Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Правінцыйная Беларусь

Vrednaya_Julietta аватар

У апошні час стала захапляцца нашым беларускім каларытам, мяне стаў прыгнятаць шум Мінска, уся гэтая абстаноўка, мяне ў апошняя час сталі прыцягваць правінцыйныя мястэчкі ў нашай краіне. Спакойна, душэўна, адчуваеца гісторыя, што некалі тут было жыццё, а цяпер толькі ўспаміны і злёгку закінуты самотны стан. Але адчуваецца некае цяпло ад гэтых  мястэчак. Я ніколі не разумела грэблівае стаўленне да вёскі або да  малых гарадах. Фразачкі тыпа "з вёскі ён", "так ён не ведае, што гэта такое"….. людзі блытаюць паводзіны і месца нараджэння, супастаўляючы адно да іншага. Я вельмі паважаю гэтыя мястэчкі і людзей, што там жывуць. Нашы карані, калі глянуць, усе ідуць з гэтых мястэчак. У каго-то жылі бабулі, у каго-то прабабушкi і прадзеды.


Многія імкнуцца сюды ў сталіцу, гэта асабістае жаданне, бо тут больш магчымасцей. Я імкнуся крыху да іншага, да спакою, якое пануе ў іншых гарадах. Не, я не хачу жыць у вёсцы, але ў горадзе невялікім я б жыла, можа калі-небудзь пераеду хоць бы ў Гродна (гэты горад пакарыў мяне) цi другi.

Ёсць месца, дзе калісьці жылі прабабушка з прадзедушкай, ў Гродзенскай вобласцi, гэты дом не кранула нішто, ні дзве вайны нічога такога. Шмат зямель ім належала але для гэтага яны вельмі шмат працавалі. Потым іх раскулачылі, але потым яны жылi ўсероуна добра. 
Ён да гэтага часу ёсць і я туды прыязджаю. Гэтаму дому больш за 100 гадоў. Некалі там разгортваліся розныя яркія падзеі, былі і цяжкія часы, але Бог захоўвае мабыць гэта месца. А я буду падтрымліваць чым змагу.

У сталіцы я не бачу нічога асаблівага, можа таму, што жыву тут з самага нараджэння і таму Мінск мне надакучыў. Але свет клінам не сышоўся на гэтым горадзе. Можа пажыўшы ў іншых гарадах РБ, я праз некаторы час пачну сумаваць …. невядома ….

img_0988.jpg 

 img_0611.jpg

img_1037.jpg

img_1042.jpg 

img_1084.jpg

Комментарии

Всего комментариев (8) Последнее сообщение
Joyful аватар

Прыгожа! І вельмі цепла! І утульна!

У суботку паслалі мяне за доктарам у суседнюю веску. Пакуль ехала, любавалася драўлянымі бусламі ў сялянскіх дворыках. За вескай мяне сустрэў яшчэ адзін: ну, малайцы, здзівілася я, нават дарогу паміж вескамі ўпрыгожылі мясцовыя майстры.

Калі вярталася з доктарам, бусла ўжо не было: жывы аказаўся, паляцеў недзе.

Vrednaya_Julietta аватар

Буслоу вельмi шмат бачыла, спадабаюцца яны мне.

Joyful аватар

Ці крычалі Вы калі-небудзь: "Бусел, бусел, вылей воду, пакружыся на пагоду!"?

Vrednaya_Julietta аватар

Не , нiколi, толькi глядзела на iх.)))))))))))))))))))))))))) Трэба будзе пакрычаць)))))) Можа i пакружаць )))))))

Анна Северинец аватар

А ў нас казалі "бусел, бусел, кінь калоду на харошую пагоду", і мне ўсе здавалася, што зараз ен як швыране які пень нам на галаву, няхай ўжо лепей будзе дрэннае надвор'е, але здаровая галава!

Joyful аватар

Так кажуць у Налібокскай пушчы. Мае дзяцінства таксама "калодай кідалася".

Vrednaya_Julietta аватар

Ха-ха))) У мяне был знаемы момант) У дзяцiнстве (малая зусiм была), калi гаворылi: "придет серенький волчек и укусит за бочек". Я зразумець не магла, як гэта ен з лесу прыйдзе да мяне, адчынiць дзверы i мяне кусне, як ен мяне знойдзе i чаму за бачок?)))))

anna-gata аватар

Як цудоуна! А якiя буслы! Дарэчы прыказку пра буслоу я нiколi не чула. Калi у наступны раз убачу гэтых птушак, то абавязкова папрашу у iх добрага надвор'я.

#
Система Orphus