Полная версия сайта Мобильная версия сайта

беларуская літаратура | Дневники

Анна Северинец аватар

Чытаем сваё: Класіка. Памяці расстраляных літаратараў. Як гэта было

Гэтым відэаролікам мы закрывалі наш вечар, але тут менавіта ім я пачну. Яго мы падрыхтавалі разам з маімі вучнямі - і, можа, ён выйшаў не надта прафесійным, але - кранальным. У ім мы хацелі згадаць тых хлопцаў, паэтаў і пісьменнікаў, якіх забілі ўсяго толькі за тое, што яны былі найперш за ўсё - беларускімі паэтамі і празаікамі, а ўжо у другую чаргу - пралетарамі, камсамольцамі, камуністамі ці хто там быў патрэбны ненажэрнаму дваццатаму стагоддзю. 

Анна Северинец аватар

Чытаем сваё. Фінал другога сезону. Ноч Музеяў: як гэта было.

Пачыналася ўсё не раўнуючы ў якіх-небудзь Канах: мы з Юляй Беккер з'явіліся на імпрэзу ў аднолькавых шаліках. 

Як так??? Я свой набывала ў Кіеве, у якім Юля не бывала ніколі, бачымся мы не так каб часта, я наогул шалікі нашу вельмі й вельмі рэдка - і на табе! І галоўнае, ні я, ні яна зняць кампраметуючы аксесуар ну ніяк не можам - упісана ў лук. Так і сядзелі, нібыта зоркі, якіх апранаў сквапны дызайнер: у аднолькавых шаліках. 

Анна Северинец аватар

Чытаем сваё. Таварыства кнігалюбаў. Абмеркаванне!

Две недели позади - и я приглашаю вельветчан на обсуждение книги Андрея Лазаря "Таварыства кнігалюбаў". 

Начну сама.

Анна Северинец аватар

Чытаем сваё. Дубоўка-2. Як гэта было

Сярод мэтаў, якія я ставіла перад сабой на гэтую сустрэчу, была адна патаемная. Патаемная, але ж - самая галоўная. 

Для мяне ёсць адзіны спосаб зразумець, чаго вартыя мае веды - гэта выйсці з імі на публіку. У працоўнай адзіноце за сталом я заўсёды знаходжуся ў стане вялікай неўпэўненасці - мне падаецца, што я нічога не ведаю, нічога не вартая, нічога не зрабіла і дарэмна змарнавала адведзены мне час. Здаецца, разумею, што год настойлівых пошукаў і нейкіх відавочна правільных дзеянняў не мог прайсці безвынікова, але ж - сумнеў грызе. 

Анна Северинец аватар

Чытаем сваё. Такога я шчэ не бачыла й не чытала:)

Нешта даўно мы нічога не чыталі анлайн:) Насамрэч не ведала, што вам прапанаваць: нейкіх неверагодных навінак, якія б мне захацелася чытаць самой, асабліва не было, а можа, й было, а я прапускала, бо надта занялася класікай... А зараз нагода з'явілася - і мне вельмі цікава, што скажа Вельвет:) 

Сама я, па праўдзе, не ведаю:) Кніжка, якую я хачу вам прапанаваць, настолькі эксперыментальная, што я са сваім традыцыйным настаўніцкім светаўспрыманнем не адразу разумею, ці гэта добра, ці гэта дрэнна. 

Па-першае, вось буктрэйлер. 

Анна Северинец аватар

Чытаем сваё. Встреча в необычном формате

В эту пятницу я решила сменить формат. Школьники все равно на каникулах, да и есть у меня сомнения по их поводу. Поэтому решила я вздохнуть пока что посвободнее и сделать встречу такую, какую уже давно хочется мне сделать. Возможно, она будет интересна и каким-то отдельным школьникам - но ориентироваться в этот раз я буду не на них.

Анна Северинец аватар

Чытаем сваё. Караткевіч. Як гэта было

А потым мы з Таняй Таці і Інай Джойфул сядзелі ў кавярні і трашчалі-трашчалі пра дзяцей, пра жыццё і пра сабак - я не хадзіла ў кавярні гады мо са тры, бо няма ў мяне на іх часу, а тут і час з'явіўся,  і браўні з чызкейкам быў выдатны, і дзяўчаты - свае, родныя, з якімі не першы год насамрэч дзелішся думкамі і эмоцыямі. 

Анна Северинец аватар

У пятніцу - Караткевіч:)

Чарговая пятніца ў музеі Броўкі - пятніца Уладзіміра Караткевіча. Не хочацца рабіць ніякіх фокусаў, ніякіх эксперыментаў, не хочацца нічога прыдумляць. Цікава: ці распаўсюдзіцца чароўная аўра нашага першага і апошняга рамантыка на сучасных шкаляроў? Мае вучні Караткевіча не чытаюць і не разумеюць. Дзіва дзіўнае: я памятаю, чым ён быў для нас, савецкіх школьнікаў, якія гісторыю Беларусі не ведалі і ведаць не маглі. Для нас  "Каласы пад сярпом тваім" павінны былі быць незразумелым творам пра незразумелых людзей - але ж былі творам пра нас.

Анна Северинец аватар

"Чытаем сваё. Класіка". Янка Брыль. Як гэта было

Я, канешне, ведала, пра што і як будзе распавядаць нашая бясстрашная вельветчанка, але рэчаіснасць пераўзышла ўсялякія мае чаканні:))) Ды што я:) Я перажывала за Ірыну больш, чым за саму сябе, таму мне спадабалася б усё, што б яна ні казала, але ж і слухачы сядзелі ў напружанні ўвесь час, які гаварыла Ірына! 

Але ж - пачнем адпачатку. 

Анна Северинец аватар

Ваш выход, дорогая Ирина!

Вот и пришло время первого читательского эксперимента в музейно-вельветовом проекте "Чытаем сваё. Класіка" - в следующую пятницу, 29 января, у нас есть возможность услышать читательский разбор рассказов Янки Брыля от нашей вельветчанки, знакомой нам под ником Ирина Б. 

Анна Северинец аватар

Чытаем сваё. Класіка. Быкаў. Як гэта было.

Па праўдзе казаць, з кожным разам праект даецца мне ўсё цяжэй. Школьныя турботы, вялікая сям'я, журналісцкія абавязкі, уласныя кніжкі, якія разрываюць знутры і патрабуюць выхаду, а галоўнае - бясконцыя сумневы, што гэта нарэшце камусьці патрэбна. Часам я шкадую, што выбрала ў якасці асноўнай аўдыторыі школьнікаў і студэнтаў-першакурснікаў: не ўсе прыходзяць матываванымі, не ўсіх атрымліваецца зацікавіць за тую невялічкую гадзіну, якую доўжыцца сустрэча. 

Анна Северинец аватар

Катя, зажмурьтесь!

А в пятницу я попробую реализовать одну свою давнюю задумку и устроить научно-популярное литературоведческое шоу, возмутительное по меркам традицонного белорусского литературоведения. 

Литературоведение вообще-то - наука очень интересная. Иногда - головокружительно интересная. А уж когда зрелищный метод литературоведческого анализа применяют к хорошим текстам больших авторов - оторваться невозможно. 

Анна Северинец аватар

Чытаем сваё. Класіка. Янка Купала. Як гэта было

Ці чулі вы, як чытае свае вершы Янка Купала? 

Паслухайце - дзіўнае ўражанне. 

Чытанне - нібыта спеў, манатонны, але ж эмоцыйны, які часам зрываецца на сапраўдную мелодыю, сле ж ніколі не перастае быць вершам, чытанне, чымсьйці падобнае на камланне шамана, на сеанс гіпнозу, на медленнае, але няўхільнае накручванне нерваў на стрыжань эмоцыі. 

Анна Северинец аватар

Чытаем сваё. Класіка. Пятрусь Броўка. Як гэта было

О, якая ж атрымалася вечарына! Па сёнешні дзень, не гледзячы на тое, што імпрэза была ў пятніцу, а сёння ў нас панядзелак, можна было б і забыцца на нейкую гадзінку, праведзеную ў музеі, але па сёнешні дзень у музей тэлефануюць настаўнікі, якія даслалі да нас сваіх дзяцей, і кажуць: дзеці ў захапленні. 

А я і сама ў захапленні! Не ведаю, ці атрымаецца перадаць атмасферу гэтай сустрэчы, якую мы прысвяцілі гаспадару кватэры, дзе мы збіраемся ўжо другі сезон, слыннаму беларускаму паэту і энцыклапедысту Пятрусю Броўку. 

Анна Северинец аватар

115

Опубликованные воспоминания о Дубовке - те ,которые мне пока удалось отыскать и прочесть - в большинстве своем очень неинтересные. Такие, знаете, отфотошопленные - приглаженные, отредактированные, многократно проверенные и залакированные. Не от хорошей, конечно же, жизни: те, кто вспоминал его после реабилитации, старались всеми силами дать суперположительный отзыв, мол, не пьет, не курит, не был, не замечен, предан, уверен и так далее.

#
Система Orphus