Полная версия сайта Мобильная версия сайта
Iрына_Б аватар

***
Эпiзод першы. "Англiчанка". 90-я.
Яна была маладой,  толькi- толькi пасля унiвера, i проста жудасна непрыгожай ад прыроды: тонкiя вусны, тонкiя бровы,  тонкiя валасы, худая ды сутулая.
I, мiж iншым, такой жа iдэальна   дагледжанай: над натуральным контурам вуснау аранжавай памадай былi клапатлiва намаляваны яшчэ па меншай меры шэсть  новых контурау , бровы  засурмлены на манер таджыкскiх чараунiц, валасы выкрашаны  i узбiты, як цукровая вата на палачцы - менавiта так выглядаюць  шэдэуры з ларкоу у мiнскiм ЗАА.  Танюткiя ножкi маскiравалiся пад шырокiя спаднiцы у буйную клетку.  Такая  спаднiца у дуэце з перацянутай блiскучым паяском  талiяй стварала iлюзiю паунацэнных  сцягнау. Уверсе  сваю  справу рабiлi квадраныя падплечнiкi  i  празрыстыя польскiя блузкi, праз якiя часам  мiльгацела  карункавае iсподняе.
Пяцiклашкi шалелi ад гэтай iншапланецянкi. Дзяучаты i хлопцы , ураджаныя  ею, аднагалосна запiсалi у асаблiвыя  неверагодныя  прыгажунi. Кожны чацвер , пасля занятку  узбуджаны шэпт  рассыпауся гарохам па школьным калiдоры:
-А у маей мамы такая ж спаднiчка…
-А у маей сястры боты- нават лепшыя, там банцiк…
-Вось забачыце, заутра ж прыду у такiх жа завушнiцах…
….сумна было той, што не знайшла у калодзе сваей радзiны  прыдатнай кузiны, цеткi, альбо нават сяброукi мацi, у якой   было б  нешта лепшае,  чым  у «англiчанкi».
Дзяучаты пускалi першыя у сваiм жыццi плеткi :
-Мы з мамай выходзiлi з унiверсаму,  i сам Харацьян падъехау i забрау англiчанку на матацыкле!
-Так. Я таксама бачыла…але ж ты хлусiш,  забрау яе Баярскi i не каля магазiна, а каля аптэкi!
-Можа быць, я не разглядала  асоба. Але ж падауся Харацьян…
Хлопцы спрачалiся,  хто возьме яе замуж, калi скончыць школу, часам нават бiлiся, а на занятках усiмi сiламi  iмкнулiся  звярнуць яе увагу на сябе: раптам дурнелi , калi трэба было адказваць пра «бол» i «эпл», пiсалi гадкiя словы на школьнай дошцы i хавалi зауседы сухую i белую ад мела анучу, каб англiчанка  добра  пахвалялвалася i не змагла напiсаць наступнае заданне. Аднойчы  падлажылi  гумку на стул. Настаунiца села, пагрэла  задам пажаванае «Turbo» i тая прыстала  да новай габеленавай юбкi, пашытай , вiдавочна,  па часопiсу «Бурда».  Англiчанка узбясiлася, доуга крычала i шукала вiноуцу, пад дзiкi  рогат дзяцей…
Праз гэты выпадак , яна рэзка ператварылася у гестапа, папрацавала яшчэ с месяц i звольнiлася назауседы…
Хлопцы яе неяк хуценька забылi. А  дзяучаты аж да  летнiх канiкул успамiналi яе рознакаляровыя шауковыя шалi, хусткi i паланцiны. Англiчанка цудоуна насiла iх на шыi i плячах, часам скручвала i завязвала на запясцi, альбо  на сваей  сумачцы.

***
Другi Эпiзод  . «Аня i Ядзя». 80-я.
Бабка Аня жыла у   хаце  на вясковый  плошчы:  напрост астаноукi рэйсавага аутобуса, тут жа была разбураная царква i хата дауняй «сяброукi» бабкi Ядзi .  Хата  Анi была страшэннная- чорная, непакрашаная, без падмурку:  здавалася нехта высокi забiу  кувалдай у зямлю  гэту нерухомасць, трошкi прамазау, зламау рэдкi шыфер, а на другой палове  выдзернуу салому са страхi. Шкло у сенцах  было зауседы разбiта.  На гародзе- лебяда , две рабiны i чатыры кусты кiслага дробнага агрэсту.  У далекай маладосцi бабка Аня згубiла сваiх немаулят- тыя пастаянна хварэлi i памiралi. Нi адзiн з  iх  не дасягнуу  i трох гадоу. Мужык таксама недзе дзеуся. Нi ката,  нi парясяцi не было.
У Ядзi была не хата, а сапраудны кукальны пернiк: с карункавымi белымi стаунямi , сама- жоута-сiняя ( чамусцi жоутым можна была красiць хату калi нехта з сямьi сышоу, а вось калi усе у хаце жывыя: жоутым красiць  нi-нi).  Летам «напанадворку»  буйна цвiлi флоксы,  восенню з саду  Ядзi плыу густы ябланевы дух, зiмой пахла снегам i  бульбай з летняй хаты, вясной- раскрытай пашой. У хлявах адганялi мух хвастамi каровы, вакол сараеу гулялi куры i трохi iншах жывелак у гаспадарцы было.
Кола прыроды i жыцця круцiлася год за годам, дабауляючы «сяброукам» сiвых валос i маршчын, i  забiраючы сiлы.
Аню  i Ядзя штодезнь лаялiся-перакiдваючыся, як валанчыкам ад бамбiнтона,   агiднымi словамi: 
- Дурнiца, сабачая жонка!
- Карэлiца! Не хаздi больш пад маiмi вокнамi- смурод ад цябе!
Ядзя чыста вяла гаспадарку, глядедзела унука i мужыка.
Аня сем разоу на тыдзень валялася пьяная пад сваiм дзюравым плотам. Яна без запрашэння хадзiла на усе вяселлi , народзiны, хрэсьбiны i памiнкi, ей там гатавалi места- бо ведалi – прасi- не прасi усе роуна чорт яе прынясе. Калi у радыусе пары весак нараджалася дзяучынка i яе называлi Анюткай, старая Аня персанальна прыходзiла да шчаслiвых бацькоу i прасiла пераiменаваць дзiця, тыя не пагаджалiся, а Аня спачатку галасiла пра чорны лёс ад дурнога свайго iмя, потым уголас кляла гэтых бацькоу.
Кожнае лета вясковыя хаты прымалi вялiкiя шэрагi унукау i унучачак: рэйсавы аутобус адкрывау дзверы i  дзецкiя ножкi саскоквалi у жоуты мелкi пыл прыпынку. Кожнае дзецко баялася анiнай хаты i разбуранай царквы- галоунае заплюшчыць вочы i прабегчы300 метрау- там ужо не так страшна, там ужо асфальт i прыгожыя дамы, нiхто  не забярэ- нi суровы Бог,  нi страшная Аня. Падлеткi былi смялейшымi. Але ж калi-некалi,  iдучы на рэчку,  кiдалi свае доугiя вуды i збягалi  – пабачыш Аню- мала таго, што рыбы не будзе, так яшчэ i у рацэ вадзяны цi русалка прыбярэ…
Аня зауседы хадзiла па хатах куды прыязджалi дзеткi, прыносiла пачастункi- у адзiн пакет сабiрала куццю i жырныя шкваркi , напрыклад з памiнак, цi селядец i пончыкi с вяселля. Есцi гэта натуральна не было магчымастi, але старыя не адваджавалi Аню ад сваiх  хат. Хаця б i ведалi что дзецi яе баяцца.
У летнi ранак Аня зноуку павалiлася пад плот i  больш не уставала- iнсульт, хутка памерла. У месным КБА згатавалi танную труну, а Ядзя памыла «сяброуку, пераадзела. Аня хоць i гатовiлася да смерцi, але  у скрутак з пахавальным уборам не  палажыла  прыгожай хусткi.  Ядзя не  доуга выбiрала, якую аддаць , цi легкую  шауковую,  цi дабротную  шарсцяную . Аддала летнюю. 
На сцiплым пахаваннi i iмшы Ядзя доуга галасiла, але ж i радавалася, што Аня прадстане прад панам нашым Езусам у яркай, шыкоунай   хустачцы.  
***

Усе падзеi i героi выдуманыя, дзеля удзелу у конкурсе.

Комментарии

Всего комментариев (3) Последнее сообщение
Lapka аватар

Класс, очень здорово написано. Но условия конкурса не соблюдены.

zoloto аватар

Куды падзелася літара Ў?)))

Regina аватар

У меня есть замечательный  шелковый платок и шелковая пижамка Соберусь с мыслями, сделаю фото моей шелковой красоты и тоже поучаствую в конкурсе,   До какого числа конкурс?

#
Система Orphus