Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Беларускі мужчына

Dziunaya аватар

Добры вечар!

Зусім выпадкова натрапіла ў Сеціве на песню Змітра Вайцюшкевіча, каб было больш зразумела, знайшла тэкст (аўтар Андрэй Хадановіч). Папаноўваю Вашай увазе. Мне падаецца, у гэтым ёсць рэшткі сэнсу.

Беларускі мужчына прыходзіць на сьвет у камарыных укусах замест радзімак

і таму добра ведае: дзе больш балотаў, там больш радзімы.

Беларускі мужчына ўмее апынуцца ў такой багне,

што адтуль ні халеры ня выцягнеш, але беларускі мужчына цягне.

Беларускі мужчына выдатна ведае дзесяць бульбяных страваў

і сто дзесяць адмазак ня чысьціць бульбы, бо мае шмат іншых справаў.

Беларускі мужчына жыве ў самым цэнтры Эўропы, калі верыць мапе:

ў гэтым цэнтры стаіць канапа і беларускі мужчына ляжыць на канапе.

Яго дзед перажыў калгас і мэліярацыю.

Яго бацька — крызіс сярэдняга веку і гіпэрінфляцыю.

Яго дом перажыў рамонт. Яго кот перажыў кастрацыю.

Ён гаворыць, што можа быць горай, — і мае рацыю.

Беларускі мужчына купляе машыну, прыгнаную з-за мяжы,

і другую палову жыцьця шчасьліва жыве зь ёй у гаражы.

Беларускі мужчына — футбольны фанат. Калі раптам заб’юць мазілы,

шматкватэрны дом патрасаюць пякельныя сілы.

Беларускі мужчына ня чуў пра паліткарэктнасьць ніколі

і таму жартуе так сьмешна, што лепей ня слухаць без алькаголю.

Кожны трэці п’е піва, другі кожны трэці — гарэлку, а трэці трэці

разумее: гарэлка бязь піва — грошы на вецер.

Яго дзед перажыў калгас і мэліярацыю.

Яго бацька — крызіс сярэдняга веку і гіпэрінфляцыю.

Яго дом перажыў рамонт. Яго кот перажыў кастрацыю.

Ён гаворыць, што можа быць горай, — і мае рацыю.

Беларускі мужчына падасьць жанчыне руку і набудзе кветак,

і аднойчы паабяцае не раскідваць па доме шкарпэтак!

Беларускі мужчына аматар праводзіць выходныя дома.

Часам выйдзе на дзесяць хвілін і вяртаецца ўночы. Дзе быў, невядома.

Засынае ў таксоўцы, што едзе дамоў, прачынаецца ў незнаёмым трамваі...

І нікому ня ясна, за што яго жонка трывае, выбачае футбол і канапу, гараж і буханьне?

Беларускі мужчына — чысты аб’ект каханьня.

Яго дзед перажыў калгас і мэліярацыю.

Яго бацька — крызіс сярэдняга веку і гіпэрінфляцыю.

Яго дом перажыў рамонт. Яго кот перажыў кастрацыю.

Ён гаворыць, што можа быць горай, — і мае рацыю.

Статус: Для единомышленников

Комментарии

Всего комментариев (22) Последнее сообщение
Joyful аватар

Абняць i плакаць! 

Dziunaya аватар

 але ж... чысты аб'ект кахання...

garpun аватар

Оригинально!  Но многое спорно...

Dziunaya аватар

Вядома ж, на адзінае правільнае меркаванне гэты твор не прэтэндуе. А з чым бы Вы паспрачаліся?

iya аватар

Чаго?????

HH аватар

Гэта датычыцца большасцi беларускiх мужчынак! Але мы iх кахаем i такiмi! 

Lapka аватар

Действительно, а в чем отличие беларусского мужчины от других?

Сalumniado аватар

У Наяны когда-то об этом был пост. Вельветчанки уже говорили об этом...

Lapka аватар

Надо посмотреть

iya аватар

То есть другим уже говорить об это нельзя 

Сalumniado аватар

Ну почему нельзя... Я просто порекомендовала "сходить" в Надин пост - там интересненькое обсуждение было, насколько я помню...

Dziunaya аватар

Я думаю, тым жа, чым увогуле беларусы адрозніваюцца ад іншых нацый. Нейкія асабовые якасці ўсёж такі ёсць. Я не кажу, што ўсе мужчыны аднолькавыя, не. Але ж  ёсць у многіх нейкія падобныя рысы. І такіх рысаў няма, напрыклад, у гішпанцаў.  Наўрад ці беларускі мужчына будзе спяваць серэнады пад вокнамі каханай і ўтаймоўваць быкоў на карыдзе. Ён знойдзе іншы, больш ціхмяны спосаб выражэння сваіх пачуццяў. 

Наяна аватар

сумна...

Dziunaya аватар

Па-першае, прабачце, што, сама таго не ведаючы, перахапіла Вашу тэму. А па-другое... чаму сумна? Гэта ж толькі зборны вобраз, мне падаецца, трошкі непрынятага светам рамантыка. Але ж не ўсе такія. 

Наяна аватар

за тему не волнуйтесь, никто не должен перечитывать все дневники всех пользователей, чтоб не дай бог не ошибиться )))

не знаю, романтизм мне тут не чудится... скорее лень 

Dziunaya аватар

Вось з гэтым пагаджуся. Але ў чым "фішка" рамантызму? Проста кажучы - "злы свет мяне не разумее, вось і буду я адзін такі няшчасны і недарэчны". І ніякага жадання працаваць над сабой.

Строитель аватар

Гэта мы, мужыки Беларуси.

Сalumniado аватар

" І нікому ня ясна, за што яго жонка трывае, выбачае футбол і канапу, гараж і буханьне?  "  

Дык... зразумела... - ён жа "чысты аб'ект кахання... " hi-hi1.gif

Alvaro аватар

 

Немцы пишут так про баварцев, русские про чукч, англичане про ирландцев, турки про курдов, афроамериканцы с гражданством США - про канадцев. А белорусам не над кем смеяться - только над собой. 

Dziunaya аватар

Ага, і яшчэ мы анекдоты пра сябе прыдумваем, кшталту "а можа яно так і трэба?". Але, напэўна, калі б мы не маглі смяяцца з сябе, то ўвогуле хараніцца можна было б.

Alvaro аватар

С самооценкой у белорусских мужчин - очень серьезная проблема. Смеяться над собой имеет смысл только тогда, когда ты уже настолько силен, что это никак не влияет на твою самооценку, а только лишь корректирует ее, оставляя адекватной и высокой. 

Белорусским женщинам искать нужно что-то, за что быть благодарным белорусским мужчинам, работать над повышением их самооценки. Чтобы они хотели что-то делать, а не просто бессмысленно смеялись над собой. Смех над собой в состоянии полной неуверенности в себе - это глупая самозащита, признание поражения. ИМХО.

fucsia аватар

Alvaro, очень хорошо сказано.

Поделюсь историей, мой 3юродный брат завёл как то женщину. Она была замужем за французом, хотя сама беларуска. Умница, красавица. Бросила француза, вернулась в минск.  ну и что? была идиллия недолгой, до первого "забухал с  друзьями". ушла она от него, убежала так сказать.....

#
Система Orphus