горача цалавала каханыя вусны. Самым дужым, самым прыгожым, самым разумным  на свеце быў ён для яе.

Міхаіл, здавалася, таксама нарадавацца на яе мог, насіў яе на руках. Адно толькі засмучала Лідзю: яе любы не вёў размоў пра будучыню і ніколі не гаварыў пра тое, што збіраецца ўзяць яе ў жонкі. Але смутак праходзіў, ледзь яна бачыла яго статную постаць і зялёныя  вочы, што іскрыліся каханнем.
А затым здарылася тое, чаго Лідзя ўвесь час баялася: яна зразумела, што носіць пад сэрцам дзіця Міхаіла. Заплаканая прыйшла яна да яго на сустрэчу.


— Што здарылася, ягадка мая? — Міхаіл трывожна заглядаючы ёй у вочы, ласкава правёў рукой па яе валасах. — Ты плакала?

— Так, —  ледзь чутна прамовіла Лідзя. — Я… Я цяжарная.
Яна затаіла дыханне, чакаючы яго рэакцыі. А ён падхапіў яе на рукі і закружыў, прыціснуўшы да грудзей:


— Ах, які цуд! Гэта проста выдатна! Ягадка мая, каханая! Дзіця — гэта ж проста выдатна!


І яна адчула, як камень упаў з яе душы. Ён не адказваеца ад яе. Ён рады таму, што стане бацькам.

— Але што я скажу бацькам? Маці ж заб’е мяне…


— За гэта не хвалюйся. Я пагавару з імі, — запэўніў ён. — Пайшлі, я так сумаваў па табе, ягадка…

 

Частка 5.

Упарадкаваўшы гаспадарку і няспешна павячэраўшы, Марыя з Пятром лажыліся спаць. У хаце было нязвыкла ціха, звычайна ў гэты час дзяўчаты не спалі, весела шчабечучы, калі ніколі Пятро мусіў пакрыкваць на іх, каб яны нарэшце сціхлі. Цяпер  жа Жэнечка ўжо даўна жыла з мужам у яго, ды і Лідзя пайшла з дому. Тое, якім чынам гэта здарылася зусім не падабалася ні Марыі, ні Пятру. Вось і цяпер яны каторы раз вярталіся да гэтай балючай тэмы.


— Ці ўсё там у парадку ў яе? Цяжарная, у лесе? Не дай Бог што здарыцца…— Пятро, панурыўшыся, сядзеў на пасцелі. Марыя прычэсвала перад люстэркам валасы.

— Ці ў парадку, ці ў парадку…— скрывілася яна. — Дзе там які парадак? А што зробіш?

— Можа не трэба было адпускаць яе да яго? Хай бы жыла тут, выгадавалі б дзіця мы яшчэ сілу маем… — сумна прамовіў бацька.


— Ты што, здурнеў? Як гэта хай бы была тут? — Марыя раз’юшана павярнулася да яго. —Ты што гэта плявузгаеш? Навошта нам яе байструк? А ты падумаў, што людзі скажуць?


— А гэтак дык людзі маўчаць будуць? — таксама раззлаваўся Пятро. — Ты думаеш, ніхто нічога не ведае? Каго ты хочаш вакол пальца абвесці расказваючы, што яны распісаліся?


— А што ты на мяне крычыш? Твая дачушка дарагая вытварыла, я заўсёды ведала, што з яе толку не будзе. Хадзіла заўсёды панурыўшыся па лесе, ды і ўсё. Я яшчэ дзіўлюся, што ён яе узяў. Мог бы кінуць і рукі абтрэсці. — Яна узрушана хадзіла па пакоі.

— Ведаеш, я дык яго пабайваюся трохі, — бацьку аж скалатнула. — Нейкія вочы ў яго нечалавечыя, зяленыя быццам у ката якога. Мурашкі па скуры, як утаропіцца на чалавека. А валасы рудыя, быццам пафарбаваныя. Каб ён ёй там чаго не зрабіў благога.


Марыя прысела побач з ім:


— Праўду кажаш, я яго таксама баюся. Адкуль ён узяўся ўвогуле тут, на нашу галоўку?


— А чорт яго ведае… Прынясла нялёгкая. — Пятро сумна глядзеў у акно.


І ляснічы ж, не абы хто, мог бы ў вёсцы любую хату купіць, ці сваю пабудаваць, не папёрся ў лес, на край балота… Колькі гадоў яму, рыжаму сабаку? — Марыя і Пятро недаўменна пераглянуліся. — 50? 60? Пень стары, а бач ты, дзяўчыну яму падавай.

— Чаго, з морды ён гладкі, дагледжаны…


— Што нам яго морда, апазорыў нашу Лідачку і ў вус не дуе… Можа, адумаецца яшчэ, распішацца? Гэта ж як нам людзям ў вочы глядзець?
Ён уздыхнуў цяжка.
— Давай лажыцца маці, позна ўжо.


— Схаджу заўтра, праведаю як яна там. — Марыя пералезла праз мужа і лягла ля сцяны, тут жа павярнулася і палажыла галаву яму на плячо. — Ведаеш, я ж на яе заўсёды сварылася, цяпер як стану думаць… Ды я ж не са злосці, праўда, ці ж я ёй зла жадала? Што ж рабіць, калі характар у яе непрыветны такі. Чуеш мяне?

Пятро маўчаў і дыхаў роўна.


— Спіш? Ну спі. І я спаць буду.
Але ёй не спалася. Успамінала, як пару тыдняў назад вечарам, як яны утраіх заканчвалі ўжо вячэру, у дзверы нехта пастукаў, адчыніўшы, яна ўбачыла Міхаіла.


— Вечар добры, — сказаў ён спакойна. — У госці можна да вас?

— Можна, чаму ж не… Праходзьце, калі ласка, павячэрайце з намі. Дачушка, нясі талерку. —  Маці  здзіўлена зірнула на Лідзю, якая нават не кранулася з месца, а сядзела, нізка схіліўшыся і перабірала канцы хусцінкі. — А можа чарачку вып’еце?


— Нічога не трэба. — Міхаіл сеў на стул ля дзвярэй і, зняўшы шапку, палажыў яе на калена. Памаўчаў. — Вось што, шаноўныя бацькі, мы з вашай дачкой кахаем адзін аднаго, і яна чакае ад мяне дзіця.

Бацька сядзеў моўчкі, утаропіўшыся ў вочы Міхаілу, маці ціха войкнула і закрыла далоняй рот.
Госць у першы раз глянуў на апушчаную галаву Лідзі і загадаў:


— Ты ідзі, збірайся, а мы тут пагаворым.

Тая моўчкі выйшла з-за стала, хуценька кінулася ў пакой.
Бацькі не зварухнуліся з месца, у маці капалі з вачэй слёзы.


— Плакаць тут няма чаго, жыць будзе ў мяне, вас наведваць можа, як захоча, хочаце, вы прыходзьце. Вось так, — памаўчаўшы, сказаў ён і падняўся.
Маці здавалася паімкнулася нешта сказаць, але калі Міхаіл глянуў на яе, сціхла і апусціла вочы.

— Вось і добра… Лідзя, пайшлі…
Дзяўчына не гледзячы на бацькоў прамармытала

:
— Да пабачэння… Прабачце мяне, калі ласка..

Калі яны выйшлі з хаты, бацькі яшчэ колькі хвілін сядзелі нерухома, моўчкі. Затым маці паднялася і стала зносіць посуд…

Марыя адчула, што ёй стала холадна. Нацягнуўшы на плечы коўдру, яна адвярнулася да сцяны і заплюшчыла вочы. Пара ўжо тапіць, халадае… Можа дасць Бог, усё будзе добра…

 

Частка 6.


Міхаіл сядзеў за сталом у леснічоўцы і пісаў, хітра пасміхваючыся сам сабе:


“Прывітанне, сябра Амадэй!

Як і абяцаў, раскажу табе, як мае справы.  Праўда, ад цябе я пакуль што ні слова не дачакаўся, але я цябе выбачаю Happy

Ну, па парадку. Атрымаўшы заданне Цэнтра, я адразу распачаў падрыхтоўку да пераўтварэння. Начытаўся гістарычнай літаратуры пра гэты час (дарэчы, я лічу, што мне пашанцавала, бо сёння ніхто яшчэ паняцця не мае пра ін’екцыі Бессмяротнасці, тым лягчэй будзе атрымаць матэрыял), пазнаёміўся з геаграфічным становішчам вёсачкі, і прыдумаў сабе вобраз — ляснічага. Ведаеш, гэта вельмі зручна, бо жыць можна на водшыбе ў лесе, няма патрэбы ўвесь час знаходзіцца сярод людзей, а гэта значна палягчае мне жыццё. Каб зусім адвадзіць мясцовых ад маёй персоны, я вырашыў скарыстацца іх забабонамі і напусціць таямнічасці.

Выслаў табе з пісьмом фота маёй “дэманічнай” знешнасці, ты яго, напэўна, ўжо бачыў? Ну, што скажаш? Як табе мая постаць? Не абы што, на галаву большы за тутэйшых. А якія выдатныя лінзы, звярнуў увагу? Колер я падгледзеў у свайго рыжага ката (я табе пра яго, здаецца, ужо расказваў. Слухай, гэта такая цудоўная істота… Ён не мутант, не генетычна сфабрыкаваны, але розум мае на дзіва. Уяві сабе: калі дзверы зачыненыя, а ён хоча трапіць у памяшканне, сядзіць і чакае каля іх. А здалёку мяне ўбачыўшы, пярэднімі абхопіць дзвярную раму і скача на задніх! Далібог! А калі я сяду есці, падыйдзе да мяне, стане на заднія лапы, пярэднія мне на калена пакладзе і так ўжо разумна ў вочы зазірае: здаецца, вось-вось і мовіць… На жаль, каты — недаўгавечныя істоты…) .

На чым я спыніўся? А, дык вось, вочы ў мяне цяперашняга гэткія, як ў майго Марціна, а валасы такога ж рыжага колеру, як яго поўсць.
Зусім здурнеў стары, думаеш ты, чытаючы? Напэўна так, я цябе ведаю…

Ну, па-першае не такі ўжо і стары — усяго некалькі сот гадоў, а па другое — трэба ж неяк сябе весяліць? Я чалавек творчы, вось нават падумваю ў акцёры падацца па старой памяці. Ты ж ведаеш, я калісьці, яшчэ да адкрыцця Эры Бессмяротных, іграў ў тэатры… Сябра, абяцай, што прыедзеш да мяне на госці! Пасядзім, пагутарым пра былыя часіны, віна вып’ем…


Зноў я нешта ад тэмы адхіліўся, гэтак я ніколі не дапішу… Адным словам, знешнасць у мяне файная. Аб’ект мне папаўся не сказаць, каб зусім ніякі, але і нічога адметнага ў ім няма. Дзяўчына як дзяўчына. Простая вясковая дурніца, як і ўсе яны тут, ні пра што не пагаворыш з ёй: кніг не чытае, тэлебачання яшчэ няма ў гэты час… Ды, праўду сказаць, не вельмі і хацелася з ёй размаўляць, яшчэ прывыкну чаго добрага… Шкадаваць пачну…


А ці расказаць табе, як я з ёй пазнаёміўся? Слухай. Мне пашэнціла вельмі. Па-першае, я яе ў царкве трошку заінтрыгаваў, ну, звычайныя штучкі — крыху пакапаўся ў яе галаве, прыцягнуў да сябе ўвагу, даведаўся што мне трэба…
Уяві сабе, у яе ёсць сястра, да якой у скорым часе збіраліся ехаць сваты.

Я, не доўга думаючы, наведаўся у сям’ю жаніха — і вось я ўжо радня, галоўны сват, маю доступ у хату аб’екта, адным словам, усё як мае быць. Хітра прыдумаў? Ну дык, ты ж мяне ведаеш, я кемлівы Happy.

А далей была ўжо справа тэхнікі. Усё ж такі гэта не першае маё заданне, вопыт маю. І яшчэ мне пашэнціла, як ніколі. З першага разу яна панесла, так што не прыдзецца часу дарэмна траціць. А то як успомню свой папярэдні аб’ект, куды толькі тэхнікі глядзелі, што яе выбіралі, паўгода з ёй патраціў, тады толькі зацяжарала.

З бацькамі цяпер была кароткая размова, пэўна, тут мне мая дэманічнасць на руку сыграла, ні гіпнозу не спатрэбілася, ні другіх штучак. Адпусцілі яе са мной без лішніх слоў. Сядзіць вунь, вяжа нешта…

Ну, на сёння ўсё, сябра. Праз якія пару месяцаў буду мець матэрыял на руках, вярнуся ў Цэнтр, фармальнасці, тое-сёе, а затым — ін’екцыя Бессмяротнасці, і паеду на мора адпачываць.
Слухай, у мяне ідэя,а давай на моры і сустрэнемся? А што? Марское паветра, кафэ адкрытыя, дзяўчаткі ў кароценькіх спаднічках…

А, я забыўся зусім, ты ж жанаты, твая цябе наўрад ці са мной адпусціць… Нічога, нешта прыдумаем.

Ну, бывай, Амадэй. І чакаю ліста ад цябе.”

Міхаіл лёгка падняўся, і, ўзяшы з сабой ліст, накіраваўся да дзвярэй суседняга покою, які былі зачынені на вялізны замок, Лідзі ўваход туды быў строга забаронены, ды і ключа яна не мела, так што, каб і хацела, трапіць туды не змагла б.

 

 

Комментарии

Всего комментариев (4) Последнее сообщение
Павлинка аватар

Неожиданный поворот событий. Спасибо.

СтарухаИзергиль аватар

Спасибо Вам за комментарий и за то, что следите за развитием событий. Но это еще не конец... Продолжение следует...

Larysa аватар

ну, не томите, выкладывайте уже продолжение Happy

СтарухаИзергиль аватар

Завтра...

Архитектура (10),Беларусь (19),боль (14),гендер (5),Душа. Духовность. Духовный мир. (19),Женщина (39),жесть (10),Животные (6),Иностранные языки. (24),искусство жить (117),Медицина (2),Мир, в которм мы живем (65),Мультфильмы для взрослых. (4),настроение (28),новости (8),Пасха (1),познавательная минутка (30),Поразительно красиво (11),правописание,юмор (1),праздники (12),прощальное (1),Психология Р. Нарушевич (1),психология,юмор,метафоры (8),размышления о... (12),Ретроавтомобили (0)Спорт, дети (2),философия жизни (57),хоккей (1),Хэнд-мэйд (29),Школа (4),Южная Корея (47),Я-девочка (2),Язык (4),Япония (4),Автомобили (5),Актеры (22),Анекдоты (32),Ароматотерапия (2),Астрология (15),Астрономия (6),Афоризмы, цитаты (53),Аффирмации (3),Балет (2),Беременность (2),Бизнес (11),Великие женщины (19),Вера. Религии (38),Видео (117),Виртуальное путешествие (18),Вторая жизнь вещей (11),Вышивка (11),Вязание (54),География (12),Гороскопы (10),Дамские штучки (13),Дача. Сад. Огород (19),Дети (157),Дзен (8),Дизайн (45),Домоводство (21),Женские хитрости (10),Животные домашние (37),Загадки, тесты (38),Здоровье (102),Игрушки (6),Игры (23),Известные люди (44),Интересно (144),Искусство (156),Искусство песка (3),Истории из жизни (19),История (12),Гісторыя Беларусі. (4),Йога (4),Кино (269),Коллекционирование (4),Компьютер (4),Косметология (17),Коты и кошки (53),Красота (13),Красота. Стройная фигура (34),Кулинария и гастрономия (64),Кулинария. Десерт (51),Кулинария. Завтраки (14),Кулинария. Коктейли (4),Кулинария. Салаты (12),Кулинария. Чай (4),Кулинария.Закуски (8),Литература (51),Любовь (50),Макияж. Визаж (28),Маникюр** (3),Мантры (5),Медитация (6),Мифы, легенды (4),Мода и стиль (286),Молитвы (8),Мотиваторы (16),Мудрость (86),Музыка (315),Музыка. Drum & Bass (5),Музыка. Джаз (13),Музыка. Рок (37),Музыка. Рок-н-ролл (3),Мультфильмы (50),Народные интеллигентные игры (5),Общество (88),Отношения и секс (24),Парфюм (4),Песни (64),Подарки (6),Пожелания (3),Поздравления (12),Поэзия (153),Праздничные идеи (7),Притчи (93),Прически (11),Проза (20),Психология (122),Психология. О. Гадецкий (3),Психология. Торсунов (9),Публицистика (7),Путешествия, экскурсии, отдых (54),Развлечения (15),Разное (47),Реклама (34),Релакс (16),Ремонт дизайн интерьер экстерьер (43),Саморазвитие (23),Своими руками (97),Семья (21),Сказки (7),Собаки (11),Спорт (20),Ссылки (9),Стиль жизни (16),Стихи (149),Стихи. Школа (4),Танцы (28),Татуировка (4),Театр (3),Технологии (8),Традиции, история, факты (19),Увлечения (13),Украшения (4),Фауна (28),Фестивали (2),Философия (162),Фитнес (23),Флешмоб (5),Флора (7),Фото (122),Цветоводство (48),Чтение (30),Шансон (18),Шитье (48),Шоппинг (4),Эзотерика (43),Юмор (437)
#
Система Orphus