Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Чытаем сваё. Класіка. Пятрусь Броўка. Як гэта было

Анна Северинец аватар

О, якая ж атрымалася вечарына! Па сёнешні дзень, не гледзячы на тое, што імпрэза была ў пятніцу, а сёння ў нас панядзелак, можна было б і забыцца на нейкую гадзінку, праведзеную ў музеі, але па сёнешні дзень у музей тэлефануюць настаўнікі, якія даслалі да нас сваіх дзяцей, і кажуць: дзеці ў захапленні. 

А я і сама ў захапленні! Не ведаю, ці атрымаецца перадаць атмасферу гэтай сустрэчы, якую мы прысвяцілі гаспадару кватэры, дзе мы збіраемся ўжо другі сезон, слыннаму беларускаму паэту і энцыклапедысту Пятрусю Броўку. 

Па-першае, аўдыторыя. Яна ў нас была вельмі цікавая: рознаўзроставая і даволі дарослая. Старшакласнікі, студэнты, нашыя вельветчанкі, якіх, дарэчы, я бачыла ўпершыню, з тых, хто не піша дзённікі і каментары, але актыўна ўсё чытае, нашыя сталыя наведвальнікі - і аматары беларускай паэзіі старэйшага пакалення. Гэта вельмі адказна, такая рознакаляровая аўдыторыя, але і цікава, годная задачка для прамоўцы. 

zriteli_pobolshe.jpg

Бачыце - за спінамі гледачоў арка? Гэта уваход у іншы пакой, і там на падушках сядзіць амаль цэлая студэнцкая група - наш партэр зрабіў невялікі праход між крэслаў, і нам добра было бачна і чутна адзін аднаго з тымі "іншапакойнымі" слухачамі. 

Па-другое - фармат. Я адмовілася ад ролі расказчыка - і перайшла да ролі журналіста: я проста задавала пытанні, тыя, якія хвалююць асабіста мяне, правакатыўныя, шчырыя, некамфортныя, часам заля пачынала на мяне бурчаць і крыўдаваць, часам - падхопліваць і выкрыкваць з месца, так у нас атрымалася сапраўдная жывая гутарка. І тут - галоўнае. 

Нашыя госці. Гэтым разам да нас у музей Броўкі прыйшлі: 

супрацоўнік музея Ліна Мядзведзева - каб распавесці найбольш цікавыя звесткі з жыцця паэта

lina_zhivenko.jpg

галоўны рэдактар музычнага парталу Тузін ФМ Сяргей Будкін, які патлумачыў нам, якім чынам выбіраліся "сто галоўных беларускіх песень", чаму там перамагла "Александрына" на словы Броўкі і як наогул узаемадзейнічаюць словы, музыка і выканаўца

sergey_budkin.jpg

і, нарэшце, слынны беларускі паэт Леанід Дранько-Майсюк. 

dm.jpg

І гэта, я вам скажу, было сапраўднае шоу! 

Ён чараваў

dirizhiruet_zalom.jpg

здзіўляўся

dm_udivlen.jpg

тлумачыў

dm_uveren.jpg

спрачаўся

dm_vozmushchen.jpg

а ўжо як жартаваў! 

Заля смяялася... Не! Заля проста рагатала! 

zriteli_smeyutsya_2.jpg

zriteli_smeyutsya_pomolozhe.jpg

zriteli_smeyutsya.jpg

Але ж і задумвалася: 

paren.jpg

studentki.jpg

zadumalsya.jpg

devochki_grustnye.jpg

Самым кранальным момантам сустрэчы стала агульнае чытанне верша "Пахне чабор": усхваляваныя спадаром Леанідам, нашыя слухачы падхапіліся - і што адкуль узялося! Напамяць, без кніжак, пачалі чытаць разам славуты верш Броўкі.

А як па заканчэнні імпрэзы пабеглі дзяўчаты за аўтографамі да паэта! Яны даставалі канспекты, нататнічкі, нейкія сшыткі, і сабраліся вакол Дранько-Майсюка, і ўдзячна ўсміхаліся, і фатаграфаваліся, і... Я не перадам вам, што за свята сапраўднае паэзіі пачалося тады, калі, падавалася, павінна было б скончыцца! 

А калі дзяўчаты сыходзілі, яны ўсе казалі нам: "Да пабачэння" - па-беларуску. 

 

І хаця наша куратарка, строгая і патрабавальная Таня Ткачова, бачыць яшчэ накірункі для далейшага ўдасканалення - я была задаволеная на ўсе сто:) Гэтая с усрэча атрымалася такой, якой яна і павінна быць - калі ты едзеш дадому не стомлены і замораны, а натхнёны і светлы, з новымі планамі і новымі надзеямі на новыя найлепшыя сустрэчы са сваёй літаратурай. 

Далучайцеся да нас, здзіўляйцеся разам з намі, чытайце сваё!

Усё, што распавялі нашыя госці падчас сустрэчы - у самым хуткім часе тут, на новым, натхняльным Вельвеце:)  

Фота - Аліна Арлова. 

Комментарии

Всего комментариев (3) Последнее сообщение
эвита аватар

цудоуна, каб быу час, таксама папрысутничала б

нет бел.языка, стих. пахне чабор мое любимое, часто рассказываю его мужу,когда у меня хорошее настроение))))

Нежность аватар

Выдатна! Як утульна ў вас атрымалася!
Напiшыце, калi ласка, дзецi пераважна якога ўзросту? І а якой гадзiне заканчваюцца вашыя сустрэчы?

Анна Северинец аватар

Дзеці ў нас розныя бываюць:) Тут былі студэнты ў асноўным, ў тым годзе - і сёмы, і восьмы, і дзясяты, і адзінаццаты клас:) Мы ж адводзім на сустрэчу толькі гадзіну, абмяркоўваць нейкія складаныя пытанні не будзеш, так, запаліць іскру цікавасці, стварыць беларускую прастору, прагаварыць нейцкія асноўныя моманты, пачытаць вершы:) Пачынаем а 17й, заканчваем а18й:) вельмі хутка і дынамічна:) 

#
Система Orphus