Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Чытаем сваё: Класіка. Міхась Зарэцкі. Як гэта было

Анна Северинец аватар

А справы закруціліся так, Вельвет, што я зусім забылася размясціць тут ажно дзве аб'явы пра другую і трэцюю сустрэчы нашага праекта "Чытаем сваё" у музеі Броўкі, і нават напісаць справаздачу пра вечар, прысвечаны Алесю Дудару. Мэа кульпа, як казалі старажытныя рымляне - жыццё апошнім часам віруе і не дае мне ані хвілінкі дзеля таго, каб перавесці дыханне. Але абяцанні трэба выконваць, праект працягваецца, а значыцца, шоў маст гоў он, не глядзячы ні на што, таму чарговую справаздачу з чарговай імпрэзы я ўсё ж пішу - з нямарнай надзеяй, што нехта яе чакае (ведаю, што чакае, таму яшчэ раз выбачаюся перад тымі, хто мне тэлефануе ў чаканні фотарэпартажу, і перад тымі, хто не дачакаўся Дудара, зусім хутка пагаворым і пра яго). 

Такім чынам, Міхась Зарэцкі. Наш выбітны пісьменнік, вельмі цікавы празаік, прыгожы хлопец, таленавіты крытык, чытаць якога - сапраўды, вельмі цікава. Ён - яркі і парадаксальны, ягоныя героі - заўсёды інфернальныя і брутальныя, канфлікты - жорсткія і аголеныя, словам, гэта вам не апісальная літаратура з многарадковай рэфлексіяй і роднай зямелькай ў цэнтры разважанняў, а заўсёды жорсткі экшн, авантура, здзіўленне і жах, дынаміка і выбух. 

Вось ён, Зарэцкі, маладзенькі чырвонаармеец, іншага адзення, акрамя шыняля, ў яго па маладосці не было, так і хадзіў - піьменнікам у шынялі і будзёнаўцы. 

zarecki_1..jpg

А гэта - мы, тыя, хто прыйшоў чытаць Міхася Зарэцкага 16 снежня ў музей Броўкі. 

img_5879_novyy_razmer.jpg

deti_1.jpg

img_5923_novyy_razmer.jpg

Ну, і я - чамусьці ў выглядзе опернай спявачкі

stoyu.jpg

І наша куратарка ад музея Таня Ткачова

tanya.jpg

А гэта - наш галоўны госць, хэдлайнер сустрэчы, яскравы і выбухны, палымяны і небяспечны - малады беларускі драматург, публіцыст і журналіст Васіль Дранько-Майсюк. 

dm_klassno.jpg

Чаму небяспечны? А таму, што пасля сустрэчы з ім проста немагчыма чытаць надалей усе тыя кніжкі, якія ты чытаў, з якімі снедаў і вячэраў, планаваў правесці дзень ці адпачыць увечары - пасля расповеду Васіля, які вядомы беларускамоўным чытачам пад кароткім, як выбух, псеўданімам "Д-М", хочацца бегчы, кідаць усё і неадкладна чытаць Міхася Зарэцкага, і толькі яго. 

Вось якім пабачыла спадара Васіля наша непаўторная Аліна Арлова, бяссменны фатограф нашага праекту на працягу вось ужо трох гадоў: 

dm_nachalo.jpg

dm_rasskaz_2.jpg

dm_rasskaz_3.jpg

dm_rasskaz.jpg

Гэта была жарсць і авантура, прыгода і парадокс, жах і узнёсласць - і ўсё у адным творы, у адным сціслым, канцэнтраваным тэксце, які абраў для чытання і абмеркавання Васіль Дранько-Майсюк. 

Прышлося нават запытацца ў спадара Васіля: а што, Зарэцкі - гэта вось такі наўпрост бульварны раман, дзе, акрамя стрэлаў, забойстваў, кахання да смерці і смерці ад кахання, нічога й няма? 

razgovarivaem.jpg

А ён тады паглядзеў на мяне вось так: 

dm_slushaet_vopros.jpg

Каб я неадкладна зразумела ўсю дурату свайго недарэчнага пытання! 

Карацей, было вельмі здорава нам разам з Васілём ДМ і Міхасём Зарэцкім - так здорава, весела і цёпла, што напрыканцы імпрэзы было вырашана пакінуць супольны здымак і набрацца аўтографаў у спадара Васіля для сябе, сваіх родных і сваіх аднакласнікаў! 

obshchee_foto.jpg

Вось такой феерычнай выйшла наша апошняя імпрэза. 

Наступная - прысвечаная Кузьме Чорнаму - будзе шчэ цікавейшая:) 

Далучайцеся:) 

fb 0
tw
vk 0
ok 0

Комментарии

Всего комментариев (1) Последнее сообщение
Тати аватар

#
Система Orphus