Полная версия сайта Мобильная версия сайта

У пятніцу - Караткевіч:)

Анна Северинец аватар

Чарговая пятніца ў музеі Броўкі - пятніца Уладзіміра Караткевіча. Не хочацца рабіць ніякіх фокусаў, ніякіх эксперыментаў, не хочацца нічога прыдумляць. Цікава: ці распаўсюдзіцца чароўная аўра нашага першага і апошняга рамантыка на сучасных шкаляроў? Мае вучні Караткевіча не чытаюць і не разумеюць. Дзіва дзіўнае: я памятаю, чым ён быў для нас, савецкіх школьнікаў, якія гісторыю Беларусі не ведалі і ведаць не маглі. Для нас  "Каласы пад сярпом тваім" павінны былі быць незразумелым творам пра незразумелых людзей - але ж былі творам пра нас. Я не памятаю тых, каму не падабаліся Каласы. 

Зараз іншае. Дык хочацца проста запрасіць да дзяцей Каратеквіча - такога, якім быў. Для гэтага ў мяне ёсць шыкоўны госць - малады, прыгожы хлопец, адзін з самых сур'ёзных даследчыкаў жыцця і творчасці Караткевіча, даследчык цікавы і незакамплексаваны,не такой, ведаеце, беллітаўскі чыноўнік са спевамі пра тое, што, маўляў, "любіў зямельку і пакутны народ", а сучасны хлопец, які не баіцца распавядаць пра класіка без глянцу. Гэта Дзяніс Марціновіч - вы можаце яго ведаць па шматлікіх публікацыях на гістарычную тэматыку на розных рэсурсах байнэту. 

То прыходзьце:) Будзе цікава:) 

karatkevich_afisha.jpg

Комментарии

Всего комментариев (4) Последнее сообщение
Сигрун аватар

Отпустите на Короткевича!!!

Это я директору кричу!!!

 

Анна Северинец аватар

а вы берите детей - и в образовательную поездку! В рамках межшкольного сотрудничества! 

Тати аватар

 Постараемся придти))))

Анна Северинец аватар

#
Система Orphus