Полная версия сайта Мобильная версия сайта

жыццё | Дневники

Анна Северинец аватар

Падарунак

Вельмі захацелася падараваць вам у гэтую ледзяную суботу два вершы. 

Але спачатку колькі слоў.

Анна Северинец аватар

Максімаў дзень

А сёння - дзень нараджэння Максіма Багдановіча:) Напэўна, у той дзень 1892 года таксама не было яшчэ снегу, бо снежань названы Максімавым месяцам толькі паводле новага стылю, Марыя ж Багдановіч, якая да новага стылю не дажыла, ведала, што другі яе сынок - лістападаўскі хлопчык. Дый сам Максім ведаў, што нарадзіўся ў лістападзе - новы стыль увялі праз год з нечым пасля ягонай смерці. 

Анна Северинец аватар

Памёр Генадзь Бураўкін

Сыходзяць паэты. Шкада і сумна. Застаешся з сусветам сам насам. 

Але ж генадзёва Калыханка і Завіруха - гэта не памрэ ніколі. 

lijageo аватар

Почему меня никто не понимает?

000552_159338.jpg

Анна Северинец аватар

памёр Рыгор Барадулін

Кожны, канешне, адчувае па-свойму, а нехта, зразумела, не адчуе нічога, але мне нават падалося, што сышоў чалавек, да якога прыслухоўваўся Сусвет. Такімі мне падаваліся Быкаў і Мулявін, такім падаваўся Барадулін. Напэўна, гэта ад таго, што я шмат значэння надаю паэтам. Не ведаю, ці надае ім такое ж значэнне Сусвет...

Адзін з любімых маіх барадулінскіх вершаў:

Паспела бульба-спешка

І агарнула спешка

Ашчадна выкапаць і звезці,

У кіпні выкупаць і з’есці.

Анна Северинец аватар

Мова: няўжо важна?

Мне падаецца, гэта не трагедыя, а шчасце беларускай мовы - тое, што да яе трэба ісці. З дзяцінства і па сёняшні дзень я размаўляю па-рускі, і не магу сказать, што мне гэта не падабаецца. Мова, на якой ты разважаеш, колькі сябе памятаеш  - гэта сапраўды важна. Гэта як рука: наўрад ці ты кожны дзень радуешся, што щ цябе ёсць рука, але ж паспрабуй руку адрэзаць... І нават калі замест адрэзанай рукі табе прапануюць іншую - больш сімпатычную і з перманентым манікюрам  - і задарма не трэба мне чужой рукі. 

Dziunaya аватар

...збегчы ў забытую беларускую вёсачку...

Вітаю...

...Такі стан, які заўсёды бывае вясной - стан сапраўднасці... улетку яго, звычайна, душыць спёка, увосень залівае дажджом, а ўзімку заносіць снягамі... хочацца... ведаю, чаго хочацца!.. 

...хочаццы збегчы ў забытую беларускую вёсачку, што заблукала недзе між глухіх лясных абшараў і непралазнай дрыгвы... хадзіць у тамтэйшую драўляную царкву і размаўляць з добрымі і мудрымі бабулямі... працаваць на радасць і карысць сабе і людзям... і так спакойна, павольна назіраць за наваколлем, адчуць подых сапраўднага, наблізіцца да вечнага...

Dziunaya аватар

Прыступкі

Прывітанне.

#
Система Orphus