Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Я яшчэ вярнуся

Dziunaya аватар

Прывітанне ўсім!

Вось і вярнулася я з Гародні. Пісаць нічога не буду - усё роўна ўсіх пачуццяў перадаць не атрымаецца, таму проста глядзіце фотасправаздачу.

izobrazhenie_019.jpg

Лютэранская кірха, канец 18 стагоддзя. Зараз дзейнічае. Нам пашанцавала: калі я круцілася ля ўваходу, да маяне падыйшоў пастар і прапанаваў увайсці. Ён ветліва распавёў пра гісторыю кірхі, падарыў нам паштоўкі з яе выявай і адказаў на пытанні. Дарэчы, ля кірхі раней былі могілкі, але зараз на іх месцы знаходзіцца дзіцячы садок...

izobrazhenie_009.jpg

А гэтая "цукерачка" - праваслаўны Пакроўскі кафедральны сабор, пачатак 20 стагоддзя.

izobrazhenie_033.jpg

Барысаглебская (Каложская) царква, 12 стагоддзе. Равесніца горада.

 

pict0066.jpg

На фоне Нёмана і гродзенскіх краявідаў. За мной - камяні Старога замка, які будаваў яшчэ Вітаўт. Напэўна, Вялікі князь любіў аглядаць наваколле з гэтых муроў...

izobrazhenie_050.jpg

Фарны касцёл св. Францыска Ксаверыя (17-18 стагоддзі). Галоўны каталіцкі храм горада. Зайшлі, пастаялі ў парозе, але гэтага хапіла, каб пераняць сапраўды незямную атмасферу святога месца.

pict0026.jpg

У ЗАГС, што на вуліцы Савецкай, заходзіць пакуль не наважыліся, аднак звонку палюбаваліся.

pict0054.jpg

Знак ля Каложы "Пагоня на Грунвальд 1410". Па адной крыніцы я даведалася, што праз гэтае месца пераходзілі ўброд Нёман аб'яднаныя войскі Вялікага Княства і Рэчы Паспалітай, калі ішлі разбіваць крыжакоў пад Грунвальдам. "Старадаўняй крывіцкай Паго-о-оні не разбіць, не спыніць, не стрымаць!"

izobrazhenie_024.jpg

Дом-музей Максіма Багдановіча, у якім нейкі час жыў паэт. Нажаль, зайсці не давялося.

pict0035.jpg

Галодныя турысты - страшэнная сіла. Ламлюся ў карчму на пешаходнай вуліцы Савецкай.

pict0016.jpg

А імя гэтага дзядзечкі, што ласкава дазволіў з ім сфатаграфавацца, я не даведалася. Але думаю, што хутчэй за ўсё гэта Жылібер або Тызенгаўз.

Вось такая вандроўка атрымалася. Было яшчэ шмат цікавага, ды ўсё перадаць немагчыма. Але галоўнае, што мая любоў да гэтага казачнага гораду яшчэ больш узмацнілася. Чакай, Гародня, я яшчэ вярнуся да цябе.

Статус: Для единомышленников

Комментарии

Всего комментариев (19) Последнее сообщение
Alesja аватар

Ну все, Вы меня окончательно раздразнили!!!! Еду по-любому!!! 

Dziunaya аватар

Едзьце абавязкова! Такой колькасці гістарычных помнікаў, як тут, напэўна, больш нідзе ў Беларусі няма. А якія краявіды! Проста шпацыраваць па горадзе - гэта ўжо кайф! 

desch аватар

Очень-очень красиво!!! Как раз думала над тем не поехать ли туда на следующей неделе... ) 

Dziunaya аватар

Polina. аватар

Простите мне мое невежество, но я так и не разобралась, в каком городе Вы были?

Dziunaya аватар

У Гродна, які на стары манер называюць Гародняй.

Ayrlily аватар

І я там была. Цудоўны горад Happy

Joyful аватар

Дзіўны горад і  людзі!

Dziunaya аватар

Сапраўды, людзі там не такія, як у Мінску. Не зразумела яшчэ, што ў іх такога адметнага, але яны адрозніваюцца ад мінчукоў. Хоць усяго дзень мы пабылі ў Гародні, але не ўбачылі там ніводнага п'янога ці бамжа, ну хіба што на вакзале ў кафэ сядзелі маладзёны не зусім інтэлегентнага выгляду з бутэлькамі піва. А так у горадзе - прыгожыя, добра апранутыя людзі са спакойнымі лагоднымі тварамі. Можа, такой знерваванасці і напружання ў іх няма, як у сталічных жыхароў? 

Swetlanka аватар

Гродно обожаю, хотя была всего раз 5!!! Были и в Каложской церкви, и в Костеле Фарном (там какой-то дядечка рассказал много интересного), просто гуляли, ходили в зоопарк! Город вызывает очень добрые и теплые чувства!

Dziunaya аватар

Я таксама аднойчы была на экскурсіі, і некалькі разоў праездам. І яшчэ хачу! Калі я прыязджала з экскурсіяй у 2006 годзе, увосень, Фарны касцёл як раз быў пасля летняга пажару. Алтар вельмі пацярпеў. Учора зазірнулі - да сёй пары яшчэ не адрамантавалі  А што Вам цікавага расказаў той дзядзечка?

А заапарк мне тады зусім не спадабаўся

Xindi аватар

красиво  

Varvara аватар

Дядечка-памятник - это Жан-Эмануэль Жилибер, французский профессор медицины, ботаник и анатом, благодаря которому был заложен королевский ботанический сад, на месте которого сейчас расположен парк.

Вы не вспомнили о доме музее Э.Ожешко:

3_2.jpg

И о нашей "швейцарской долине"

1_13.jpg

И еще об одной скульптуре, которой местные молодожены отполировали до блеска все интересные места

1_11.jpg

И еще много интересного. Приезжайте еще!

Dziunaya аватар

Варвара, дзякуй вялікі! У Вас цудоўны горад!

Значыць, усё-ткі Жылібер

Дом Ажэшка мы бачылі, я яго нават сфатаграфавала, проста не ўсе фотаздымкі выклала сюды. У гэты раз "швейцарскую даліну" не наведала, але была там у 2006 годзе. А ля гэтай бліскучай дзяўчыны мы ўчора сядзелі на лавачцы - гэта было апошняе месца, дзе мы прыпыніліся ў горадзе.

Евгения BatikArt аватар

А ведь оказывается, что прекрасное- рядом!!! Happy Получила удовольствие от просмотра! Спасибо за виртуальную экскурсию!

Dziunaya аватар

Сапраўды, столькі прыгожых куточкаў у нашай Беларусі! Але ж лепш за віртуальную экскурсію - рэальная.

Евгения BatikArt аватар

Несомненно! Обязательно в этом году дополню свои впечатления реальной прогулкой по милым улочкам Гродно!!!

Nastya Asya2010 аватар

Эх, какая красота!

Natali16 аватар

#
Система Orphus