Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Чытаем сваё. Класіка. Старт второго сезона:)

Анна Северинец аватар

А мы адчыняемся ў другі раз - гасцінны музей Петруся Броўкі і неўтаймаваны жаночы партал Вельвет распачынаюць другі сезон праекта "Чытаем сваё. Класіка". 

Па-першае, мы кардынальна змянілі фармат. Цяпер гэта не будзе палымяны аповед усхваляванай вядоўцы, які перапыняецца нечаканымі расповедамі гасцей. Асноўны жанр сустрэчы - інтэрв'ю: я буду задаваць тыя пытанні, якія мяне хвалююць, нашым шаноўным гасцям, сярод якіх заўсёды будзе музейшчык, літаратуразнаўца і паэт ці пісьменнік, каб мы пачулі шмат розных звестак з розных бакоў. Канешне ж, палымяныя хвілінкі застануцца - я планую рыхтаваць да кожнай сустрэчы цікавыя байкі, драматычныя замалёўкі і містычныя выпадкі, на якія багатая гісторыя нашай літаратуры. 

Па-другое, цяпер гэтыя сустрэчы цікавыя не толькі школьнікам - пытанні, самыя вострыя і нечаканыя, нашым гасцям змогуць задаваць усе. Свае пытанні я планую ў нечым нават скандальнымі - але ж і госці будуць не з пужлівых 

Па-трэцяе, мы саставілі план на ўвесь сезон. Вось як выглядае яго працоўны варыянт:

1. Пятрусь Броўка: цана жыцця (30 кастрычніка)
Цэнтральная гісторыя: пра маці. “Такая жанчына не магла выхаваць дрэннага сына”. Пытанні да экспертаў: чым прыйшлося ахвяраваць Петрусю Броўку, каб мець адносна камфортныя ўмовы для творчасці? Ці дапамагаў Броўка сваім менш “паспяховым” у адносінах з уладай калегам? Ці перашкаджала яму пісаць ягоная чыноўніцкая і энцыклапедычная дзейнасць? За што мы так любім верш “Пахне чабор”?

2. Янка Купала: наш улюбёнец (27 лістапада)
Цэнтральная гісторыя: пра тое, як абаранялі Купалу сучасныя чытачы і пісьменнікі ад пастмадэрнісцкіх пераглядаў. Пытанні да экспертаў: на чым стаяла і стаіць усенародная любоў да Купалы? Чаму ягонае імя стаяла першым ва ўсіх расстрэльных спісах – і чаму ніколі ён не быў арыштаваны? Хто бараніў Купалу? Каго бараніў Купала? Ці былі насамрэч вершы 1917-1921 гадоў, якія не уваходзяць ні ў адзін збор твораў? У чым праўда і моц Купалы?

3. Якуб Колас: проза жыцця (18 студзеня)
Цэнтральная гісторыя: пра тое, што ён як з’ехаў з роднага дома – так і не прыязджаў туды больш ніколі. Пытанні да экспертаў: ці праўда, што Колас быў даволі суворым сваяком і не падтрымліваў сваяцкіх адносін? Ці не гэткая жыццёвая суворасць дазволіла яму выжыць у складаны час? Ці праўда, што пасля трыццатых Колас ужо нічога вартага не напісаў? Ці ёсць сучасная каштоўнасць у рамана “На ростанях”?

4. Янка Брыль: пісаць, як дыхаеш (29 снежня)
Цэнтральная гісторыя: польскі палон-партызанка. Пытанні да экспертаў: ці праўда, што маральны аўтарытэт Брыля сярод пісьменнікаў заўсёды быў найвышэйшы? На чым ён будаваўся? Што адкрыў Брыль у нашай і сусветнай літаратуры? Ці ёсць у прозы Брыля сусветнае значэнне?

5. Уладзімір Караткевіч: шчасце пазнання (26 лютага)
Цэнтральная гісторыя: як Юльян Пшыркоў з першага погляду зразумеў, што ў беларускую літаратуру прыйшоў геній. Пытанні да экспертаў: адкуль у Караткевіча такая шырата гістарычных ведаў і такая творчая распаволенасць? Наогул, як нараджаюцца, кім выхоўваюцца нацыянальныя геніі такога маштаба? Ці не састарэе проза Караткевіча? Ці сапраўды яго шмат чытаюць у іншых краінах? Ці мог бы Караткевіч спадзявацца на Нобелеўку, калі б пісаў да сёння?

6. Васіль Быкаў: творчы код (25 сакавіка)
Разбор “Знака бяды” – па вобразах і метафарах.

7. Рыгор Барадулін: пра што мы марым (29 красавіка)
Пытанн да экспертаў: пра якую Беларусь марыў дзядзька Рыгор? Ці быў такі час на ягоным жыцці, калі б ягоная мара была б найбліжэй за усё? Ці ўсведамляў ён сваё значэнне для  літаратуры?

8. Чытаем класіку. (20 траўня)
Запрошаныя госці чытаюць любімыя вершы беларускіх класікаў.
 

Прыходзьце! У нас заўсёды цікава! 

А гэта мы - я і куратар праекта Таня Ткачова. Бачыце, якія сур'ёзныя? 

my_s_taney_smeshno.jpg

 

Комментарии

Всего комментариев (5) Последнее сообщение
Нежность аватар

Виншую з пачаткам! Вельми хочацца далучыцца, асаблива на Коласа и Караткевича!

garpun аватар

 

Тати аватар

Joyful аватар

Нарэшце. Клас.

Risha аватар

надо чтобы расписание висело где то в доступности на главной

#
Система Orphus