Полная версия сайта Мобильная версия сайта
Dziunaya аватар

Дбры вечар 

У мяне пачаўся адхадняк. 

Раней як было: кожны дзень нейкія важныя справы, усё трэба было паспець. Нават у стомленым стане бурлівая дзейнасць амаль не спынялася, арганізм уключаў нейкі аўтапілот, бо мозг адчайна пасылаў яму сігналы: трэба абавязкова зрабіць тое і тое! І ўсё рабілася, рабілася, рабілася...

І раптам - адпачынак!  Спачатку я яго не заўважыла, бо па інэрцыі займалася нейкімі важнымі справамі: збірала апошнія падарункі, прыбірала кватэру, ставіла ёлку... І сёння нарэшце прыйшоў той самы выхадны, калі можна нікуды не спяшацца і цэлы дзень рабіць тое, што хочацца. Толькі справа ў тым, што не хочацца ўжо нічога - ні выбрацца ў краму за новым таршэрам, ні купіць сабе падарунак на падараныя на ДН грошы, ні пачытаць добрую кніжку, бо ўвесь семестр глытала гэтыя добрыя кніжкі па тры штукі за тыдзень. 

...А хутка сесія... а я - ні ў зуб, як кажуць, нагой... нават не ведаю толкам калі якія экзамены і якія да іх пытанні... Ох, разбэсцяць мяне гэтыя выхадныя! 

Рубрики:

Комментарии

Всего комментариев (20) Последнее сообщение
Сalumniado аватар

Дык... гэта ж добра! Бэсцiцеся на здароу'е!!! 

Dziunaya аватар

Дык нешта я... не ўмею!  

Сalumniado аватар

Ха! А прыдзецца навучыцца!!! 

Dziunaya аватар

Дасцё мне курс разбэшчвання?  

Сalumniado аватар

Дам! Лягайце у ложак и не падымайцеся, пакуль рэбра не забаляць,  i не адчуеце такi прылiу энергii, что захочацца увесь свет перавярнуць. 

Dziunaya аватар

Абавязкова да балючага эфекту? 

Дааа, адпачываць - справа нялёгкая! 

Строитель аватар

Солнышко мое, ты со своей жаждой деятельности мешаешь мне делать добро на благо людей, перебила мой пост))  не могла попридержать свою бурливую дзейнасть?

Я незло тебя упрекнул.

Dziunaya аватар

Прабачце, я не спецыяльна! 

Строитель аватар

Когда не специально лепят другие смайлики))

Dziunaya аватар

 такія?)))

А ў мяне зараз здарыўся невялікі шок: http://news.tut.by/otklik/266459.html 

Кожны дзень я езжу на вучобу гэтым маршрутам - трмавай-тралейбус да Коласа, і абратна - тралейбус-трамвай, зноў-такі да Коласа... 

Строитель аватар

У меня не открылось, что там?

Dziunaya аватар

ДТП на ул.Сурганова: столкнулись трамвай, троллейбус и джип
29.12.2011, 18:54 ОтКлик
TUT.BY

В районе 18.30 на перекрестке ул.Сурганова и ул.Якуба Коласа в Минске произошло ДТП с участием джипа, троллейбуса 33 маршрута и трамвая, сообщил TUT.BY Кирилл.

По его словам, из троллейбуса и трамвая вышли пассажиры. На дороге образовалась пробка. Стоят несколько машин скорой помощи.

Как отметил Кирилл, у троллейбуса разбито левое боковое заднее стекло, повреждена дверь. В трамвае выбито переднее стекло. Джип подбит справа.

По информации МЧС, есть несколько пострадавших. Как сообщил TUT.BY очевидец, около 15 пострадавших.

Связаться с ГАИ на момент публикации новости не удалось.

Строитель аватар

Это мой маршрут, сегодня проскочил чуть раньше это место. Что то в городе много скопилось негатива.

Dziunaya аватар

Дааа, амаль што містыка. 

Сalumniado аватар

 А кто был за рулем джипа? Вот... просто интересно...

Dziunaya аватар

Невядома. Галоўнае, што ніхто не загінуў. Чытала на Нашай Ніве, што ў трамвая адмовілі тармазы... http://nn.by/?c=ar&i=65887 

Aniri аватар

я не по теме, но уж очень нравится читать ваши посты на белорусском. Так легко и складно у вас получается! 

Dziunaya аватар

Дзякуй вялікі! 

А я вельмі перажываю, што магу кагосьці гэтым раздражняць, таму што, напрыклад, у рэальным жыцці нярэдка сутыкаюся з неразуменнем... Але калі некаму гэта падабаецца - я шчаслівая! 

Samt аватар

...як жа прыемна прочытаць пост пусць не на маей "матчынай" (рускай), но на нашай беларускай цудоунай мове!

Dziunaya аватар

Дзякуй, Вольга! 

#
Система Orphus