Полная версия сайта Мобильная версия сайта
sillyrabbit аватар

Ўвесь дзень мяне не пакідала натхненне Вось што атрымалася:

Казка пра вужа

Жыў быў вужык-залаты капялюшык,
Чарненькае вочка, нібы тая ночка.
На сонейка выпаўсці вужык не можа,
Бо крыўдзіць маленькага кожны прахожы.
То гадам яго, то інакш як абразіць.
І вырашыў вужык зусім не вылазіць.
А цемненькай ночкай на неба глядзіць –
Там ў небе ягоная зорка гарыць.
У яе нават хвосцік прыгожанькі есть,
Астатнім свяцілам, хіба, на зайздросць.

“Вазьмі мяне, зорачка, ты да сябе,
Не можна мне болей у гэтай ганьбе!”
Усміхнуўшыся, зорка дае свій адказ:
“Цябе, мілы вужа, хоць нельга да нас,
Але сваей сілай магу падзяліцца,
І будуць з цябе, мілы вужа, дзівіцца!
Галоўку калі падымеш дагары,
Заблішчуць маланкі, прыйдуць перуны,
І кроплямі дождж на насенне ўпадзе.
За тое, што выратуеш у бядзе,
У кожнай мясціне, у хаце любой
Вячэру як з госцем разделяць з табой.”

Паслухаўся вужык і спаткі пайшоў.
Праз некалькі дзен сухавей надыйшоў.
Панікла калоссе, ссушыла зямлю,
І людзі да неба узнялі жальбу:
“Без дожджычка жыта загіне, а там
Ад голаду як ратавацца ўсім нам?”
Жальбу падхапілі лясныя істоты.
Адказу няма на мальбы і звароты –
Нябесы маўчаць, ні хмарынкі на ніх.
І толькі наш вужа пад голлем прыціх.
Але чым жыцце прасядзець у нары,
Наш вужык галоўку падняў дагары.
Улез на пянек, прад усімі прадстаў
І гучна, як мог, свае слова казаў:
“Маланка, сястрычка, і братка, Пярун,
Ляціце сюды! Ветрык, мой Гамаюн,
Гані з гор высокіх хмарынкі з дажджом,
Каб пасябраваў чалавеча с вужом!”

Сцямнела, і гром знекуль прарагатаў,
Жывелін усіх каля змейкі сабраў.
Прыйшоў сам мядзведзь – стаіць і равець,
Прыляцеў крумкачык, напалохаў качак,
Прыбег ваўчок, а за ім, укрок,
Ліска, трусік і ваверка (прыхапіла два вядзерка).
Шоў па лесе чалавек. Як убачыў ўсе, пабег
Да вяскоўцаў са ўсіх ног:
“Нам вужака дапамог!”
З той пары вужа шануюць,
Малаком яго балуюць.
Нават зоркіна імя
Захавалася ў вужа,
І гавораць гэтка “Зніч!
Калі ласка, дождж пакліч!”
 

Комментарии

Всего комментариев (15) Последнее сообщение
Dasa аватар

вужыку, Вам!

sillyrabbit аватар

стараюся распаўсюджваць прыгажосць, якая нараджаецца ў сэрцы

Dziunaya аватар

Казачная казка! 

sillyrabbit аватар

па матывах легендаў нашых продкаў

Светлана Фрэш аватар

эко вас торкнуло 

sillyrabbit аватар

Larysa аватар

цудоўная казка! 

Joyful аватар

Тати аватар

Amadeo аватар

Черная Мамба, МО-ЛО-ДЕЦ!!! Классно!!!!

(Распечатаю - дам сыну почитать).

Дзякуй. Вялiкi дзякуй...
 

garpun аватар

Душевно!  Умничка!!! 

Анна Северинец аватар

Сапраўдная беларуская казачка!!!!!!

Aisha аватар

Замечательная сказка!

Но (я была бы не я ....можно,грамматические ошибки подкорректировать?)

sillyrabbit аватар

канечне, я сама заўважыла парачку "глазік" трэба на "вочка" змяніць, а канчатак "ок" (ваўчок) чыста рускі

Фрося аватар

супер!!!! спасибо за сказку, спасибо за белорусскую сказку!!!! как мед ....

#
Система Orphus