Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Очень философское не о любви

Anelka аватар

Пятница и дождь... Тянет на философию в полупустом офисе под тихое жужжание радио.

Мае су-існаванне з гэтым светам
Па плане трэба скончыць хутка.
Мае містычныя дарадцы гандлююць
Часам як спадніцай: адну бярэш,
Каб выклікала ў іншых пэўныя
Памкненні, другую, каб уразіць
Коштам і разуменнем: "Не адна!",
На трэццяй быццам бы есць надпіс:
"Не, сення, пэўна, я не згодна…"
Жыцце штодня нас апранае
У розныя спадніццы, мусіць,
Сення ты - рабыня, а гаспадыняй
Будзеш заўтра. Рабыня часу, лесу,
Полу, абставін розных, забабонаў.
Жыцце твае - дурная згода
З тым, хто дыктуе той сцэнарый
І лепш згадзіцца, бо нязгодны
Атрымлівае кій свабоды: ісці
Сваім упартым шляхам
Да кропкі, дзе ен зразумее, што
Усе імее свой канчатак, які
Аднолькавы:
Зысці ў нябыт.
А гэта значыць тканне паркаў
Даўно нам вызначыла лес,
І свет стаіць на павуціне і спіць
І ты есць сон…

Рубрики:

Комментарии

Всего комментариев (5) Последнее сообщение
Анна Северинец аватар

Sad Вось што цiкава... Чамусьцi фiласофiя (без кахання) лепей успрымаецца на рускай мове... Цi - нават яшчэ лепш - на немецкай. На беларускай - неяк не сапрауды. Вам не падаецца?

Гончарова аватар

Ганна, не пiшыце з памылкамi Laughing не нEмецкi, а нЯмецкi - цi, можа, па новаму правапiсу з верасня гэта года я памыляюся Laughing I сам чорт не зразумее, як i што зараз пiшацца, так людзi накруцiлi. Але у мяне школа з былога стагоддзя Laughing

Natali16 аватар

Спадабалася, асаблiва пра спаднiцы. Нагадвае разважаннi Козлiка Мозлiка, толькi з жаноцкага пункту гледжання.

Anelka аватар

Можа і сапраўды больш звыкла гучыць на расейскай мове, але не атрымліваецца пісаць па-расейску - словы не тыя Pardon

Гончарова аватар

Што не тыя, то не тыя - я з Вамi цалкам згодна. Але на жаль не усi гэта разумеюць Sad

#
Система Orphus