Полная версия сайта Мобильная версия сайта

На шляху да мары...

Dziunaya аватар

Добры вечар у хату! 

Пісала я неяк пра сваю мару ( http://www.velvet.by/blog/divnaya/2011-11-12/est-u-menya-mechta ) і абяцала расказаць Вельвету пра свае поспехі. Ну, пакуль што яны вельмі сціплыя - некалькі пасведчанняў аб нараджэнні і смерці ды бабуліны ўспаміны. Аднак, улічваючы адсутнасць крыніц інфармацыі, гэта ўжо добра. Так, я даведалася нядаўна аб цяжкай сірочай долі маёй прабабулі, пра майго прадзеда, які не ажаніўся з прабабуляй, бо бацькі не далі дазвол (яна была бедная). Даведалася, што прапрадзеда майго звалі Рыгор Антонавіч, было ў яго 4 жонкі (пра гэта я пісала ўжо). З першай жонкай ён ажаніўся, але дрэнна ёй было пры ім, плакала, дадому прасілася. Урэшце Рыгор узяў і адвёз яе назад да бацькоў. Ад наступнай жонкі ў яго было 5 дачок, але яна ў хуткасці памерла. Трэцяя жонка - мая прапрабабуля. Звалі яе, як я сёння даведалася,  Ганна Іванаўна. І памерла яна ў 38 год, пакінуўшы маю трохгадовую прабабулю Ганну і яе малодшую сястрычку, якая таксама хутка памерла. З наступнай жонкай Рыгора не абвянчалі, хоць ездзіў ён ажно пад Вільню - нідзе не далі дазволу на чацвёрты шлюб. Так і жыў з ёй, прыждаўшы ад яе адзінага сына Алега. Але неўзабаве памёр прапрадзед, а мачаха выгнала маю сямігадовую прабабулю з хаты... Так і жыла яна з маленства па хатах старэйшых сясцёр, няньчачы іхніх немаўлятак. Ад таго і жыццё такое цяжкае ў яе было, што ні мамчынай пяшчоты не зведала, ні жаночай мудрасці ніхто не навучыў... І не было ў яе ні пасагу, ні хаты, таму і замуж так і не выйшла. Працавала, працавала ўсё жыццё. Казалі, што як яна спявала - на ўсю вёску чуваць было. Але калі зацяжарыла, перастала спяваць. Аднак добрых адносінаў да людзей не змяніла. 

Зараз гэта неяк дзіўна ўсё для мяне гучыць. Жаніцца - толькі з дазволу бацькоў, і толькі з кім яны скажуць. Жыць усё жыццё, не наракаючы на долю. Гадаваць дзяцей, працаваць, нават калі жыць няма моцы. Але такое было жыццё...

Комментарии

Всего комментариев (31) Последнее сообщение
Dasa аватар

Dziunaya аватар

І ў мяне такая ж рэакцыя... 

Dziunaya аватар

Пішу зараз працу для конкурса на гэтую тэму. Магчыма, калі конкурс пройдзе, апублікую тут, бо раней нельга. Там больш падрабязнасцей і больш прапушчана праз мяне. 

Сalumniado аватар

Да... Так было... Сколько поломанных судеб было из-за так называемой "воли" родителей... 

А Ваша прабабушка сильной была, раз, пройдя через такие испытания, вырастила свою дочь (вашу бабушку) и не потеряла доброго отношения к людям...  

А вообще, очень печальная и трогательная история... 

Dziunaya аватар

Так... ведаеце, раней я думала, што гэтае цярпенне - ад цемнаты і немагчымасці паўплываць на лёс. Зараз я пачынаю разумець, што гэта - вялікая моц.

Дарэчы, Вы кажаце пра зламаныя лёсы. Аднак, разводаў тады не было, дзяцей шмат нараджалі. Пакуль прапрадзед мой быў жывы, усіх пяцярых дачок старэйшых замуж пааддаваў, і ва ўсіх амаль па некалькі дзяцей. Атрымліваецца, для працягу рода і ўмацавання сям'і гэта было добра. 

Сalumniado аватар

Разводов не было, потому что не только не приято было разводиться, а даже позорно. Но были ли люди при этом счастливы?

Dziunaya аватар

Думаю, што не. Але цярпець "таму што трэба"... Напэўна, у мяне іншая свядомасць, чым у маіх продкаў... А можа, у іх было нейкае сваё разуменне шчасця? Тыя ж дзеці...  Бабуля расказвала, што жылі бедна. Але ж дзеля чагосьці жылі! Дзеля чаго?

Veronchik аватар

цикавы пост )) у мяне зъявилася думка пра свой радавод написать, некали сямейнае дрэва склала, але, на жаль, нешмат ведаю пра уласнае жыццё маих пра-прадедау...

Dziunaya аватар

А ў архівы звярталіся? 

Я таксама мала што ведаю. Але пакрысе рухаюся...

Veronchik аватар

Не, да архивау не дайшла - можа кали-небудь и звярнуся:) пакуль да сёмага калена ёсть скупыя звестки)  але можна яшчя глыбей у царкоуных архивах пакапацца

Dziunaya аватар

Ого! Да сёмага! Я з архіўнымі звесткамі ледзьве да пятага падбіраюся. У вядомага пісьменніка Уладзіміра Арлова ёсць твор "Мой радавод да сёмага калена". Там ён кажа, не помню дакладна, але кшталту таго, што ў нейкага племені мужчына толькі тады можа звацца мужчынам, калі ведае свой радавод хаця б да сёмага калена. Хоць Вы не мужчына, але праграму-мінімум ужо здзейснілі.

Veronchik аватар

Юлия Беккер аватар

Samt аватар

Как здорово узнавать историю своего рода, пусть даже и некоторые моменты ее- печальны

Dziunaya аватар

Сапраўды. Быццам нейкую падтрымку ад іх, продкаў, адчуваеш... бачыш у іх гісторыі сябе...

Anny аватар

Да, женщинам сейчас проще живется. Все же не зря феминистки боролись.

Dziunaya аватар

Хто яго ведае... Можа, і не ўсё так добра зараз з-за гэтых феміністак. Усё-такі штосьці мы страцілі... ну, гэта толькі маё меркаванне 

Anny аватар

Мы получили главное, Диана. Возможность самим определять свою судьбу.

Dziunaya аватар

Але з-за гэтага цяпер столькі цяжкасцей і сумневаў... 

Dziunaya аватар

Дзякуй, Мадэратар.

profile closed аватар

                   Отредактировано. Администратор.

Сами писали, я только транслирую Ваши слова. Вот одни из них:

http://www.velvet.by/blog/divnaya/2011-07-15/moya-nevydumannaya-istoriya...

В моем роду в ближайших ветвях такого не было, про другие не буду говорить, так как не знаю.

Dziunaya аватар

Мяне зусім не цікавіць, што там было ў вашым родзе. і няма чаго крычаць ва ўсіх каментах які вы добры. вы мяне абразілі.

profile closed аватар

Я не добрый.

Отредактировано. Администратор.

надо быть готовым, что кто-то прокомментирует это.

profile closed аватар

Правда глаза режет. Зачем просить, чтобы чистили комментарии? Зачем обманывать себя? Я ведь всего-то пересказываю Ваши слова.

Dziunaya аватар

... а ведаеце... дзякуючы вам я зразумела адну важную рэч. хоць вы і абразілі маю сям'ю, але мне, у сутнасці, да лямпачкі, што вы там сабе думаеце. але я зразумела, якая я, насамрэч, шчаслівая. таму што мае бацькі мяне любяць. а вас, відаць, моцна недалюбілі. дзякуй вам, няшчасны маленькі хлопчык.

Анна Северинец аватар

Я ведаю свой радавод толькі да калена дзесці пятага. Затое нават там - і ведзьмакі, і жанчыны-забойцы, і дзеці-анелы, і героі, і навукоўцы, ш нават святары, шмат каго.... Напэўна, толькі слабакоў - няма:))))

У мяне нават ёсць такая кніжка, ў якой сабраныя ўсе сямейныя лягенды і байкі - напісала, надруквала проста на прынтары, дадала фотаздымкаў, якія пазнаходзіла у бабуль, потым у "Карандашы" адзела у вокладку - у кожнага з нашай сям'і есць такі экзэмпляр. Файна выглядае, і дзеці вельмі яе любяць чытаць.

Дарэчы, пакуль я не вырашыла пісаць яе па-беларуску, яна у мяне не атрымоўвалася. Падступалася разоў мо пяць - і не выходзіла. А па-беларуску напісалася, як выдахнулася:))))

Dziunaya аватар

Як добра Вы прыдумалі! Трэба пераняць у Вас ідэю! Вось толькі матэрыял дазбіраю.

А "Карандаш" - гэта што?

Анна Северинец аватар

Я для таго і напісала, каб перанялі:))))  Карандаш - гэта сетка салонаў паліграфічных паслуг, у "Сталіцы", напрыклад, іх валам:))))

Dziunaya аватар

Дзякуй, буду ведаць.

zoloto аватар

Якая Вы малайчынка!  Жадаю поспеху i плённай працы!  

Dziunaya аватар

Дзякуй! 

#
Система Orphus