Полная версия сайта Мобильная версия сайта

о пользе графомании

Анна Северинец аватар

Прежде чем поделиться написанным, подарю всем идею: Книжка об истории семьи. Я несколько лет собирала всякие наши семейные истории, легенды и байки (вы себе не представляете, сколько интересного помнят и знают наши старики!). Все это, в принципе, ради своих детей - чтобы знали, кто они и откуда. Потом все это записала (по-белорусски, потому что семья наша стопроцентно белорусская, хоть отчасти и русскоязычная), привела в единообразный вид, оформила фотографиями, переплела в салоне в количестве пяти экземпляров и подарила всем заинтересованным лицам. Мой экземпляр прочитали не только дети - даже подружки и друзья. Оказывается, людям интересно:))

Вот отрывочек, самый, пожалуй, развеселый.

Баба Маруся: сваiмi словамi
 
Канешне, i пра бабу Марусю таксама можна складаць легенды. Шмат чаго ý яе жыццi было легендарнага i гераiчнага. I калi раскулачвалi бацьку i дзецi з дарослымi грызлi кару ды варылi лебяду… I калi iшла яна замуж за аднаногага Паýла Севярынца, бо шкада стала: хлопец без нагi з вайны прышкандыбаý, а ў яго на шыi братоý малых гронка i сястра немаýлятка, бацька стары, а матка памерла… Цi калi амаль нежывога ýнука, ад якога адмовiлiся сталiчныя лекары, выратавала травой ды шэптамi… Як вазiла пошту праз Днепр на лодцы ý любую непагадзь пры любой хвалі…Можна было б расказаць пра шматлiкiя бабiны праекты па зборы на масштабныя святкаваннi шматлiкай раднi, пра тое, як людзi, якiя проста ехалi мiма Марусiнай хаты i зайшлi вады напіцца, станавiлiся таксама роднымi i атрымоýвалi пажыццёвае права на адпачынак у цудоýнай Унорыцы дый багатыя вясковыя ссабойкi… Можна распавядаць пра вялiзарныя пакункі з ежай, якiя баба рэгулярна цягае на аýтобусную станцыю i рассылае па адрасах сваiх дзяцей i ýнукаý ледзь не кожны месяц…Але наогул легенда – жанр надта дробны для такой постацi, як баба Маруся. Да таго ж яна сама якую пажадаеш легенду спляце ý момант, ды рапавядзе яе так выразна i смачна, што нiякi артыст не здолее. Таму проста цытую:
 
Пластмасавае сэрца
Ты ж ведаеш, Анька, Карэбаý, тых, якiя жывуць ля дарогi да лесу? У iх яшчэ стагi сена леташнiя стаяць, гнiюць? Гэты ж Карэба таксама iнвалiд. Наш дзедушка iнвалiд, i ен. Толькi наш дзед настаяшчый iнвалiд, а пра Карэбу я табе расскажу. Празналi яны, што iнвалiдам i сена бясплатна даюць, i льготы ýсякiя, i пенсiя ý iх пабольша. I сталi яны думаць, як бы i iм iнвалiдамi здзелацца. Ага, думаюць, трэба з урачамi пасаветавацца. Павезлi у Рэчыцу да ýрачэй яечкi, мяса, кабана спецыяльна забiлi, падаркi ýсякiя. Думалi ýрачы, думалi, што з Карэбам рабiць, i прыдумалi: уставiлi яны яму пластмасавае сэрца, зашылi ý грудзi, i напiсалi, што iнвалiд. Ты чуý, ты бачыý, што прыдумалi? I цяпер iм i сена, i пенсiя, i забор калхоз пакрасiý. А наш дзедушка так i не папросiць нiчога нiколi, хоць i самы настаяшчы iнвалiд.
 
Вiка i мiлiцыянер
Ты пытаешся, як там Вiка? Нармальна Вiка. Сыночка нарадзiла, у Рэчыцы жыве. Бацька iхны, праýда, кiнуý iх, Вiка адна малога росцiць. Спрабавала яна на работу ўстроiцца, хацела ý прасцiтуткi пайсцi. Ага… Пайшла яна туды на сабяседаванне, ну, туды, дзе там хто ý прасцiтуткi гэтыя набiрае, але ж не прынялi яе, сабяседаванне яна не прайшла. Рашыла яна тады закончыць жыцце самаýбiйствам. Пазванiла ý мiлiцыю i кажа: прыходзьце да мяне, пажалуйста, я тут жыцце самаýбiйствам буду заканчываць, так за сынам маiм прысматрыця. Ну, мiлiцыянер ей кажа: пачакайце, жэншчына, пакуль што самаýбiйствам жызнь не канчайце, я зараз прыду. Прыйшоý, пагаварыý з Вiкаю, ну, яна i перадумала. Работае там дзесцi ý Рэчыцы цяпер…
 
Дамова з Богам
Цi веру я ý Бога? (Смяецца) Не знаю, унучачка. Калi ён есць, дак у мяне ж у кожным куточку iконы паразвешаны, у рушнiчках, усе як трэба… А калi яго няма, дык iконы ж тыя есцi не просяць…..
 
Правiльнае пахаванне
Э-э-э, Анька, пра Васiля ты пытаешся…. Памер летась Васiль. Пайшоý кароý пасвiць, ды i ýпаý там. Вечарам каровы iдуць, а пастуха няма. Маня, жонка ягоная, пабегла на поле, а ён ляжыць. Яна думала, ен пьяны, а ён мёртвы. Ну, паклiкала мужыкоý, прывезлi яго… Ага… Похараны Маня харошыя здзелала, очэнь харошыя… I стол накрыла, людзей назвала, багата так усё… Ну, i прычытала яна над гробам тожа харашо, так: (прыпамiнае, дзелавiтым тонам) ах ты ж мой Васiлечак…. на каго ж ты мяне пакiнуý…. як жа ж я цяпер без цябе… Карацей, харашо так прычытала, правiльна, маладзец.
 I яшчэ адна каларытная замалевачка. Аднойчы баба Маруся таемным шэптам паклiкала мяне з хаты ý агарод. Зайшлi мы за хлеў, у высокую зелянiну. Тут баба раптам скiнула з сябе мурзатую хатнюю сукенку, вокамгненна нырнула ý святочнае ýбранне, сунула старое адзенне мне ý рукi i зашаптала:
- Праз тры гадзiны вынесеш мне гэтае сюды ý гарод. Хацiм з дзеýкамi троху пасядзець, суседа нашага прыглосiлi, стол накрылi… Я халоднае ýзяла, агурочкаý, рыбы той з халадзiльнiку, тут во, у батве схавала. Дзеду нiчога не гавары, я не хачу, штоб ён знаý. Калi запытае, скажаш, што травы пайшла свiням рваць.
Было тады нашай гуляке восемдзесят гадоў.

Комментарии

Всего комментариев (10) Последнее сообщение
Наяна аватар

Thumbs Up Thumbs Up ой, как здорово!!
Бабуля видимо, совсем не промах, особенно мне понравилось про Бога.Acute
А собеседование в проститутки - огонь!

Zdrasti аватар

Анечка, здорово просто!

Veronika Very аватар

хорошо, прям сердце тает (такое ощущение, когда читаешь Шукшина). Ой, девчонки, после прочтения таких шедевров, даже комментарии публиковать стремно...

Светлана Фрэш аватар

интересная идея - это уже полдела! а деревенские истории - это вообще клад. хотя веселого в них, конечно, оооочень мало, все это о грустном! есть и у меня такая:) попробую отыскать... как ни крути, а таки хочется, чтобы кто-то увидел наше "творчество"...

Анна Северинец аватар

Спасибо на добром слове, девочки. А бабушка у меня и правда - огого!

mariZe аватар

Спасибо, Анна. Прочитала, словно в деревню к бабушке съездила. Только вот нету уже бабушки и ехать некуда. Берегите свою бабулю, классная она у Вас!! Yes

Юлия Беккер аватар

Анечка, графомания - это увлечение пустым многословным сочинительством. А у тебя - не многословно и, главное, не пусто. Меняй заголовок! Yes

yablonya аватар

Замечательные зарисовки, написано живо, интересно, образно. Без труда сразу представляешь всё: и бабу Марусю и односельчан!
Продолжайте, пожалуйста!

Katrina аватар

Ай да баба Маруся... Наверняка, в молодости охх хулиганила:))))
Настоящее воплощение человеческой простоты и народной мудрости.. Хочу своим внукам такую бабулю:) Уж очень постараюсь не озлобиться и не стать злобной и крикливой старухой с колючими глазами. Почему-то таких больше..

Zoja аватар

Душевно, мудро, по-народному. Жывы вясковы гумар.

#
Система Orphus