Полная версия сайта Мобильная версия сайта

У маім садочку

Joyful аватар

Сення мы рыхтуемся да экзамену па роднай мове. Пішам дыктоўкі. Якая мілагучная ўсе ж такі беларуская мова. Словы можна смакаваць, хоць вымаўляючы, хоць слухаючы – “лунаюць буслы” (як легка), “падсілкавацца” (як сапраўдна), “утрапенне” (пра непаслухмянае дзіце, але як пяшчотна), а яшчэ “хопіць кпіць, трэба дбаць” (так сугучна некаторым добрым парадам на Вельвеце).

Пакуль мае дзіце перачытвала дыктоўку, я заслухалася і прыгадала неспадзяваную сустрэчу, якая адбылася ў мяне с адной амерыканскай ў румынскім мястэчку Сіная.

Так бывае часам. Жывуць два чалавекі ў розных баках сусвету і нічога адзін пра другога не ведаюць. Раптоўна абставіны складваюцца так, што іх сюжэтныя лініі набліжаюцца адна да адной з хуткасцю, якую можа дазволіць сябе толькі аднасерыйны мастацкі фільм. І незнаемцы сустракаюцца. Як мы каля каралеўскага замка Пелеш у Карпатах.

img_6415_karpaty.jpg

Мяне гэтыя мясціны зачаравалі. Гушчар лесу, водар траў, птушыныя напевы, нібыта цацачныя Пелеш (замак караля ) і Пелешор (замак каралевы).

img_6394_pelesh.jpg

img_6399_pelesh.jpg

img_6410_peleshor.jpg

Усе было вельмі падобна на казку. І я ў сваей доўгай ільнянай спадніцы і бялюткай кашулі з рукавамі-ліхтарыкамі стала проста часткай агульнага казачнага сюжэта – пастушка-пастушкай.

У мяне не раз пыталіся “як прайсці” і “калі пачнецца наступная экскурсія” - адказвала як магла. І раптам нейкая жанчына схапіла за руку і пацягнула прысесці разам з ей за столік, гергечучы нешта па-румынску. Я ад нечаканасці нават забыла як сказаць “я не гавару па-румынску”, хоць і вывучыла гэтую фразу напярэдадні. Здолела толькі: “Sorry, я не гавару па-румынску. Калі можна, па-англійску ці па-французку”. А мая нечаканая субяседніца здзівілася, нават пакрыўдзілася, і выдала мне на чысцейшай англійскай мове: “І я не румынка, я амерыканка. Але ж мая маці была румынкай. І таму я размаўляю па-румынску!”

Мне засталося толькі паўторна соррыкнуць і дадаць, што ні я і ні мая маці не румынкі.

Навошта успомніла? Здаецца мне, што так я “паліваю” вельмі важную частку свайго культурнага садка – сваю родную мову. Ну проста як дбайная і клапатлівая гаспадыня.
 

 

 

 


 

Рубрики:

Комментарии

Всего комментариев (18) Последнее сообщение
Joyful аватар

Каб не высахла і на прапала.

Анна Северинец аватар

 "паўторна соррыкнуць" - так добра і так па-беларуску! З вамі - не высахне і не прападзе! 

Larysa аватар

з гэтай хвiлiны - бяру з Вас прыклад! Дзякуй за артыкул!

Dziunaya аватар

Добра Вашаму дзіцёнку напісаць дыктоўку на экзамене! З такой цудоўнай мовай, як у матулі, інакш як выдатнага выніку не можа быць!

Joyful аватар

Проста лета прыйшло. Для маей дзетвары - самае сапраўднае вясковае лета з ягадамі, купаннем і купаллем. А прастору там !

Deniz аватар

Спасибочки!

Дзякуй за запIс!

Joyful аватар

Вы ўжо паснедалі? Я сваіх адправіла - старэйшага ў паліклініку, сярэдняга за малаком. Некалькі свабодных хвілінак...

Deniz аватар

Так, паснедалi мы з дачушкай. Самы маленькi ад грэцкай кашы адварочвае галаву. Так i пырхае галодны.

Polina. аватар

Joyful, какая Вы умница! 

Я с трудом читаю по- белорусски, писать вообще не умею , но Ваши посты завораживают...

Joyful аватар

Ну што тут скажаш: толькі на чужыне і разумееш многія рэчы. Мабыць, і да мяне нешта дайшло на мінулым тыдні.

Дзякуй!

ovza аватар

Адчула сапраудную асалоду ад такой цуднай напеунай мовы! Дзякуй!(Выбачайце, няма у нескладовага).

Samt аватар

а я ў нескладовае капiрую з iншых тэкстаў Happy

Samt аватар

- Joyful

Joyful аватар

Прызнаюся, спачатку планіравалі вяртацца з Бухарэсту праз Вену, каб там цэлый дзень правесці. Вельмі спадзявалася на сустрэчу і знаемства. Але ж паляцелі праз Прагу. Крыху размінуліся з Вамі. У гэты раз.

Natali16 аватар

Вельмi прыгожа! I фотаздымкi i тэкст!

Вялiкi дзякуй!

Joyful аватар

І Вам за ўвагу!

Polina. аватар

Какие вы все молодцы! Белорусы!   

Joyful аватар

#
Система Orphus