Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Мой Вялікдзень

Dziunaya аватар

Хрыстос уваскрос, даражэнькія!  
Віншую ўсіх са Светлым Вялікаднем! 

Для мяне ён у гэтым годзе выдаўся неверагодным і як ніколі сапраўдным... 
Кулічы, на жаль, я не паставіла - не хапіла часу. Затое паставіла тварожную пасху, ды ні якую-небудзь, а самую што ні на ёсць "Царскую"! За рэцэпт дзякуй вялікі Наташы! ( http://www.velvet.by/blog/belka/2011-04-17/paskhalnyi-stol )

Перажывала вельмі, што не атрымаецца, бо ніколі не рабіла... і вось яны, мае прыгажунечкі!

img_1530.jpg

img_1531.jpg

img_1528.jpg

Смакатаааа!

А потым... хадзілі свінцаць...

img_1532r.jpg 

img_1533r.jpg

...на гэтым месцы ў мяне селі акумулятары ў фотаапараце, і ладнага фотарэпартажу не атрымалася...

Але якія гэта дробязі ў параўнанні з тым, што чакала мяне наперадзе...

...Споведзь... першая ў жыцці велікодная ўсяночная з хрэсным ходам... Гэтая бясконцая рака людзей з вагенчыкамі свечак і абразамі тры разы магутнай хваляй абгарнула храм і на ганку разляцелася сотнямі пырскаў ва ўрачыстам спеве: "Христооос вескресе из меееертвых, смертию смерть поправ и сууущим во гробех живот даровав!.."

Усеагульная радасць і адзінства перад Вечным, Вялікім, Добрым - перамогай Жыцця!

...Адчуванне сапраўднага свята давяршыла Прычасце... 

Божа, які гэта Цуд!
Хрыстос уваскрос!

Сапраўды уваскрос!

 

Рубрики:

Комментарии

Всего комментариев (20) Последнее сообщение
Lesja аватар

Христос Воскресе! Поздравляю Вас!

Мы тоже вчера и куличики с яйцами святили, и на Всенощной были. Такое счастье, что в нашем городе есть русская православная церковь, прямо рядом с домом, одна на многие сотни колометров здесь!

Dziunaya аватар

Быццам бы спецыяльна месца выбіралі, дзе пасяліцца! :о))

Lesja аватар

Xindi аватар

Пасха - это труд !!! ( я , однажды делала ) так что -  

Хрыстос уваскрос!

Dziunaya аватар

А я не адчула цяжкасці, мне было ўрадасць іх рабіць! 

Сапраўды ўваскрос! 

zoloto аватар

Прыгожа! І смачна напэўна.

Dziunaya аватар

Вееельмі смачна! 

Amadeo аватар

Dziunaya, красота! Вы молодец! А я еще ни разу не решилась на пасху. И по себе знаю, что пока внутреннего настроя нет, не стоит и браться за новый рецепт. Так что жду свою кулинарную музу. 

Dziunaya аватар

Так, сапраўды, у гэтым годзе прыйшоў настрой! Таксама не магла наважыцца, але выявілася, што нічога складанага!  Таму - музы Вам!

Amadeo аватар

Дзякуй! 

mspartyliaison аватар

Куліч спадабаўся, прыгожы і каляровы 

 

Dziunaya аватар

Дзякуй!
Толькі куліч - гэта з цеста здоба. А з творагу - пасха.

mspartyliaison аватар

Дзякуй вялікі, што патлумачылі розніцу)

Dziunaya аватар

Калі ласка! :о)

Белка аватар

Хрыстос уваскрос!

С праздником, Дианочка! Всего тебе самого доброго и светлого! Благодати Божьей и радости на сердце!

Рада, что пасха получилось. Видишь, как все просто? ;) 

Ребенок мой от пасхи на деревенских продуктах  аж  пищит сегодня, хотя обычно кроме "нормально" ничего не вытянешь из него))) 

 

Dziunaya аватар

Сапраўды ўваскрос!

Дзякуй, Наташачка, за віншаванні і пажаданні! Узаемна! Дабрабыту і лагоды Божай табе і тваёй сям'і! 

Сапраўды проста, на наступны год хачу ўскладніць "праграму": спадзяюся-такі паставіць і кулічы! 

Сalumniado аватар

6364.gif

Dziunaya аватар

Дзякуй, Галіна! І Вас са Святам! Цеплыні, Веры, Надзеі, Любові! І здароўя Вашаму мужу, Вам і ўсёй Вашай сям'і.

Nastya Asya2010 аватар

Dziunaya аватар

#
Система Orphus