Полная версия сайта Мобильная версия сайта

...збегчы ў забытую беларускую вёсачку...

Dziunaya аватар

Вітаю...

...Такі стан, які заўсёды бывае вясной - стан сапраўднасці... улетку яго, звычайна, душыць спёка, увосень залівае дажджом, а ўзімку заносіць снягамі... хочацца... ведаю, чаго хочацца!.. 

...хочаццы збегчы ў забытую беларускую вёсачку, што заблукала недзе між глухіх лясных абшараў і непралазнай дрыгвы... хадзіць у тамтэйшую драўляную царкву і размаўляць з добрымі і мудрымі бабулямі... працаваць на радасць і карысць сабе і людзям... і так спакойна, павольна назіраць за наваколлем, адчуць подых сапраўднага, наблізіцца да вечнага...

...а зараз... зараз усё інакш... мітусня, мільгатня, бегатня... не тое... не сапраўднае... але - патрэбнае мне зараз... дзеля чаго? каб аднойчы кінуць усё гэта і збегчы ў забытую беларускую вёсачку?..

Комментарии

Всего комментариев (25) Последнее сообщение
zoloto аватар

Часам хочацца, але на кароткi тэрмiн

Dziunaya аватар

а я б назаўсёды з'ехала... там - маё, сапраўднае, светлае... не ведаю, як растлучачыць... гэта на ўзроўні пачуццяў... уся мая існасць бунтуе супраць гарадскога хаосу і прагне з яго вырвацца... 

zoloto аватар

Цікава, як Вы ўяўляеце, што б Вы там рабілі? Больш двух тыдняў не магу быць нават у самай любімай вёсцы (магчыма трэба пісаць вёске) дзяцінства. 

Dziunaya аватар

Усё правільна - вёсцы 

Я... ой... я б расціла сад... Наводзіла ўтульнасць у хаце... Размаўляла з людзьмі... Збірала мясцовыя паданні... Магчыма, займалася б нейкай культурна-этнаграфічнай справай, прыцягвала б да яе неабыякавых людзей, асабліва дзетак... Ядналася з прыродай... Шукала Бога... Жыла б поўным гарманічным жыццём... мне так падаецца)))

zoloto аватар

Вам летам трэба ехаць у этнаграфічную экспедыцыю.

Dziunaya аватар

Думала аб гэтым... ужо 2 лета запар я ездзіла па беларускіх гарадах, проста на адзін дзень, пагуляць... але ў экспедыцыю... па-першае, я не ведаю, куды звярнуцца, а па-другое, цяжка ўціснуць гэта ў графік... але ўсё магчыма))

zoloto аватар

Напісала ў лічку

lisa_Alisa аватар

а раскажыце и мне, калі ласка, пра этнаграфічныя экспедыцыі. мо вы каго ведаеце, хто песні ў Менску спявае ды абрадамі? 

Lapka аватар

Думаете, надолго Вас хватит? Ровно, чтобы восстановиться, а потом заскучаете. ИМХО

Dziunaya аватар

Не. Гэта маё. Я адчуваю.

Юлия Беккер аватар

Дзякуючы вам у мяне нарадзiлася идэя. 

Dziunaya аватар

Вой, як цікава! Вельмі радая! Не падзеліцеся? 

Samt аватар

хорошо написано!

но не могу не съехидничать, извините-

бабули, может быть, и добрые, но то, что мудрые, усомнюсь

Dziunaya аватар

Ну... я ведаю адну такую... 

Samt аватар

Aleksandra аватар

Когда я признаюсь кому-нибудь в таком желании - смеются; думают, я или пошутила, или не знаю, про что говорю. А я знаю...

Dziunaya аватар

А мне ўсё роўна, што кажуць і што думаюць. Я адчуваю ўпэўненасць. Такое бывае рэдка.  

Aleksandra аватар

...а я еще и собираюсь осуществить безумная мечта, но без этого маленького уголочка земли так тоскливо. Да, и Вы правы, хочется почему-то именно весной. Хотя летом. если не поехать, ломает по-страшному) А уезжать как всегда не хочется...с дрожью вспоминаю потом серые панельные дома(((

понесло меня что-то

Dziunaya аватар

Rusya аватар

Dziunaya аватар

 і Вам! 

Larysa аватар

як я Вас разумею! час ад часу трэба туды наведвацца... 

Dziunaya аватар

Неабходна.

Joyful аватар

Наблізіцца да... менавіта так.

Dziunaya аватар

 (цудоўная карова!)

#
Система Orphus