Полная версия сайта Мобильная версия сайта
Нежность аватар

Весь Якуб Колас для меня - как обед: основательный, энергичный, масштабный.

Кашу с вареньем обожаю на завтрак - полезно, легко и вкусно - как Мележ, конечно. Ну и в качестве кофе - Богдановича - послевкусие такое м-м-м!

Ужины люблю с изюминкой, чтобы неординарно и ярко - как Купала. 

Все перекусы - для настроения - как Дунин-Марцинкевич.

А Караткевич - как вода - нужен каждый день, каждый час, он внутри нас.

"- А што ёсць яшчэ?

- І яшчэ ёсць рэкі.
- Што гэта?
- Ты ведаеш, што такое Іхархар?
- Ведаю. Шырокая сухая лагчына.
- Ну вось. А там лагчына шырынёю ў тры Іхархары. Толькі не сухая, а поўная вады. І вада гэтая не стаіць. Яна плыве, грукоча, цурчыць або проста і плаўна рухаецца наперад. Удзень на ёй гуляе сонца. Уначы ў ёй адбіваюцца зоры.
Яна маўчала, нібы абдумваючы нешта. Першая зорка загаралася ў зялёным небе. Зорка не міргала - такое чыстае было паветра над маўчаннем Сахары.
- Ты дарослы, - сказала Джаміля, - і мне няможна гаварыць такое даросламу. Але мне здаецца - ты хлусіш. Такога не можа быць на зямлі. Ты гэта, напэўна, каб мне было весялей. І яшчэ таму, што бацька так доўга не ідзе... А твая зямля, напэўна, проста пясок, дзе няма і лужыны. Сорам табе хлусіць. Людзі пустыні ніколі не хлусяць.
- Я не хлушу, - сказаў ён. - Ты ж бачыла міраж? Гэта паветра прыносіць яго з іншых краін, дзе шмат дрэў і вады. Каб дзеці верылі. Ты ж бачыла? Рэкі, а над імі дрэвы.
- Гэта міраж, - як дарослая, сказала яна.
І тады ён стаў на калені.
- Слухай, - сказаў ён. - Імем гэтага неба, тваім жыццём, тым, што я сёння зрабіў, я клянуся табе, што ўсе мае словы - праўда. Што сапраўды ёсць на свеце і балоты, і крыніцы праз кожны дзесятак крокаў, і рэкі, і лясы, і такая зямля, што ўся сіняя.
Яна доўга маўчала. Ён чакаў.
- Я хацела б туды, - сказала яна. - Пэўна, гэта там і ёсць рай Алаха. Чаму ж ты пайшоў адтуль, адхаліб?
- Мяне выгналі злыя ворагі.
- Я б такога ніколі не аддала, - ціха сказала яна.
- Таму што ты ведаеш пустыню.
- А ты?.. Не, я не аддала б..."

У. Караткевiч "Сiняя-сiняя"

Рубрики:

Комментарии

Всего комментариев (4) Последнее сообщение
garpun аватар

Невероятно.

Караткевич со звучанием Антуана де Сент-Экзюпери... 

Нежность аватар

Гость аватар

Скажам так: Экзюпэры з гучаньнем Караткевіча. Хоць мая жонка й любіць першага, але я болей адданы Караткевічу. У ім - усё. Ён - Біблія. 

#
Система Orphus