Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Заблудзілася

Dziunaya аватар

Заблудзілася. Стаю ў роспачы і не ведаю, у які бок падацца. Тыркаюся ў цемры, як тое сляпое шчанё пысай. Бачу святло, лячу да яго матыльком, а ўрэшце яно аказваецца толькі міражом, трызненнем. Лухта. Дзе ж сапраўднае святло?

Бясконцыя пошукі нечага... Чаго? Нечага, што завецца па-рознаму, але найперш за ўсё - Ісцінай. "Ісціна недзе побач" - нехта кажа. Няўжо? А хто бачыў яе, гэтую Ісціну? А раптам... а раптам яе ўвогуле... няма?.. Што тады? Як жыць? У чым шукаць сэнс? Да чаго імкнуцца?

заблудзілася...

64043385_raspute.jpg

Комментарии

Всего комментариев (10) Последнее сообщение
Анна Северинец аватар

Святло только ў сэрцы. Няма чаго блудзіць:)) Наогул, Ісціна - тая, якую мы можам зразумець - толькі ўнутры. Здаецца мне, галоўнае - гэта берагчы і выхоўваць ва уласным сэрцы любоў да жыцця і пяшчоту да людзей. І аднойчы ўсе складзецца так, як патрэбна. І абавязкова - правільна:))

Даруйце, што гучыць неяк хрэстаматыйна. Але - на маю думку - гэта такая агульная універсалія. 

Dziunaya аватар

Вось яно як... унутры... Толькі аб непаразуменне спатыкаешся не ўнутры, а звонку.

Анна Северинец аватар

Не.... Аб непаразуменне СПАТЫКАЕШСЯ толькі ўнутры.. Звонку няма ніякіх непаразуменняў, звонку - проста жыцце. Як кажа Алеся, калі нешта незразумела, трэба пашукаць у сабе....

Samt аватар

Сэнс у Веры- у людзей, у Бога, у сябе самаго, у будучыню...кожнаму- свае. Без веры цяжка жыць.

Dziunaya аватар

Зразумела... толькі калі-нікалі ўзнікае пытанне: а які сэнс у гэтай веры? Вера - як і Ісціна - часам хаваецца далёка-далёка.

Белка аватар

Калi узнiкаюць пытаннi "а якi сэнс у гэтай веры" - гэта добры знак, шанец адысцi ад  выключна абрада и прыкметаверыя i знайсцi сутнасць. Пачытайце Евангелiе. 

Dziunaya аватар

Ну вось нешта такое са мной нядаўна і здарылася. Дзякуй!

Joyful аватар

Цяжка не дабавiць пра надзею i ... так-так, вы здагадалiся. 

Dziunaya аватар

 Дзякуй, Joyful!

Natali16 аватар

Шчыра i натхнена напicана

#
Система Orphus