Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Ціхая навальніца

Dziunaya аватар

Не ўсе былі гатовыя да гэтай навальніцы. Знянацку неба зрабілася шэрым, узняўся вецер. Дажджу і громаў яшчэ не было, але подых буры ўжо адчуваўся. Усе ведалі, што будзе холадна і непрыемна, але кожны спадзяваўся вытрымаць.

І вось... Напэўна, гэта таму, што сёння пятніца, 13-га. Я ў яе не веру, аднак трэба ж знайсці хоць нейкае тлумачэнне. 

Пачатак 18-ай гадзіны. Пачалася ціхая навальніца. Без громаў і маланак - проста дождж і вецер. Холадна і непрыемна.

Еду ў тралейбусе і не магу супакоіць думкі. Пасварылася з каханым. Даўно ўжо гэтага не было. Дрэнна так развіталіся (зрэшты, увогуле ніяк), не ўбачымся два дні, ды яшчэ ён едзе ў камандзіроўку. Шкада вельмі, неспакойна, але ж ён павёў сябе як дурань - другога слова падабраць не магу. Псіханула. І ад гэтага - холадна і непрыемна.

А тым часам у двух судах пракуроры зачытваюць падсудным выдуманыя абвінавачванні. І ўсе, нават тыя ж пракуроры і суддзі, ведаюць, што падсудныя невінаватыя, але зрабіць нічога не могуць. І ад гэтага таксама непрыемна і холадна.

Выходжу на двор з сабакам. Дождж не перастаў, пасвяжэла. Скрозь хмары бачу развітальныя промні бледнага вячэрняга сонца. Думаю аб тым, што пасля навальніцы, нават ціхай, становіцца лягчэй дыхаць. Што абвінавачванне яшчэ не прыгавор. Дык можа, і ў нас ёсць шанец?

Статус: Не жду критики

Комментарии

Всего комментариев (8) Последнее сообщение
Анна Северинец аватар

І нават прыгавор - гэта не заўседы так страшна, як падаецца! З добрымі людзьмі дрэннага не здараецца! Таму і у вас есць шанец - і яшчэ які!

А калі мужчына паводзіць сабя як дурань - з ім трэба сварыцца. Бо хто ж яшчэ яго навучыць быць  сапраўдным мужчынай? 

Не забудзьцеся ж только памірыцца!

Dziunaya аватар

Ну, вядома... проста я думала, што ўжо больш не будзе гэтага дзіцячага саду - ні з яго боку, ні з майго... А яму ўсё роўна, і я не стрымалася...

Канешне, прыгавор не самае страшнае. Але страшна, калі ён несправядлівы. Ведаеце, на гэтым тыдні тры разы бачыла аўтазакі. Страшна на іх глядзець. Кожны раз думаю: куды яны едуць, каго вязуць?..

Дзякуй Вам!

Larysa аватар

хочацца Вас падтрымаць, неяк абнадзеяць, што ўсё будзе добра.. а яно i будзе добра, заўтра пабачыце

Dziunaya аватар

Дзякуй вялікі! Навальніца пройдзе...

Joyful аватар

І яшчэ не раз грымне! Але ж гэта не страшна сапраўды.

Мне цяжэй, калі хмаркі толькі-толькі збіраюцца да кучы. Дыхаць няма чым. Вось як зараз. Можа пайсці якую талерку грымнуць? Спіць жа як пшаніцу прадаўшы. Сланапатам!

Dziunaya аватар

Не трэба... няхай спіць. Лепш заўтра, на свежую галаву, спакойна. І мы з Вамі, пайшліце таксама спаць? А то сядзім, накручваем самі сябе... 

Joyful аватар

Дабранач!

Dziunaya аватар

І Вам таксама!   

#
Система Orphus