Полная версия сайта Мобильная версия сайта

музыка крамбамбуля абсэнт дождж спакой | Дневники

Dziunaya аватар

Учора ці сёння, яшчэ ці ўжо растуць парасоны пад цёплым дажджом...

Добрай раніцы. 

Пасля ціхай навальніцы мяне накрыла нешта вялікае, цёплае і мяккае, нібы хто ахутаў мяне тоўстым слоем ваты. Так цёпла і ляніва, не хочацца нічога чуць, не хочацца адсюль вылазіць. 

І надвр'е сёння ціхае, як я люблю. Ужо не навальніца. Проста спакойны размераны дождж. Ён гучыць, як старая  песня. Калісьці ўшчэнт заслуханая, сёння яна салодка-ляніва кладзецца на мой настрой.

#
Система Orphus