Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Сумна цi настрой такi

Vrednaya_Julietta аватар

Добры дзень дарагія сябры.  Напішу пра нас. У нас у краіне пражывае прыкладна 10 млн. беларусаў, я думаю вы гэта і без мяне ведаеце.
 У кожнага ёсць свой талент, у кожнага ёсць нешта асаблівае. Кто-то прыгожа малюе, у каго-то выдатны голас і чалавек прыгожа спявае, хтосьці цікава танчыць  і г.д. 

Толькі ў тым праблема, што гэтых людзей не бачу і не ведаю. Чаму я не бачу гэтых людзей? Дзе яны? Прычыны розныя. Адны не могуць сябе праявіць, так як хтосьці ўсталяваў свае рамкі і перашкаджае прыняць нешта новае і арыгінальнае, хто-то сам баіцца сабе прызнацца, што ён таленавіты спявак, хоць гэта на самой справе так. Кто-то не бачыць спосабу заявіць пра сябе.
Ні праявіўшы сябе ні разу, а толькі перад люстэркам дома, чалавек баіцца, што яго засмяюць і скажуць: «Ты спяваеш? Ха-ха. Ідзі лепш градкі палоць, куды табе ў спевакі?». Гэта як прыклад.

Можа мы саромеемся?
 Назавіце мне таленавітых людзей краіны? Якіх вы можаце назваць пайменна. Чалавек 1000 набярэцца? Не будзем штурмаваць інтэрнэт, а толькі па памяці, хай нават на гэта сыдзе 5 дзён. Што скажаце? Добра калі 300 набярэцца. Гэта з 10 мільёнаў. 
 Я ведаю, што ў нас вельмі шмат мастакоў, акцёраў, танцораў, цікавых людзей (толькi  я пра iх не ведаю). Можа я не ў тыя месцы хаджу, каб пра іх ведаць, але быць адразу ўсюды не атрымаецца.
 Проста чалавек можа сябе спытаць, дык дзе ж я магу сябе праявіць? І напраўду дзе? У нас можа і праводзяцца конкурсы якія-небудзь, але пра гэта ведае толькі невялікі лік людзей. Узяць нават сайты, дзе чалавек можа заявіць пра сябе, знайсці падтрымку, паўдзельнічаць у чымсьці. 

Зараз ўсё такое ніякае. Тухлае. Тэлебачанне, беларуская эстрада, кіно, а пра беларускіх пісьменнікаў кніг наогул не ведаю (пра тых якія на дадзены момант). Ды і не толькі гэта. Вытворчасць тэхнікі, шмоток ..... чаго ўсё такое ўбогае, няўжо мы не ўмеем нічога?

І яшчэ?
У нас нават каларыт нацыянальны згубіўся. У Польшчы я адчуваю, што гэта Польшча, ва Украіне-так я ў Украіне. А у маей краiне сумна! Каторую бачу я!!!!! Да яшчэ i холадна.((((((((( Вось. Нада нешта рабiць з гэтым усiм (акрамя надвор'я). 

IМХО.

Комментарии

Всего комментариев (23) Последнее сообщение
Zinger аватар

наш  девиз-не высовывайся, будь как все...печально

hannochka аватар

Зусім з Вамі не згодна. Вы, мабыць, не цікавіцеся гэтым пытаннем. Я не буду браць на сябе ўсю Беларусь, але ж я змагу назваць шмат таленавітых людзей Полацка і Наваполацка. 

Vrednaya_Julietta аватар

Дзякуй за Ваш погляд)

Larysa аватар

так, згодная з вамi. таленавiтыя музыкi граюць па маленькiх клюбах, мастакi працуюць на падмаскоўных дачах, i зарабляюць на жыццё, хто як можа. добра, што на Вельвеце з'явiўся Творчы клуб. а на ТБ - ну, ўсе ведаюць, хто..

Samt аватар

Добра, што вы на мове нашай пiшыце- скора мы i яе забудзем. Вось i адрозненне ад палякаў i iншых. Бо уся культура на мове базiруецца.
"Шмат было народаў такiх, што страцiлi спачатку мову сваю, а потом умерлi...Не забывайце ж мовы нашай беларускай, каб не умерлi" (Ф. Багушэвiч, не даслоўна)

party_liaison аватар

Дарагая Донна Джульетта,пра канкурсы верна гаворыце.Пра іх мала хто ведае.А ўсё таму што... на маю думку людзі гэтым не настолькі цікавяцца.

hellowrold аватар

Немцы во время ВОВ2 на оккупированной территории Беларуси различали население: "Ты польски ти руски?"

Joyful аватар

Каб  таленту прабiцца, шмат аб чым трэба паклапацiцца!

i працаваць не лянiцца! Per  aspera ad astra! Зоркi чакаюць тых , хто не баiцца! Пераклад вольны, прабачце.

Dziunaya аватар

Пагаджуся з Ханначкай. Вельмі шмат у нас таленавітых і цікавых людзей. Напэўна, Вы не там шукаеце. Да і не будуць яны "на паверхні". Вы ж разумееце, што многія не могуць туды прабіцца проста таму, што не згодныя...

Vrednaya_Julietta аватар

Я таксама лiчу, што у нас iх шмат, але ж яны не ведаюць як зрабiць так, каб паказаць, праявiць свой талент? Не ўпісваюцца ў  зададзены фармат, таму i маем трызненне.  Баючыся прыняць нешта іншае і арыгінальнае. Таму  мы ix i не бачым. Шкада. Яны па клубам цi прыватна.. i ведаюць аб iх  у асноуным вузкі  круг людзей.  Але  наогул я мела на ўвазе не толькі музыкантаў і спевакоў, але і вядучых, пісьменнікаў, тых хто можа ствараць цікавыя перадачы. Я згодна з вамі. Яны i есць, але i няма. .

Dziunaya аватар

Справа не ў тым, што яны не ведаюць, што рабіць. Усё яны ведаюць. Проста з-за сваіх поглядаў (у тым ліку і палітычных) яны застаюцца ў нас персонамі non-grata.

Vrednaya_Julietta аватар

Ведаю i гэта)

Анна Северинец аватар

Спадарства! Дзяўчынкі! Так есць жа ў нас для гэтых справаў рубрыка адмысловая, Аксамітавая Беларусь! Дасылайце мне вашыя расказы аб такіх людзях, будзем іх рэдагаваць па неабходнасці ці так друкаваць, я магу і перакласці, калі з мовай пытанні - давайце разам пісаць пра такіх простых герояў! Можна з фоткамі, можна без іх, як заўгодна! Адной мне цяжка - а разам мы такую канфетку з рубрыкі зробім! 

Dziunaya аватар

Ура, ура, ура! Будзем шукаць сапраўдных герояў!!!

Анна Северинец аватар

А вам - наогул усе карты у рукі (дарэчы, не ведаю, ці можна так па-беларуску?) Абавязкова пішыце, мэйл мой ведаеце, калі хто не ведае - запытвайцеся, скажу 

Dziunaya аватар

А можна пісать пра тых... ну, каго ўжо няма ў жывых?.. Ці толькі пра сучаснікаў?

Анна Северинец аватар

У мяне думка такая наконт гэтай рубрыкі: хоцелася б без афіцыёзу і хрэстаматый. Таму, напрыклад ,калі пра Багдановіча - то так, каб дух захапіла ад нечаканасці, а калі пра невядомага - то так, каб захацелася даведацца больш (артыкулы у нас - не больш старонкі). Таму гэта не абавязкова сучаснікі - галоўнае ,каб мы здолелі адчініць зусім невядомую Беларусь:)) Без васількоў, рушнікоў і Лявоніхі:))

Dziunaya аватар

Ну, зразумела. Каму патрэбна агульная інфармацыя кшталту "жыццёвы і творчы шлях" - калі ласка, ёсць падручнікі і інтэрнэт, тая ж падазроная, але вельмі папулярная Вікіпедыя.

Анна Северинец аватар

 Дарэчы, беларуская Вікіпедыя значна лепш за расейскую:)) Але і значна менш...

Dziunaya аватар

А тая, што Вікіпэдыя - яшчэ менш...

Vrednaya_Julietta аватар

Можна  такiм людзям аб'ядноўвацца і ствараць свае студыі, супольнасці, свае нейкія выставы ... бо разам прасцей зрабіць, прэзентаваць, расказаць пра гэта.

Natali16 аватар

Выдатная тэма!

Дзякуючы гэтаму парталу я пазнаёмiлася з такiмi сучаснiкамi i сучаснiцамi!

Vrednaya_Julietta аватар

Дзякуй i Вам)))))))

#
Система Orphus