Полная версия сайта Мобильная версия сайта
Анна Северинец аватар

Сегодня - тяжелая дата. 

В ночь с 29 на 30 октября 1937 года в подвале "Американки" (тюрьма НКВД, ныне - тюрьма КГБ прямо в центре Минска, бок о бок с нашей чудесной "Лакомкой") расстреляли больше сотни писателей, поэтов, ученых, общественных деятелей Беларуси. Утром, вдогонку, расстреляли еще троих - в том числе прозаика Тодара Кляшторного и поэта Юдаля Таубина. Крови в подвалах "американки" было по колено. Грузовики подавались вереницей, вывезти тела еле-еле успели к утру. 

Это Юдаль Таубин - в ночь расстрела ему было 26 лет. Говорят, он был всеобщим любимцем, очень светлый, очень красивый, очень открытый парень с хорошим и чистым голосом.

taubin.jpg

Это была вторая волна репрессий против белорусской интеллигенции. Первая - 1930й, когда были высланы и на десятилетия выброшены из нормальной жизни Дубовка и Бабарека, Жылка и Пуща, вторая - 1937, третья - 1939, и, наконец, 1944-45, на общей волне борьбы с коллаборационистами. За четыре волны белорусская литература лишилась 90% от своего состава. Недавно были опубликованы страшные цифры. По всему Союзу репрессировали 2000 поэтов и писателей, из них белорусских - 450.

Вот знаменитое фото - наше легендарное "Узвышша", объединение, равных которому не было во всем Союзе. Узвышенцы открыто объявляли: мы не признаем в искусстве диктата партии, у нас один диктат - диктат крастоты и правды. "Мы будзем падпарадкоўвацца партыі ў той ступені, у якой палічым патрэбным" - это говорил Дубовка, и не в романтическом восемнадцатом, а в опасном двадцтаь седьмом. "Узвышша" было элитарной организацей: туда принимали только с рекомендациями постоянных участников, у каждого новичка был свой "крестный", который отвечал за верное и бескорыстное служение "крестника" искусству. 

Снимок на самом деле страшный: на нем только жертвы и палачи. Те, кто не подписывал доносов и не сдавал товарищей - и те, кто такой ценой покупал себе жизнь, карьеру и славу. Впрочем, я, кажется, преувеличиваю. Не жертвы и не палачи. Просто люди, каждый из которых принимал решение - и многие, и те, и эти, потом о многом жалели.  

 uzvyshsha.jpg

Второй слева в верхнем ряду - Сергей Дорожный, расстрелян 29 октября 1937 года. Четвертый слева в том же ряду - Тодар Кляшторны, расстрелян 30 октября 1937 года. Слева от него - Антон Адамович, осужден в 1930м, с 1944 в эмиграции, справа - Владимир Жылка, умер в ссылке в нечеловеческих условиях от туберкулеза, рядом с ним, сторой справа - Василий Шашалевич, осужден и выслан в 1930м. Нижний ряд, слева первый - Язэп Пушча, осужден, выслан в 1930м, правее - Адам Бабарека, умер в 1938м в лагере, могила неизвестна, в центре, громадный, сильный - Дубовка, единственный, кто, вернувшись после 28 лет ссылок и лагерей, нашел в себе силы вернуться в литературу, рядом с ним правее повыше - Змятрок Бядуля, ниже - Кузьма Чорны, арестован, страшно пытан, переломанным и навсегда больным отпущен умирать. Благополучно сложилась жизнь у единиц: стоит крайний слева Максим Лужанин, стоит крайний справа Петр Глебка, сидит крайний справа Кондрат Крапива.  

Когда-то у меня случился обо всем этом рассказ - он печатался в "Нашей Ниве", я его очень люблю. Наверное, это - лучшее, что у меня получилось пока написать. В нем есть всякие географические несоответствия - я их не правлю пока. Вот он. 

МАЕ ХЛОПЦЫ

Часам мне падаецца, што я хутка выб’юся з розуму.
Не, а што б вы казалі пра цётку, якая выкручве галаву ў дваццаць дзевятым аўтобусе, калі ён паварочвае з Камуністычнай на Купалы, каб паглядзець, ці надзеў Багдановіч шалік.
Не, я не жартую, далібог. Еду неяк у дваццаць дзявятым, свядома еду, па дарослых журналісцкіх справах, кастрычнік, холад, пранізлівы вецер чакае мяне на наступным прыпынку, але я пакуль што не думаю пра прыпынак, я пытаюся разгледзець праз вакно, як там Багдановіч. Вунь-вунь, шэрае паліто за дрэвамі скверу, во нягоднікі, куды помнік запёрлі, раней было куды лепш, зірнуў у вакно – вось ён. Нарэшце бачу знаёмую постаць, і першае, інстынктыўнае, несвядомае жаданне – выпрыгнуць прыпынкам раней  і збегаць да Максіма пазашпільваць яму гузікі, бо я ж ведаю, стаіць там, як заўсёды, разрыстаны, а ў хлопца ж сухоты!
І справы мне, што архітэктар усе гузікі і без мяне пазашпільваў, робячы з сапраўднага Максіма, больш занятага вершамі, чым уласным выглядам, шляхетнага грамадзяніна для галоўнага помніка. Я проста ведаю, што Максіму ўсё ягонае сіроцкае жыццё не ставала жаноцкай рукі, а я – ёсць, і рукі ў мяне ёсць, і Максім – вунь ён, стаіць.
І зноў жа не жарт, а суворая праўда жыцця: тэлефануе неяк сяброўка, маўляў, даўно не сустракаліся, пайшлі па кубачку кавы сербанём. А я мычу ў слухаўку і не магу ёй сказаць, што насамрэч якраз на сёння мы з Бабарэкам дамовіліся наконт “Ўзвышша” тое-сёе перацерці. Гэта звонку выглядае, нібыта я проста чытаю таўшчэзны том са збору твораў, гэта мы канспіруемся з ім, каб людзі чаго благога не падумалі, а па праўдзе якраз сёння ўранку я сказала яму: “Гэй, Адаме, ну колькі ж можна, калі ты ўжо мне распавядзеш, як там усё па праўдзе было” – і ён мне ў адказ: ”Замётана, пані Ганна, сёння – і не днём пазней”.
А як я аднойчы замест дзявочніка пайшла на творчую сустрэчу?
Асабіста я там, канешне, не сустракалася ні з кім, сядзела ля печы, пільна сачыла за наяўнасцю ежы і разнастайнасцю пітва, ціхенька, каб не перашкаджаць, падносіла марынованыя гуркі і зялёную цыбульку, раз-пораз прымала кампліменты “руплівай гаспадыньке” – і глядзела, глядзела, склаўшы рукі на фартухе і пасміхаючыся ад умілення.
Гэта толькі ў вас там у падручніках яны ніколі не сустракаліся разам, Купала, Багдановіч і Дубоўка. У мяне яны сустракаліся, і яшчэ як! Во гэта была вечарына: выкшталцоны, шляхетны Купала, размаўляе павольна, спакойна, граматычна дасканала, смакуючы дзеепрыметныя звароты і розныя складаназлучанасці, грамагалосы Дубоўка са сваёю шырокай і бурнай, сакавітай, неабсяжнай мовай – і Максім, радасна усхваляваны, шчаслівы аднадумцамі, з стараннымі “дж” і “дз”, акуратнымі, ладна пабудаванымі сказамі і ледзь чутнымі паўзамі між словамі – успамінае, падбірае, узважывае. П’юць, канешне: Купала – віно, Дубоўка, зразумела, гарэлку, Багдановіч – сваю гарбату, абавязкова каб бяз цукру. Не, Валодзя панастойваў, канешне, пажартаваў, пляснуў сябра па плячы, але хутка адвязаўся, бо гэтаму Багдановічу, браткі, і гарэлкі ня трэба, так рагоча. Гэта ён на людзях ціхі, а са сваімі – агонь. Гадзіну балююць, другую, Купала гальштук расслабіў, Дубоўка ўжо песню зацягнуў, Багдановіч – ну падпяваць, не слыху, не голасу, але ж кулаком па калене пастуквае, рытм трымае. Раніцой на вуліцу выйшлі. Хутка сонца ўстане. Куды ж яно дзенецца.
Карацей кажучы, напэўна, я ўсё ж такі не зусім здаровая па медыцынскіх мерках. У наяўнасці – праблемы з успрыняццем рэчаіснасці і прасторава-часовая шызафрэнія.
Але ад таго, што я паставіла сабе дыягназ, мне не лепш. Бо яна не адступае, гэтая ці то тэле-, ці то эм-патыя. Ні ў якіх абставінах.
Я, напрыклад, сапраўды адчуваю, як пахне у той камеры ў Бутырцы, дзе мае хлопцы сустрэліся, Дубоўка з Бабарэкам.
Раней такія гісторыі патыхалі  сырым сенам і восеньскім дажджом, бо менавіта так пахла на паштовай станцыі Залазы у той вечар, калі Пушкін раптоўна сустрэўся з вязнем Шлісельбурга, ліцэйскім сваім таварышам, дзекабрыстам Кюхельбекерам, якога этапавалі ў Сібір (“Мы кінуліся адзін адному ў абдымкі. Жандары нас расцягнулі. Фельд’егер узяў мяне за руку з пагрозамі і лаянкай — я яго не чуў. Кюхельбекер апрытомнеў”). Цяпер гісторыі патыхаюць інакш.
З кута – ажно вочы рэжа – цягне выпаражнямі, і я ледзь магу прызвычаіцца, і пачынаю плакаць, бо вочы страшэнна баляць і дыхаць немагчыма, і не тое каб проста фізічна немагчыма, а ў дадатак яшчэ сорамна і зневажальна, і тады нейкі агромністы дзядзька, збіты, худы, але відавочна “свой”, туліць мяне да грудзей, і я дыхаю ягонай кашуляй, таксама не фіялкі, але ўсё ж лепей. Я забіраюся некуды ў кут, на нейкія анучы ці што там, кажу: “Уладзімір Мікалаевіч, пакуль я побач, дайце хоць падцырую што, якія гузікі падшыю”, - і ён пачынае бязгучна, але заразліва рагатаць, і тут зноўку расчыняюцца дзверы, і уваходзіць… Не, тое немагчыма! Адаме, браце! Яны кідаюцца адзін адному ў абдымкі. Бабарэка надзеты ў нейкае абы што, усё гэтае рыззё распаўзаецца па целе, і, калі ён садзіцца побач, я бачу на ягоных грудзях акурат паверх зоркі, выпаленай катамі ў польскім палоне, сінія шнары ад нашага ўжо, савецкага катавання – такія шнары пакідае гумавы шланг, калі біць ім наводмаш. Яны размаўляюць, але я амаль нічога не чую, а больш – не разумею, бо яны не сказамі і нават не словамі размаўляюць – маўчаннем і позіркамі. І раптам Дубоўка кажа: “А во, Адаме, глядзі, што ёсць у мяне” – і дастае з кармана нейкія паперчыны. – “Гэта “Шыльёнскі вязень” Байрана. Пераклаў”. Бабарэка падхопліваецца, бяжыць да падваконніка. “Аловак давай! Трэба, каб і ў мяне было!” – і так і стаіць, у гэтым цяжкім, перанасычаным аміякам паветры,  з гэтымі незагоенымі ранамі, стаіць ля склізкага падваконніка камеры Бутырскай турмы – і перапісвае дубоўкавы вершы. Я ведаю, што жыць застанецца менавіта Адамава копія, бо Дубоўкава загіне падчас вобшукаў, але ж гэта я ведаю, Бабарэка – не ведае, і ўсё ж перапісвае, а Дубоўка сядзіць на нарах, прытуліўшыся да сцяны, і вочы замружыў, і я бачу, што ні пах гэты, ні анучы гэтыя, нічога навокал яго не зневажае – сядзіць сабе паэт, і пляваў ён на ўсё гэтае недасканалае наваколле.
Я бачу ўсё.
Я бачу шклянку з суніцамі, якія маладзенькая медсястрычка Валя прынесла хвораму студэнту, які не сёння, так заўтра памрэ ў белым доме ля сіняй бухты, суніцы нагрэтыя майскім сонцам, і з іх на дно шклянкі бяжыць крывавы сок, і яны паміраюць, бо той, для каго іх неслі, больш не хоча суніц.
Я бачу падрапаныя шпалеры на той сцяне, у якую ў смяротным адчаі ўтаропіўся невысокі, немалады ўжо чалавек: ён ляжыць на ложку спіной да ўсіх, толькі што ён усадзіў нож сабе ў жывот, і ён прагне смерці, але смерці не будзе – будзе шпіталь, ахова, ветлівые людзі ў цывільным і яшчэ дванаццаць год бясконцай ганьбы і паразы. І тую выкшталцоную плітку хола ў маскоўскім гатэлі - таксама бачу: калі глядзець на яе з пятага паверха, у праём лесвіцы, і быць пры гэтым адчайна п’яным, яна пачынае кружыцца ў пачварным карагодзе і раптам абяцае вечнае вызваленне.
Канешне, я не выходжу з дваццаць дзевятага і не імчуся да Максімавага помніка. Я – дарослая жанчына, і мне яшчэ ніколі не быў патрэбны не тое што псіхіятар, але й нават псіхолаг. Я еду сабе далей, выходжу ля Нямігі, падымаюся ў горку, і тут, ля клуба Дзержынскага, раптам чую аднекуль з сутарэнняў - стрэлы.  Адзін. Другі. Трэці. Чацверты. Я ведаю, што я не злічу іх, гэтыя стрэлы, і ведаю, што раніцой энкавэдзістам выклічуць спецыяльную масажную каманду, і масажысты будуць прыводзіць у прытомнасць іх пальцы, бо застрэліць за адну ноч сто чалавек – гэта вам не мяшкі варочаць, гэта цяжкая праца. І я ўжо чую пах адэкалёну – тыя, хто страляў, не выходзілі на вуліцу, пакуль не вымываліся цалкам у адэкалёне, бо не пойдзеш дадому увесь у водары крыві і смяротнага жаху, і я раптам кідаюся на іншы бок вуліцы, бо вунь ён ідзе, нейкі мужчына, ад якога на дзесяць метраў смярдзіць адэкалёнам…
І нічога немагчыма зрабіць для гэтых хлопцаў. Нічога. Ані зашыць кашулю, ані падаць вады, ані пазашпільваць гузікі. Хіба што успамінаць, пакуль жывеш: як яны там, нашыя хлопцы, у сваёй вечнасці? Ці паелі? 

 

 

Рубрики:

Комментарии

Всего комментариев (27) Последнее сообщение
Сигрун аватар

Цяжка гэта ўсё. Вельмі. 

Вось і прычына нейкай выхалашчанасці беларуская літаратуры. Тое што кіпела - бурліла было растраляны. А засталіся побач з таленавітымі тыя, хто ніколі б не вылучыўся на фоне растраляных. 

А так ... за няйменнем ...

Анна Северинец аватар

гэта так. 

дзіўна нават, што ўсё ж такі паўсталі Быкаў, Караткевіч, Барадулін, а зараз і Нобеля маем. 

Нейкая ёсць у нас дзіўная моц усё ж такі. Мы ж на пачатку. Гадоў парз дзвесце будзе найцікавейшая літаратура. 

Сигрун аватар

Жаль только, жить в эту пору прекрасную ...

ArtArt аватар

>> Нейкая ёсць у нас дзіўная моц усё ж такі.

Это советская власть сделала, воспитала и дала возможность работать и Быкову, и Короткевичу.

>> Гадоў парз дзвесце будзе найцікавейшая літаратура.

Ну если только через 200)

 

Сигрун аватар

А почему минус?

Быков и Короткевич - дети СССР. И отрицать это - значит подгонять факты под свою теорию. Что сразу вызывает сомнения в её истинности.

Другое дело, что эти люди смогли писать так, что заставляли задумываться в истинности советской идеологической картинки.

История не должна соответствовать мечтаниям некоего субъекта. Она идет своими путями и не имеет черно - белой палитры.

Анна Северинец аватар

Минусовала не я, но вот не согласна:) 

Ни с термином "дети СССР", ни  с остальным:) И Быков, и Короткевич - дети Беларуси:) Не верите мне - почитайте их самих:) 

Сигрун аватар

Аня, тоже не согласна. И кстати - насчет почитайте - это шутка?

Они родились в СССР. Они жили жизнью этой страны. И не отделялись от неё.Знали достоинства и недостатки.

И мое уважение к ним тем больше, что они смогли показать Союз настоящим, а не Городос Света или Адской бездной, как другие.

Насчет дети  Беларуси - согласилась бы по Короткевичу. Как добавка. Быков писал о советском солдате. Не деля национальности, пусть даже  герои белоорусы.

Анна Северинец аватар

Нет, Людміла, нет:) И Быков - тоже. В первую очередь нужно прочесть Знак беды - нормально прочесть, не школьными глазами, а нормальными, я как-нибудь расскажу, что там написано, во вторую - Сотникова без цензурных купюр под авторским названием Ликвидация, а потом "Дарогу дадому" и тогда уйдет все наносное, все, что было нужно нанести на текст, чтобы напечататься, и останется Быков - белорусский писатель, сын Беларуси. И даже не о солдате. О человеке. пусть и в форме. Писателем о советском солдате его активно делали - но уже двадцать лет как мы имеем возможность читать настоящего Быкова. 

Есть такое странноватое понятие об СССР как о длительно существовавшем отдельном образовании. Это были всего лишь 80 лет, та же Российская империя, только переходящая в иные формации, статвная часть процесса имперского распада. Беларусь как страна и как ментальность значительно старше СССР:) Мы стали зваться беларусами куда раньше, чем советскими людьми. Невозможно быть сыном Российской империи, сыном СССР, сыном Австро-Венгерской империи или чего-то еще, потому что это - государственные институты, а беларусь - это понятие, имеющее отношение к ментальности, к генотипу, к культурной традиции. 

Не для спора - просто определиться:) Потому что не могу позволить висеть безответно словочестание "Быков и Короткевич - дети СССР". Это очень сильно не так:))) Как бы ни хотелось вам все-таки подогнать факты под свою теорию:))) 

Сигрун аватар

По Быкову может быть. Надо перечитать. А по СССР, сори, но в исторические сплры я с вами вступать не буду. Они не имеею смысла после разделов ВКЛ и Николая I Кровавого. Это не желание обмдеть, это вывод. Извините.

Анна Северинец аватар

 и правильно:)

ArtArt аватар

>> Это были всего лишь 80 лет,

Зато каких 80 лет.  Эти десятилетия, можно сказать, повернули иторию человечетсва. Первая французская республика то же недолго существовала. Но значение великой французской революции это не отменяет.

>> потому что это - государственные институты

Именно государственные институты воспитывают писетелей, ученых, инженеров и дают им среду для творчества. Один из таких институтов - образование.

>> Быков и Короткевич - дети СССР". Это очень сильно не так:)))

Это именно так. В т.ч. и по новоиспеченной нобелевской лаурятки. Она именно советский писатель.

>> Как бы ни хотелось вам все-таки подогнать факты под свою теорию:)))

А какие тут факты? Кто им деньги платил и книжки издавал.

garpun аватар

Larysa аватар

zoloto аватар

Вельмі добрае апавяданне. Вось таму я заўседы і казала, што ў беларускай мовы і літаратуры крывавы смак. Яна захавалася, але якое дзікае і невыноснае ахвярапрынашэнне. 

пгт Кукуево аватар

чеуж сотни, тысячи!

Анна Северинец аватар

вообще да, тысячи, даже сотни тысяч, не репрессированных, а именно расстрелянных, но в эту конкретную ночь - 132 человека. Была годовщина образования комсомольской организации, и ее таким образом отпраздновали. 

Kozlik Mozlik аватар

не, миллионы. 

Ligia аватар

Тати аватар

Lapka аватар

Мне вдруг захотелось посмотреть на Богдановича, может он и правда мерзнет

Зничка аватар

Хіба што успамінаць, пакуль жывеш: як яны там, нашыя хлопцы, у сваёй вечнасці? (сердечко)

Нежность аватар

Абодва мае прадзеды-беларусы пахаваны ў 36-м, i ўсе iх браты таксама. Іх дзецям i ўнукам не расказвалi, як гэта было. Толькi зараз нешта дазналiся, але жыць было лягчэй не ведаўшы гэтага. Дзякуй Вам вялiкi за кожнае слова ў гэтым апавяданнi! 

garpun аватар

Стихотворение Алеся Дудара, за которое он был арестован в первый раз:

Пасеклі Край наш папалам,
Каб панскай вытаргаваць ласкі.
Вось гэта – вам, а гэта – нам,
Няма сумлення ў душах рабскіх.

І цягнем мы на новы строй
Старую песню і чужую:
Цыгане шумнаю талпой
Па Бесарабіі качуюць...

За ўсходнім дэспатам-царком
Мы бегаем на задніх лапах,
Нью-Ёрку грозім кулаком
І Чэмберлена лаем трапна.

Засыплем шапкамі яго,
Ура, ура – патопім ў соплях.
А нас тым часам з году ў год
Тут прадаюць ўраздроб і оптам.

Мы не шкадуем мазалёў.
Мы за чужых праклёны роім,
Але без торгу і без слоў
Мы аддаем сваіх герояў.

Не смеем нават гаварыць
І думаць без крамлёўскай візы,
Без нас ўсё робяць махляры
Ды міжнародныя падлізы.

Распаўся б камень ад жальбы
Калі б ён знаў, як торг над намі
Вядуць маскоўскія рабы
З велікапольскімі панамі.

О, ганьба, ганьба! Ў нашы дні
Такі разлом, туга такая!
І баюць байкі баюны
Северо-Западного края...

Плююць на сонца і на дзень.
О, дух наш вольны, дзе ты, дзе ты?
Ім мураўёўскі б гальштук ўздзець,
Нашчадкам мураўёўскім гэтым...

Але яшчэ глушыце кроў.
Гарыць душа і час настане,
Калі з-за поля, з-за бароў
Па-беларуску сонца гляне.

Тады мы ў шэрагах сваіх,
Быць можа, шмат каго не ўбачым.
З тугою ў сэрцы ўспомнім іх,
Але ніколі не заплачам.

А дзень чырвоны зацвіце,
І мы гукнем яму: «Дабрыдзень».
І са шчытом ці на шчыце
Ў краіну нашу зноў мы прыйдзем.

1928

Анна Северинец аватар

я ўсё дзівуюся, ну няўжо вершы - гэта так эфектыўна ў антырэвалюцыйнай справе, што за іх трэба страляць. Выходзіць, што так. 

Larysa аватар

Не смеем нават гаварыць
І думаць без крамлёўскай візы,
Без нас ўсё робяць махляры
Ды міжнародныя падлізы. 

 

 

эвита аватар

поддерживаю: Быков и Короткевич- белорусские поэты (как наш президент))))сори еще и Скарину сюда))))конечно писатели:)

Kozlik Mozlik аватар

эпоха была. 

#
Система Orphus