Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Званочак

Joyful аватар

Сення раніцай зайшла ў лiфт, а там папяровы званочак прыклеены да сцяны пластырам. Відаць, што дзіцяне намалявала і выразала, як здолела. Я засаромелася: не паспела прыбрацца ў гэтым годзе. Але ж і так радасна стала – вярнулася маленечкае зярнятка. I сваечасовы званочак “дзынь-дзынь”…

А на свята мы былі ў весцы. Добры стол з куццей і макавымі аладкамі, аплаткі і “Ойча наш, які есць на небе”, і рука ў руцэ вакол стала...

I вялікія зоркі, нібы ў жніўні, так вабілі, што забываўся пра басыя ногі і замест таго, каб куляй ляцець у хату, стаяў бы и стаяў на крылечке, пускаючы ў сэрца нябесы…

25 снежня 2014,
в. Кляцішча,
басанож

 

Рубрики:

Комментарии

Всего комментариев (9) Последнее сообщение
Night Witch аватар

Неверагодна! Як ж добра напiсана! Нават адчула тыя зоркi...

Joyful аватар

Не помню такого неба ў снежні.

Dinka аватар

Молодцы!!! А у вашай вёсцы делают такую штуку, не знаю как называется. Моя свекровь делает каждое Рождество. такая маковая  типо жидкая каша, сладкая, густая. Я первый раз про такое традиционное  Рождественскоу угощение узнала, когда замуж вышла. Долго не могла себя заставить попробовать. а для мужа это лакомство из детства, рубает за обе щеки

Joyful аватар

Я это сладкое маковое лакомство тоже впервые с мужем попробовала. Его никак особенно не называют, а подают не столько к оладкам постным, сколько к кутье. Это детвора его больше с блинчиками жалует.

Lapka аватар

Кранула да глыбіні душы
 

Веранда аватар

c Рождеством!!! мы отмечаем с маковой штучкой с сушками Happy)) угощаемся с детсва, ан названия точного  не знаю:)))

Alisa.Vish аватар

С Рождеством!!!

zoloto аватар

Зоркi - гэта цудоўна, асаблiва, калi гэта Божае Нараджэнне)))! 

Natali16 аватар

вельмi прыемна

#
Система Orphus