Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Чытаем сваё. Класіка. Пятніца. Насустрач Купале

Анна Северинец аватар

Купала для мяне - таямніца таямніц. І не таму, што я не разумею, як складаліся ягоныя вершы - якраз гэта я разумею. Купалаўскія вершы, рамантычныя, жывыя, сапраўдныя, вершы прыгожага хлопца з прыгожымі думкамі, для мяне вытлумачальныя і блізкія. 

Хвалюе іншае. 

Здаецца, Купала быў з тых паэтаў, што валодаюць нейкім незвычайным талентам увасабляць у сабе чыстую паэзію як яна ёсць. Негледзячы на ягоныя цалкам чалавечыя паводзіны, учынкі, гутаркі, гаворкі, Купала бачыўся тым, хто ведаў яго ў жыцці, не чалавекам - Паэтам. 

Такі ж незвычайны і невытлумачальны матэрыялістычнымі сродкамі дар быў у Джорджа Байрана, у Адама Міцкевіча, у Аляксандра Блока - яны з нараджэння былі не такімі, як усе. Кажуць, калі яны чыталі вершы - людзі раз-пораз наўпрост страчвалі прытомнасць, такім моцным было ўздзеянне асобы і таленту на слухачоў гэтых незвычайных паэтаў. 

Ні фота, ні успаміны, ні вершы не перадаюць гэтага чараўніцтва. Магчыма, каб у той час былі б кінакамеры, яны ўхапілі б гэтую касмічную нечалавечую якасць і перадалі б яе нашчадкам - але ж са з'яўленнем кінакамер такія паэты зніклі з планеты. Больш пакуль не нараджаліся.

Вось пра гэта я і буду запытвацца ў сваіх гасцей: ці праўда?  А як? А чаму? А хто яшчэ пра гэта расказваў? А дзе пачытаць? 

afisha_kor.jpg

Комментарии

Всего комментариев (1) Последнее сообщение
Сигрун аватар

Шкада, што не траплю. Купала адносіцца да тых, каго я для сябе адзначыла Паэтам (а спіс у мяне асабіста вельмі караценькі). І адно з найвялікшых уражанняў - "Тутэйшыя" у Купалаўскім тэатры. Ах, які там быў Манаеў у ролі Зносака!!!

#
Система Orphus