Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Сюрпрызы Ночы Музеяў: VELVET запрашае пераночыць разам:)

Анна Северинец аватар

І ў гэтым годзе Ноч Музеяў мы адзначаем незвычайна:) 

Наогул сусветная акцыя, Ноч Музеяў - мерапрыемства надзвычай прыгожае і натхняльнае. Сотні і нават тысячы мінчанаў і гасцей нашай еўрапейскай сталіцы з вечара і амаль да ранку шпацыруюць па цёплых травеньскіх вуліцах і наведваюць музеі, у якіх хвалююцца і крэатывяць шыкоўныя беларускія музейшчыкі. 

У мінулым годзе Ноч Музеяў вельветавы праект "Чытаем сваё" адзначаў феерычна: мы запрасілі да сябе Прэмію Гедройца, і лаўрэаты, намінанты, арганізатары і сябры журы чыталі свае любімыя класічныя вершы ў прыгожых інтэр'ерах музея Броўкі. Людзей было так шмат, што яны стаялі ў калідорах і комнатах - столькі было жадаючых паслухаць класіку мінулага ў выкананні класікаў сучаснасці:) 

Гэтым разам мы запрасілі да сябе выдаўцоў - тых, дзякуючы каму мы чытаем папяровыя кнігі. Аб'ядналі усіх - і дзяржаўных, і недзяржаўных, і прыватных, і непрыватных, у нас не будзе ані межаў, ані падзелаў, выдавец выдаўцу - сябар, таварыш і брат. Супрацоўнікі беларускіх выдаведств пачытаюць свае улюбёныя вершы і прозу: "Чытаем сваё нанач" - так гучыць назва нашага мерапрыемства. 

Пачынаем а 17й гадзіне - адразу ад нас потым можна ісці ў Мастацкі і Гістарычны музеі, у Купалаўскі тэатр і Музей Багдановіча, натхняцца чароўнай і празрыстай атмасферай менскіх вуліц і піць водар сапраўднай культуры, які нагадвае водар кветак каштанаў:))) 

Прыходзьце:) Будзе незвычайна:) 

afisha_kanchatkova.jpg

 

Комментарии

Всего комментариев (7) Последнее сообщение
garpun аватар

 

Тати аватар

Хочу!!!!!!!!!!!!!!!!! Правда, на эту субботу у меня два взаимоисключающих плана. И оба не в Минске. Теперь будет три)))) А ближе к субботе определюсь)))

Анна Северинец аватар

Таня!!! Если вы с Викой придете, напшите мне в личку отдельно! У меня уже пару месяцев лежит подарок то ли для Вики, то ли уже для Богдана! 

Тати аватар

Я прямо заинтригована))))) Напишу обязательно)))

Joyful аватар

Дзякуй, буду.

Анна Северинец аватар

Тати аватар

Аня, пишу)))) Я сегодня точно буду, а Вика нет. Поехала она к бабушке.

#
Система Orphus