Полная версия сайта Мобильная версия сайта
Dziunaya аватар

Прачынаюся ад таго, што тоненькі сонечны праменьчык ласкава казыча мне шчаку. Адразу ўспамінаю прыпеўку з "Каласоў пад сярпом тваім" Караткевіча, прыкладна так: "Сонца, сонца, уставай, уставай! З донца, з донца туман вылівай!.." Не ведаю чаму, але сэрца ахоплівае нейкая незразумелая радасць ад разумення таго, што я жыву ў чароўнай краіне, лепшай за якую - сапраўды - няма ва ўсім свеце. Толькі тут былі, ёсць і будуць самыя светлыя,  добрыя і таленавітыя людзі, толькі тут прырода сабрала свае найлепшыя дзівосы, толькі тут аблокі, што плывуць па небе, могуць спяваць кранпальную тужлівую песню, а дрэвы, палі і рэкі акампануюць ім... 

Многія марылі захапіць гэтую светлую краіну, і знайшоўся злы чараўнік, якому ўдалося гэта зрабіць. Ён падпарадкаваў сабе расліны, жывёл, птушак, людзей. Ён павёў іх шляхам падману і сам заблытаўся на ім. Ён навёў цень на іскрыста-блакітнае неба. 

...Але я веру, што хутка ўсё зменіцца, і краіна зноў стане свабодным куточкам прыгажосці і дабрыні на зямлі. Мне паведаміў пра гэта тоненькі сонечны праменьчык, што ўранку прабіўся скрозь тоўшчу шэрых хмараў і гарэзліва пачаў казытаць маю шчаку. Я веру...

Статус: Для единомышленников

Комментарии

Всего комментариев (8) Последнее сообщение
Samt аватар

I я веру!!!!

Дзякуй вялiкi за пост!!!

Анна Северинец аватар

Цудоўны твор - Каласы под сярпом тваім! Цудоўная мова ў вас! І ўсе так і будзе насамрэч! Дзякуй за напамін!

Dziunaya аватар

Дзякуй Вам за цёплыя словы. Калі ад нас мала што залежыць, нам застаецца толькі наша вера. І яна часам бывае нават мацнейшая за зброю. А "Каласы..." - улюбёны твор улюбёнага пісьменніка.

Сalumniado аватар

I я веру... Дзякуй Вам вялiкi...
 

Natali16 аватар

" Каласы ...." Караткевiча - любiмы твор

E_V_A аватар

Как же красиво!!! Спасибо!!

Luchik.jpg

luchik2.jpg

Marinika аватар

Таксама веру и чакаю гэтага светлага часу... Дзякуй, Divnaya.

Dziunaya аватар

Дзякуй вялікі ўсім вам за тое, што не абыякавыя!

#
Система Orphus