Полная версия сайта Мобильная версия сайта
Dziunaya аватар

Прывітанне ўсім шаноўным аксаміткам!

Напэўна, заглыбіўшыся ў бурны вір вельветавага жыцця, ніхто не заўважыў маёй адсутнасці,а вось я трошкі засумавала па партале і яго насельніках.  Кароткі дачны адпачынак добра паўплываў на мяне. Я рэлаксавала на прыродзе, займалася сапраўды кайфовай  праполкай і зімовымі нарыхтоўкамі, чытала цудоўныя кнігі, кухарыла нешта дзіўнае,  тое-сёе разважала аб лёсе Беларусі - і ад кожнай справы сваёй атрымлівала асалоду! Гэта, напэўна, і завецца гармоніяй.

Але пост не аб тым. Заўтра ў мяне свята. Нават двайное. Па-першае, споўніцца 1год і 5 месяцаў, як мы з каханым разам.  А па-другое, адзначаць гэтую дату мы паедзем у месца, якое з першага погляду завалодала маім сэрцам, месца, дзе прызямліўся Хрыстос, дзе амаль на кожным кроку сустракаецца старажытная аямніца гісторыі - у маю ўлюбёную Гародню. У планах - наведаць Фарны касцёл, Каложу, Стары і Новы замак і, калі атрымаецца, музей Багдановіча.

Традыцыю такіх аматарскіх ваяжаў мы пачалі ў мінулым годзе - першым пунктам нашай вандроўкі стаўся Брэст, які прыемна здзівіў мяне (нягледзячы на бяссонную ноч у электрычцы і страшэнную спёку). Я думала, што акрамя Крэпасці там нічога няма. На шчасце, я памылялася. 

... І вось заўтра імклівы цягнік памкне нас на Захад нашай Сінявокай, і мы апынемся ў казачным каштоўным свеце, дарагім сэрцу куточку... У мяне нават склалася ўражанне, што мінулае жыццё, калі яно было, я правяла ў гэтым цудоўным горадзе. І душа нібы набыла крылы, я імкнуся туды, як да нечага роднага... і сэрца - спявае...

Статус: Для единомышленников

Комментарии

Всего комментариев (11) Последнее сообщение
Larysa аватар

Белорускае золата! адна з маiх самых любiмых песень! 

Dziunaya аватар

І мне таксама яна падабаецца!  А галоўнае - так падыходзіць да настрою!

Joyful аватар

Bon voyage! У Гародню і па жыцці!

Dziunaya аватар

Вялікі дзякуй!

Xindi аватар

красивая жизнь ...  красивые мысли ... красиво рисованы "мовой " ...

Dziunaya аватар

Дарэчы, чым прасцейшае жыццё - тым яно прыгажэйшае. Для мяне. Таму што душэўная раўнавага з'яўляецца. Адсюль і прыгожыя думкі.

Дзякуй.

Иришка-Коврижка аватар

Dziunaya аватар

Deniz аватар

Вот молодцы! Так держать!

Dziunaya аватар

Дзякую!  Пакрысе знаёмімся з роднымі мясцінамі. На наступны год ужо запланаваная сустрэча з палацам Румянцавых-Паскевічаў, што ў Гомелі. Але калі гэта яшчэ будзе... Сёння ж я нецярпліва "сяджу на чамаданах" і чакаю вечара - як да яго яшчэ далёка... цягнік ажно ў 23.30!

Цэлы год чакалі гэтай падзеі, і нарэшце яна спраўдзіцца!

Dziunaya аватар

Ну... выязджаю! Пажадайце нам добрага шляху!

#
Система Orphus