Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Наша гераіня: Эмілія Плятэр

Dziunaya аватар

Добры вечар.

Не шмат хто ведае, што ў беларускай гісторыі была свая адчайная і мужная гераіня, кшталту расейскай кавалерыст-дзяўчыны Надзеі Дуравай. Звалі нашу паненку Эмілія Плятэр.

pic_20.jpg

Упершыню яе імя я пачула прыкладна месяц таму - пабачыла анонс нейкай выставы, прысвечанай памяці гэтай незвычайнай дзяўчыны. Сёння ёсць пастава ўспомніць панну Эмілію: споўнілася 205 год з яе нараджэння.

"Легендарную ўдзельніцу вызваленчага паўстання 1830-1831 гадоў называюць беларускай Жаннай д’Арк.

Графіня Эмілія Плятэр была вядомай ва ўсёй Еўропе. Яшчэ ў 30-я гады XIX стагоддзя ў Парыжы з’явілася п’еса, сюжэт якой грунтаваўся на біяграфіі беларускай рэвалюцыянеркі. Адам Міцкевіч прысвяціў ёй свой верш “Смерць палкоўніка”, жанчыну-воіна ўслаўлялі паэты Францыі, Англіі, Польшчы і Нямеччыны, Італіі і Венгрыі.

Эмілія Плятэр таксама ўвайшла ў гісторыю як збіральніца беларускага фальклору. Яна запісвала народныя казанні і песні, а таксама пісала свае вершы. Гераічная жанчына памерла ва ўзросце 25 год ад хваробы" - паведамляе TUT.BY ( http://news.tut.by/society/258456.html 

Вось той самы верш Міцкевіча:

СМЕРЦЬ ПАЛКОЎНІКА

На палянцы зялёнай, між думных бароў,
Дзе пад клёнам хацінка старая,
Бы застыў у зняменні атрад ваяроў:
Іхні там камандзір памірае.

Людзі з вёсак збіраюцца тут, ля варот.
Ён, палкоўнік, быў слаўны, няйначай,
Раз яму спагадае так просты народ,
Пра яго ўсё пытае ды плача.

Вось палкоўнік каня асядлаць загадаў
І прывесці бліжэй, да парога.
Перад смерцю яшчэ раз хоць глянуць жадаў
Ён на друга свайго баявога.

Загадаў свой прынесці паходны мундзір,
Свой кінжал, зброю, пояс стралецкі.
Ён хацеў і з рыштункам сваім, камандзір,
Развітацца, як колісь Чарнецкі.

А калі ўжо ад хаты каня адвялі,
Ксёндз туды ўвайшоў з панам Богам.
Людзі з вёсак маліцца хутчэй пачалі,
Ціха ўкленчыўшы перад парогам.

Спалатнеўшы, паўстанцы стаялі ў дзвярах.
Нават воі Касцюшкі былыя,
Што прайшлі ўсе агні, агрубелі ў баях,
Слёз сваіх не хавалі, сівыя.

Рана-рана ў капліцы званіць пачалі.
Ды хаваць камандзіра жаўнеры
Не змаглі: наляцелі якраз маскалі...
У капліцы для ўсіх - насцеж дзверы.

Там ляжаў ён на лаве - ў спакоі чало.
У руках яго - крыж, збоч - нягнуткі
Нож-кінжал і ружжо, ва ўзгалоўі - сядло.
Люд дзівіўся: такі маладзюткі!

Ды чаму твар дзявочы ў байца? Два грудкі...
Хто ж мог знаць, што баёў завадатар
Быў ... дзяўчынай! Была - слёз не трэба, жанкі, -
То ліцьвінка Эмілія Плятэр!

1832

Сапраўды, нам ёсць кім ганарыцца...

clip_43.jpg

Комментарии

Всего комментариев (8) Последнее сообщение
AnnaA аватар

Спасибо, очень интересно. К сожалению, тяжеловато читать на белорусском, но я, конечно, все понимаю, только медленне доходит.

Dziunaya аватар

Не за что! Конечно, без практики язык забывается. Хотя, даже белорусы, живущие в родной стране, не всегда могут похвастаться знанием белорусского языка.

Joyful аватар

Нiколi не чула. Дзякуй! 

Dziunaya аватар

Калі ласка!  Сама, калі даведалася, была вельмі ўражаная. Нажаль, я не знайшла звестак пра тое, што сталася прычынай для такога нежаноцкага занятку Эміліі. Таму застаецца лічыць, што любоў да Радзімы натхніла яе...

Larysa аватар

ЯПрелесть аватар

Известная личность.

Поляки считают её своей национальной героиней.

А были в Даугавпилсе, так там от местного историка услышали, что Эмилия на самом деле из Латвии....

От же ш люди любят к чужой славе примазаться Happy

Dziunaya аватар

Та же история с Мицкевичем. Да и с многими писателями. 

Родилась Эмилия на территории современной Латвии, но жила на Браславщине - территории современной Беларуси. Но тогда ведь это была одна страна...

Natali16 аватар

   

#
Система Orphus