Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Як я выпала з жыцця))

Dziunaya аватар

Добрай раніцы! 

У мяне сапраўдны ўздым! Ва ўсіх сферах! І як мне, што сядзела заўсёды ціхенька ў куточку, гэта даспадобы! 

Адна важная падзея здарылася са мной, якая перакуліла ўсё маё жыццё. Я трапіла на зімовую школу студэнцкай журналістыкі ( http://www.studmedia.by/2012/02/desyatki-studencheskix-gazet-predstavlen... ). Збіраючыся на гэтую імпрэзу, я рыхтавалася адседзецца тры дні і паехаць дадому ў свой спакойны, павольна цякучы свет. Але атрымалася ўсё зусім не так...

Не буду апісываць усё падрабязна. Скажу толькі, што амаль трое сутак зусім без сну, заняткі па вучэбных секцыях, майстар-класы, піяр-кампаніі і выпуск сваёй газеты - гэта неверагодны драйв! Мы, незнаёмыя людзі з усёй краіны, якія хутка пераўтварыліся ў ладную каманду, няспынна вучыліся, працавалі, весяліліся...

Тры дні, што мы правялі на "Брыганціне", праляцелі вокамгненна, прынамсі, нам падалося, што мы там усе даўно знаёмыя і знаходзімся ледзьве не тыдзень.

brig_001-87.jpg

...Вярнулася я з вагонам новых ідэй і ведаў, якія, што прыемна, ужо пачала ажыццяўляць (Ганна Канстанцінаўна, "Ай-папера" будзе ЖЫЦЬ! ). Ніколі мяне так не "пёрла" на працу! А яшчэ з сертыфікатам (наша каманда сталася лепшай!), дыпломам за 1 месца ў "Што? Дзе? Калі?" і двума дыпломамі за інстытуцкія газеты (дзякуй дзяўчатам з 3 курса, што таксама былі на школе). А яшчэ я прыдбала шмат новых цудоўных сяброў, дзеля якіх нават зарэгістравалася ў ненавісным кантакце.  Сумую неверагодна! Спадзяюся, хутка сустрэнемся.

Чамусьці фоты больш не грузяцца(((

 

Комментарии

Всего комментариев (26) Последнее сообщение
KATUSHA1 аватар

Поздравляю вас с дипломами и успехами!!!

Dziunaya аватар

Дзякую! Але дыпломы - гэта другаснае. Нават калі б іх не было, я ўсё роўна была б шчаслівая і ўдзячная за такі вопыт. 

zoloto аватар

Dziunaya аватар

Vrednaya_Julietta аватар

А зауседы так, за некалькi дзен ты паспяваешь пазнаемiцца з людзьмi так, як бы не пазнаемiуся за месяц пры iншых абставiнах. Вiншую Вас!!!

Dziunaya аватар

Сапраўды, так цікава склалася: усе такія розныя, але кожны зрабіў свой унёсак у нашую агульную справу. Мы былі нібы цэлым складаным арганізмам. Люблю ўсіх. 

winner аватар

О, Сан Саныч!!!! Как раз имела честь на этой неделе с ним познакомиться! Он про эту школу рассказывал! Молодцы вы!

Dziunaya аватар

Ооо, Сан Саныч - самая яркая і цікавая асоба з усёй імпрэзы! Ён клёвы! 

winner аватар

Да! Мы уже все заметили о оценили его личность

Dziunaya аватар

Цікава, як Вы і ім пазнаёміліся?))

winner аватар

А более подробного отчёта не будет о школе журналистики? Интересно так...

А Сан Саныч у нас читает лекции на факультете переподготовки. Вообще, как сказала Инга Дмитриевна Воюш, нам самых ярких преподавателей подобрали... не всех, конечно, но много интересных...

Dziunaya аватар

Так, Інга Дзмітрыеўна таксама распавядала нам пра мастацтва дыялогу.

Я збіралася зрабіць больш падрабязную фотасправаздачу, але чамусьці ў мяне толькі адна фатаграфія загрузілася.

Зрэшты, калі каму-небудзь будзе цікава, я паспрабую зрабіць асобны пост пра гэта, дзе будуць толькі фоты і каментары... зноў жа, калі не будзе праблем з загрузкай.

winner аватар

О, Было бы здорово!!!

Dziunaya аватар

Добра, тады займуся гэтым увечары, а зараз пара на вучобу.

Veronchik аватар

Як весела и цудоуна-вытворча)))) Виншую з поспехами, щастливыми адчуваннями и новыми перспектывами 

Прачытаушы гэты пост, я имгненна успомнила свае падобныя импрэзы, асаблива у Польшчы - але там мы были тыдзень, было вельми цикава

Dziunaya аватар

Сапраўды, такая творчая атмасфера... Тры дні і дзве ночы запар - мы СТВАРАЛІ, забыўшыся на сон і адпачынак... Ухх, як бы мне хацелася ўсё паўтарыць!

Милена аватар

Очень-очень рада за Вас, Диана! 

Xindi аватар

Поздравляю !!! 

garpun аватар

Ой, здорово!!! Поздравляю Вас с такой продуктивной во всех смыслах поездкой!!!

 

Larysa аватар

Віншую! ТАк трымаць!

Dziunaya аватар

Дзякуй усім!

Dziunaya аватар

Шаноўныя, выбачайце, але, здаецца, справаздачы не атрымаецца - не магу загрузіць ні аднэй фатаграфіі. 

winner аватар

Жаль

Joyful аватар

Прывiтанне!

Dziunaya аватар

І Вам, Іна! 

Анна Северинец аватар

Дзякуй вам, асабліва за ай-паперу! Насамрэч мне вельмі хацелася, каб Папера не пераўтварылася ў настаўніцкі праект з выкалачваннем артыкулаў з бедных студэнтаў:)))) Вельмі-вельмі радая, што вам спатрэбіцца гэтая пляцоўка! З радасцю буду вам дапамагаць!

#
Система Orphus