Полная версия сайта Мобильная версия сайта
Risha аватар

ненадолго оставлю тут. проба думать па-беларуску

hfus9obj9jg.jpg

Сёння маркотна мне, але радасна. Радасна за дзетак, бо паехалі з маёй лёгкай рукі яны да бабулі з дзядулей. Матуля пазбірала ім шмат аздення: і на выпадак непагоды, і раптам сонца, -- цэлы мех! І цацак таксама.

Алоўкі шукала па ўсёй хаце, усе пагрызеныя, паламаныя. Памятаю - была ж тачылка, добрая, дзяўчынку ў канцтаварах так і запытала: "Дайце мне, калі ласка, такую тачылку, каб тачыла вельмі добра!"

Дык вось. Пазбірала усе алоўкі і давай тачыць! І сумна мне - застануся зусім адна... не, муж ёсць, ён не лічыцца))) плачу і тачу... палец сярэдні ўжо баліць, тачу праз боль  - трэба ж дзеткам гуляць нечым ў вёсцы.
Мама і тата тут іх на выхадных не здолеюць вытрымаць, бо грошыкаў няма, а там і бабуля і дзядуля і паветра і з агароду нешта свежае - агурок, цыбуля. Ў дадатак суседзі заўсёды заходзяць ў госці - хто малака,, хто смятанкі ды масліца нясуць ў торбачцы))
Не, добра ім там будзе, добра.

Патачыла алоўкі, пасадзіла на цягнік - праз 2 гадзіны іх там сустрэнуць дзяцька ды дзед з машынай.

А тата на працы - зарабляе грошы. ох. а я адна.

зусім. з кацянём.

Комментарии

Всего комментариев (13) Последнее сообщение
Тося аватар

ой, зайздрошчу тваим дзеткам!

и табе)

жадаю прыемна адпачнуць усим!

)

Веранда аватар

А што гэта на табе такое прыгожае?

Любимая аватар

А дзецI будуць адныя у цягнiку?

Risha аватар

не. разам с бабулей у цягнік пасадзіла. 

Мюс аватар

Не трэба хвалявацца. У весцы хораша! Для дзетак самае то. А маме пажадаю мацней трымацца за тату

Sun аватар

Цудоўна гучыць па-беларуску  Неяк асабліва цепла па па-сямейнаму...

Ивановна аватар

Вось як добра атрымалася. Колькi словау (ня ведаю як у нескладовае набраць на кампе, прабачце, даражэнькiя) прыгожых- цягнiк, алоукi... Мой надта любiць крэйдамi маляваць. 

Сказка аватар

Хорошо. Только "дзядзька".

И я недавно точила все дочкины карандаши. Руки потом болели.

Ничего, что я по-русски? Не люблю...

Risha аватар

абсолютно нормально по-русски. пора уже быть космополитами)

Risha аватар

а ещё я путаю местами дз часто((

Нежность аватар

Так сардэчна гучыць! 

Larysa аватар

Класна атрымалася!  я , нават, не здагадалася, хто аўтар Happy зусім па-новаму Happy добрага адпачынку! мая мастачка таксама зараз у бабулі, але я ніколі алоўкі не тачыла. яна сама Happy

#
Система Orphus