Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Чытаем сваё: Класіка. Памяці расстраляных літаратараў. Як гэта было

Анна Северинец аватар

Гэтым відэаролікам мы закрывалі наш вечар, але тут менавіта ім я пачну. Яго мы падрыхтавалі разам з маімі вучнямі - і, можа, ён выйшаў не надта прафесійным, але - кранальным. У ім мы хацелі згадаць тых хлопцаў, паэтаў і пісьменнікаў, якіх забілі ўсяго толькі за тое, што яны былі найперш за ўсё - беларускімі паэтамі і празаікамі, а ўжо у другую чаргу - пралетарамі, камсамольцамі, камуністамі ці хто там быў патрэбны ненажэрнаму дваццатаму стагоддзю. 

Людзей было багата. Школьнікі і іх настаўнікі, мінакі і госці музея, нашы сталыя слухачы першага і другога сезонаў, неабыякавыя да тэмы чытачы сацыяльных сетак, унукі рэпрэсаваных беларусаў - месца нам не хапала. Дзеці сядзелі нават "у партэры" на падушках, слухалі стойма і з іншых пакояў. 

7_dzeci_1.jpg

img_1860_novyy_razmer.jpg

Увесь вечар мы слухалі вершы і размаўлялі пра нашых хлопцаў. Мне хацелася, каб яны паўсталі перад слухачамі такімі, якія яны былі: маладымі, прыгожымі, сапраўднымі. Такімі, як нашы выступоўцы, маладыя беларускія літаратары, журналісты, выкладчыкі, фатографы і экскурсаводы. 

Распачалі сустрэчу музыканты гурта "Балцкі субстрат" на чале з фронтмэнам Максімам Іўкіным песняй на словы выдатнага нашага паэта, расстралянага 29 кастрычніка 1937 года, Міхася Чарота. 

1_balcki_substrat.jpg

 

1_balcki_substrat_2.jpgДраматург Васіль Дранько-Майсюк чытаў урывак з апвядання Міхася Зарэцкага

1a_drankomaysyuk.jpg

Адзін з самых цікавых экскурсаводаў Менску, гісторык Павел Дзюсекаў чытаў вершы Алеся Дудара і Міхася Чарота

1b_dzyusekau.jpg

Паэт і літаратуразнаўца Віктар Жыбуль прынёс і прачытаў не надта вядомыя, але вельмі выразныя вершы аднаго з самых цікавых паэтаў-маладнякоўцаў Алеся Дудара

1v_zhybul.jpg

Інжынер Яўген Батура адкрыў для школьнікаў цудоўнага паэта Юрку Лявоннага

batura.jpg

Вершы бунтара і завадатара літаратурнага працэсу дваццатых Алеся Дудара абраў для чытання выдатны менскі фатограф Ягор Бабій 

1g_babiy.jpg

Журналіст Анатоль Шырвель чытаў вершы Міхася Чарота

1d_shyrvel.jpg

тэатразнаўца, выкладчык Аляксей Стрэльнікаў - Міхася Зарэцкага

1e_strelnikau.jpg

Малады і вельмі таленавіты паэт, гісторык, крязнаўца Антон Рудак распавёў слухачам пра найцікавейшага паэта і празаіка дваццатых Майсея Кульбака - урывак з раману "Зэльманцы" сапраўды ўзрушыў і усхваляваў аўдыторыю музея. 

1zh_rudak.jpg

Вершы самага маладога з расстраляных нашых паэтаў, Юлія Таўбіна, якому ў ноч казні было толькі 26 год, чытаў гісторык, даследчык перыяду масавых рэпрэсій на Беларусі Зміцер Дрозд. 

1z_drozd.jpg

Але ж якімі сапраўды прыгожымі, натхнёнымі, кранальнымі былі нашыя слухачы! Кожнае слова, кожны расповед знаходзілі у аўдыторыі імгненны і глыбокі водгук. 

4_nasha_devochka.jpg

7_deti.jpg

8_dzeci.jpg

9_dzeci.jpg

11_sluhachy_4.jpg

11_sluhachy_5.jpg

11_sluhachy_6.jpg

11_sluhachy_2.jpg

3_tanya.jpg

Мы і смяяліся, калі успаміналі нашых хлопцаў маладымі і смелымі, і плакалі, калі глядзелі на іх прыгожыя твары ў памятным відэа. 

Нажаль, гісторыя паўтараецца. Нажаль, ніхто з нас, людзей, не абаронены ад таго, што заўтра - тут ці побач, у суседняй краіне ці на іншым баку планеты - не здарыцца тое ж самае з іншымі, маладымі і прыгожымі, хлопцамі. Напэўна, ёсць толькі адзіны шанец чалавецтву утрымлівацца ў сваёй звярынай жорсткасці і непрымірымасці ля нейкіх чалавечых межаў: гэты шанец - памяць. Пакуль мы памятаем жахлівую ноч 29 кастрычніка, пакуль мы плачам над лёсам нашых хлопцаў - мы ведаем, што нельга забіваць тых, хто думае, піша, спявае не так ,як гэта падаецца правільным. Можа, дзеля таго і падалі яны ў смяротнай пакуце на каменны пол сутарэння "амерыканкі", каб хаця на сто, на сто пядзесят год адтэрміноўваць чарговую "чорную ноч", якія, нажаль, усё яшчэ здараюцца. 

Дык памятайма. 

ФОТА АЛІНЫ АРЛОВАЙ. 

fb 0
tw
vk 0
ok 0

Комментарии

Всего комментариев (10) Последнее сообщение
Чуда-Юда аватар

не знаю, что сказать. И забывание, и притягивание за уши к истории   - трудные повороты.

Анна Северинец аватар

Можно ли историю притягивать за уши? Она просто есть:) Это она, если что, нас за уши притянет. 

Чуда-Юда аватар

Пожалела вчера, что влезла в этот пост, расстроилась только. Сама бы не стала этим заниматься, у вас крепкие нервы.

История интересна довольному, сытому народу. Голодный человек- злой человек. А такие вот экскурсы в историю на нашем этапе экономического развития могут спровоцировать агрессию.

 

Нежность аватар

Ганна, нiзкi Вам паклон за гэтую сустрэчу! Такой сiмвалiчнай яна адбылася асабiста для мяне напярэдаднi задушнага дня у каталiкоу. Тым больш каштоунай стала магчымасць пагрэцца сэрцам ля натхнёных апантаных людзей. Адзiн з вершау нiяк не выходзiць у мяне з галавы, знайду яго цалкам i напiшу пост.

Вялiкi дзякуй Вашай пчолцы Алiне Арловай за асалоду назiрать за яе працай i за цудоуныя фотаздымкi, нават i я трапiла у кадр.

Анна Северинец аватар

Так, Аліначка наша - дзяўчынка--цуд. Такі выдатны партрэтыст расце, я ў захапленні. Вель-вельмі цікава, які верш вас захапіў, у мяне таксама такі ёсць з гэтай с устрэчы, ажно мурашкі бягуць, мне цікава параўнацца з вамі:) 

Тати аватар

Аня, всегда поражаюсь Вашей энергии и энтузиазму!!! Вы - молодец!

Не представляю, чего это стоило собрать вместе столько интересных людей.

Алине - как всегда респект и благодарность)))

Анна Северинец аватар

Вам, Таня, огромное спасибо! Богдан покорил мое сердце, хоть я и опять забыла для него подарочек!!! Хорошо, что он не портится и джет своего часа:))) Очень светлый и приятный молодой человек:) 

Тати аватар

Спасибо))) Я была уверена, что он посидит максимум минут пять-десять, и таки так и было)))

Был выбор: или не поехать всем или поехать втроем. В итоге ради Вики решили ехать втроем.

Зато как внимательно к нему отнеслись сами работники музея. Ему фломастеры дали, подушку, он так старательно рисовал в соседней комнате, потом по этажам побегал, а потом дождались уже на улице Вику и дружно пошли в Макдональдс)))

Fizza аватар

каждый раз, как были встречи,  так у нас поездка к бабушкам-дедушкам предстояла.
а в прошлую пятницу, по чудесному  стечению обстоятельств, перенеслась поездка на утро субботы.
Очень приятно было оказаться причасной к такому мероприятию, хоть
и весьма печальному по сути. 
Пасеклі Край наш папалам Дудара, заўседы кранае, колькі не слухаю 

Вельветовых девушек  впервые воочию увидела  -  Анна, Татьяна   

Анна Северинец аватар

Ох, как жаль, что и вы не подошли! Я бы с удовольствием с вами познакомилась бы лично! Приходите, следющий раз будет встреча, посвященная Дудару, я им очень увлечена сейчас, надеюсь рассказать много-много интересного! 

#
Система Orphus