Полная версия сайта Мобильная версия сайта

літаратура | Дневники

Анна Северинец аватар

Чытаем сваё. Класіка. Пятніца. Насустрач Купале

Купала для мяне - таямніца таямніц. І не таму, што я не разумею, як складаліся ягоныя вершы - якраз гэта я разумею. Купалаўскія вершы, рамантычныя, жывыя, сапраўдныя, вершы прыгожага хлопца з прыгожымі думкамі, для мяне вытлумачальныя і блізкія. 

Хвалюе іншае. 

Здаецца, Купала быў з тых паэтаў, што валодаюць нейкім незвычайным талентам увасабляць у сабе чыстую паэзію як яна ёсць. Негледзячы на ягоныя цалкам чалавечыя паводзіны, учынкі, гутаркі, гаворкі, Купала бачыўся тым, хто ведаў яго ў жыцці, не чалавекам - Паэтам. 

Анна Северинец аватар

пахваліцца і пабахваліцца:)

Ой, а ў мяне сёння - невялічкае, але ж свята:)

Памятаеце, я абяцала, калі і пісаць нешта мастацкае, то - па-беларуску? 

Ну не атрымоўваецца ў мяне па-руску: неяк сапліва, пафасна, без гумару, неяк сумна і неталенавіта. 

А вось па-беларуску, на мой погляд - зусім іншая справа:)

Напэўна, таму, што мовай я валодаю дрэнна, над кожным словам разважаю гадзінамі і, як кажуць, працую над стылем. 

#
Система Orphus