Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Чытаем сваё. Фінал другога сезону. Ноч Музеяў: як гэта было.

Анна Северинец аватар

Пачыналася ўсё не раўнуючы ў якіх-небудзь Канах: мы з Юляй Беккер з'явіліся на імпрэзу ў аднолькавых шаліках. 

Як так??? Я свой набывала ў Кіеве, у якім Юля не бывала ніколі, бачымся мы не так каб часта, я наогул шалікі нашу вельмі й вельмі рэдка - і на табе! І галоўнае, ні я, ні яна зняць кампраметуючы аксесуар ну ніяк не можам - упісана ў лук. Так і сядзелі, нібыта зоркі, якіх апранаў сквапны дызайнер: у аднолькавых шаліках. 

my_s_yuley_v_sharfikah.jpg

Вось вам Юля бліжэй - натхнёная ідэяй пабачыць адначасова найлепшых беларускіх выдаўцоў, яна распачала сваю Ноч Музеяў менавіта нашай імпрэзай. 

bekker.jpg

Выдаўцы аказаліся народам цікавым, разнастайным і часцяком непрадказальным: здагадацца, што яны будуць чытаць, аказалася цалкам немагчымым. Таму мне - і гледачам таксама - давялося і летуценіць, і здзіўляцца, і насцярожвацца, і нават ціхенька пасмейвацца

registr_slushaet_yunogo_poeta.jpg

devochka.jpg

zriteli_2.jpg

zriteli_3.jpg

zriteli_4.jpg

zriteli.jpg

Першым верш Уладзіміра Караткевіча чытаў слынны беларускі паэт,  рэдактар легендарнага нашага выдаведства "Мастацкая літаратура" Віктар Шніп. 

shnip.jpg

Вершы Ніла Гілевіча прачытаў Аляксандр Пашкевіч з выдаведства "ARCHE" - гэтае невялікае, але вельмі плённае выдаведства выдае сур'ёзную гістарычную літаратуру і мастацкую літаратуру "ад куцюр". 

Выдаведства "Рэгістр" прадставіла кнігу, якую мы з Вельветам разам ужо чыталі - "Таварыства кнігалюбаў" Андрэя Лазара. Выступ "Рэгістра", з вялікім буктрэйлерам, з тэатралізаваным чытаннем, быў, пэўна, самым крэатыўным - а як магло быць інакш, калі першым выйшаў маркетолаг Вячаслаў Лескоўскі? 

leskovskiy.jpg

Дырэктарка выдаведства, Таццяна Фалалеева прачытала ўрывак кнігі, якая будзе выдавацца ў "Рэгістры" у наступным годзе - а таксама прызналася, што нанач чытае перш за ўсё філосафаў, прыкладам - Мантэня. 

tat_falaleeva.jpg

Далей слухалі гасцей з прыгожай Горадні - выдаўца Аляксандра Рыжага і яго сына, які марыць стаць паэтам. 

ryzhiy.jpg

Марына Шыбко, дырэктарка выдаведства "Лімарыюс", якое першым з беларускіх выдаведств занялося планамерным і грунтоўным выданнем беларускіх мемуараў, чытала ўрывак з паэмы Уладзіміра Някляева

marina_shibko.jpg

І, нарэшце, Зміцер Санько, дырэктар выдаведства "Тэхналогія" - гэта іх кнігі я рэкамендую вам кожны раз з Мінскага кніжнага кірмашу, бо яны надта цікавыя - і ніколі не шакуюць коштам - спадар Зміцер вельмі натхнёна і пранікнёна прачытаў "Прарока" Янкі Купалы. 

Як заўсёды, асабіста мне не хапіла вершаў - якія ж яны ў нас усё ж ткі прыгожыя, глыбокія, моцныя, бо - сваі. 

Так завяршыўся гэты сезон - шумны, разнастайны, цікавы. Вялікі дзякуй усім, хто быў з намі. Пералетуем - і сустрэнемся наноў:))) 

А гэта мы з нашай куратаркай Таняй Ткачовай. Канешне ж, вясёлыя - вялікая справа дліною ў год скончана. І канешне ж, упэўненая - другі сезон не апошні. Так што мы яшчэ разам абавязкова пачытаем сваё. 

my_s_taney.jpg

А яшчэ - як мне падабаецца глядзець і пераглядаць фотаздымкі. Якая ж яна таленавітая, наша Аліна! 

Фота - Аліна Арлова. 

Комментарии

Всего комментариев (3) Последнее сообщение
Тати аватар

Была))) Прямо ощущения приобщения к белорусской культуре))) После таких встреч очень хочется по-белорусски разговаривать))

Интересно было познакомиться с белорусскими издателями. А также увидеть Юлю вживую)))

Спасибо за вечер)))) 

Зы. Алиной я всегда восхищаюсь))

- аватар

Замечательный проект. С нетерпением жду следующего сезона Happy

Нежность аватар

Выдатна! Шалiкi вельмi прыгожыя! Вiншую з другiм сезонам! 

#
Система Orphus