Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Беларусы і амерыканец

Dziunaya аватар

Добры вечар, шаноўныя Аксаміткі!

На выходных мы ездзілі з бацькамі адпачываць да сяброў на Браслаўшчыну. Я ўпершыню пабывала ў тых неймаверна фантастычных  па сваёй прыгажосці кутках, атрымала сапраўдную асалоду ад прырды, дзіўнай прыгажсці азёраў, лясоў, узвышшаў... Ведаеце, упершыню сваімі вачыма пабачыла жывую казулю і лісу, а таксама сляды дзікоў на размоклай зямлі. І не ў вальеры заапарка, а ў сапраўдным прыродным асяроддзі. А якія там всясёлкі! Два дні таму неба перасякалі ажно 6 вясёлак, праўда, адначасова гарэлі толькі 3 каляровыя дугі, але перад імі зіхацелі яшчэ 3 - паасобку...

Але не пра цудоўныя браслаўскія краявіды я хачу напісаць. Мой пост - пра людзей. Сапраўды, мела рацыю Ганна Канстанцінаўна, калі напісала ў посце Наяны пра беларускіх людзей. Але браслаўскія беларусы - самыя дзіўныя з тых, каго я сустракала.

Як вы думаеце, што можа сказаць пра чалавека... плот? Напрыклад, за высокім глухім мурам жыве, хутчэй за ўсё, закрыты чалавек. А за рэдзенькім частаколам - звычайны, у меру гасцінны жыхар. Дык вось, на Браслаўшчыне, ад латвійскай мяжы да самых Відзаў (Божа, які там неверагодны касцёл!!!)  я не пабачыла ніводнага (!) плоту... Ніводнага! Уяўляеце сабе? І сапраўды, людзі там такія гасцінныя, такія ветлівыя і адкрытыя... Зусім незнаёмы дзед даў мне пакаштаваць духмянай восеньскай маліны ад свайго першага ўраджаю. Кругленькі рухавы ксёндз з вёскі Плюсы гасцінна паказаў свой касцёл і ветліва адказаў на пытанні. Яшчэ адзін ксёндз з касцёла ў Слабодцы , айцец Сяргей (дарэчы, былы праваслаўны, віцяблянін, паэт, мастак, адукаваны і вельмі цікавы чалавек) дазволіў нават прысутнічаць на вянчанні ў храме. Вянчаліся хлопец Сяргей і прыгожая дзяўчына Канстанцыя, вельмі падобная да свайго бацькі, што вёў яе да алтара. Я ніколі не была на вянчанні, да таго ж у каталіцкім храме! А яшчэ бабуля, якая страціла на вайне правую руку... з адной рукой выпякае для касцёла пірагі 20 кг вагой, трымае гаспадарку, у яе такое дагледжанае падвор'е - чысценькае, дасканалае, усё ў кветках. Таксама аднарукі дзед Здзіслаў - ехаў да нас насустрач на кані, спыніўся, павітаўся, пачаў расказваць нейкія байкі.

І яшчэ адна асба ўразіла мяне. На жаль, я не пабачыла гэтага чалавека, аднак хапіла і таго, што я пра яго пачула. Завуць яго Джон, ён амерыканец, былы дыпламат. Прыязджае на Браслаўшчыну і фатаграфуе простых вясковых людзей. Выдаў нават кніжку фотаздымкаў, пераплеценую вершасказамі Рыгора Барадуліна. Дарэчы, гэты амерыканец, прачытаўшы творы Караткевіча, закахаўся ў Беларусь. Ён ведае 12 моваў, 12 год жыў у Турэччыне, ды не змог застацца. І вось прыехаў аднойчы ў Беларусь... і прыязджае сюды ўжо год дзесяць запар. Вывучыў беларускую мову і размаўляе тут толькі на ёй. Нават са шведскім паслом Стэфанам Эрыксанам. Уяўляеце? 

Вось я і думаю: відаць, штосьці ўсё-ткі ёсць у нашай старонцы, за што яе можна любіць і ганарыцца ёй. 

Статус: Для единомышленников

Комментарии

Всего комментариев (26) Последнее сообщение
Vrednaya_Julietta аватар

Згодна з Вамi.Канешне есць, але ж не пра ўсе ведаем i не ўсе яшчэ бачылi.

P.S. Як жа ж мне спадабаецца размаўляць на роднай мове.Дзякуй.

Dziunaya аватар

Joyful аватар

Можа, умець паважаць свае i шанаваць свае - гэта дар? Прыемна Вас чытаць.

Dziunaya аватар

Ды ніякі гэта не дар... гэта тое, што ёсць у кожнага ў крыві... Бо з самага дзяцінства  нездарма мы больш за ўсіх іншых любім сваю матулю, свае цацкі (хоць і глядзім з зайздрасцю на ляльку сяброўкі), свайго сабаку. Проста часам ўменне прымаць рэчы такімі, якія яны ёсць, праходзіць.  Дзякуй! 

Анна Северинец аватар

Dziunaya аватар

Наяна аватар

Dziunaya аватар

Прыемна атрымаць такі каментарый на такую тэму ад Вас, Наяна. Дзякуй!

Xindi аватар

 малина   осень  старонка 

Divnaya  

Dziunaya аватар

 

морская звезда аватар

прыгожа , так жывапiсна , захацелася у той край ,дзе няма плотау

Dziunaya аватар

Насамрэч, гэты край побач!

KATUSHA1 аватар

Дзякуй, вельмi спадабалася вас чытаць.

Dziunaya аватар

Deniz аватар

Dziunaya аватар

Alesja аватар

Dziunaya аватар

Юлия Беккер аватар

Калісьці і я, менавіта дзякуючы Караткевічу, палюбіла беларускую мову 

Dziunaya аватар

 

Ayrlily аватар

У Вашых запicax адчуваеш сябе вельмi ўтульна 

Dziunaya аватар

Ну, па "ўтульнасці" запісаў я ўсё ж не буду спрачацца з Самт  А насамрэч, гэта гаворыць аб тым, што ў нас сапраўды ўтульная краіна. Толькі мы не заўсёды заўважаем гэта.

garpun аватар

Dziunaya аватар

Natali16 аватар

Так прыемна чытаць!

 Дзiуная!!!!

Dziunaya аватар

#
Система Orphus