Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Предчувствие

Anelka аватар

Вчера закончила читать "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" Короткевича. Потрясающая книга - читала запоем, наслаждаясь языком, стилем, образами. Что и говорить - это Мастер, обогативший белорусский язык лексикой, показавший его красоту.

Странным образом 3 года назад написалось эссе, созвучное этому произведению. Предчувствие, не иначе )

 што идуць па свеце1.jpg

Вяртанне

 Ён вырашыў вярнуцца…
Сюды, дзе можна прайсціся басанож па беразе, спаць пад яблыняй і марыць, марыць. Акінуў вокам краіну, у якой нічога не змянілася за некалькі тысячагоддзяў яе існавання, і зноў спакуслівая думка: басанож, па траве, адчуць веснавыя пахі… Дык штож, хіба ён ніколі не шкадаваў, што пакінуў гэты свет так хутка… Спускацца з нябесаў на зямлю - надта цяжкая справа: шлях далёкі, анелы ля скроняў круцяць, маўляюць, зусім з глузду з’ехаў, да яшчэ сойм прычапіўся, што дурны прымер падаеш, а як жа лепшы свет, духоўнае адзінства ды чысты розум… У такіх думках не сачыўшы за дарогай і патрапіш невядома куды. Замест спакойнага, крыху самотнага настрою, - нервовы стан і няёмкае пачуцце несвабоды. Ад таго і злавіўшы нагой нейкую яміну, апынуўся ён на зямлі задужа хутка і ня ў тым месцы. Але тут пашчасціла, бо трава і вада, здаецца, паўсюль аднолькавыя, сонейка свеціць, ранішнік на двары і травень валадарыць над зямлёю. Эх, ліпень, ліпень, да цябе я спяшаўся, ат, кажуць, не спяшайся, або паспееш. Вось і паспеў ён на свята абуджэння прыроды. А калі яшчэ атрымаецца сабе вакацыі выправіць…
Ранішнік распачаў добры дзень і ўжо птушкі пачалі сваю веснавую справу. Ад ракі пацягнула шчырасцю, а ад зямлі - жаданнем. Паўсюль раскінулася зямля, якая невыразна немагчыма чакала дзеяння, расла і расчынялася насустрач небу, з якога выглядала вялізарнае залатое вока. Заплескатала рака, і ён вярнуўся, нібы ніколі не зыходзіў, нібы не было амаль што дзвух стагоддзяў блукання па-над светам і пошукаў рэчаіснасці. Разуты, ён падышоў да вады, і адчуў яе халадэчу, і назваў яе Жывою. Акунуўся і паплыў, заграбаючы рукамі ваду і ствараючы мільены празрыстых брызг; побач плылі маленькія рыбкі. "Усё будзе добра,- паабяцаў ён рыбкам, рэчцы, небу,- Усё будзе як трэба". Яго сустрэў бераг мяккім пясочкам, маладой спакуслівай травой, магутнымі дрэвамі. У ім прачнулася адчуванне, што некалі ён вельмі любіў гэты край, што гэтыя мясціны апекваліся ім і мелі ад яго вялікую ласку. Але колькі год прайшло, як ён забыуся на гэтую зямлю і чаму? Што прымусіла яго выкрэсліць з уласнай памяці гэты кавалачак раю на зямлі? Нічога не адгукнулася ў адказ.
Яшчэ гадзіну пасядзеў каля рэчкі і, развітаўшыся, пайшоў у глыб лесу. Цішыня апанавала лес. Здавалася, зараз, зараз прачнецца усе жывое і зацерушыцца мох, скалыхнецца трава… Цішыня панавала ў лесе, валадарыла ў ім. І тады мовіў ён: Жывы лес… Зашапацела лісце, зварухнулася і нехта павольна прайшоў побач. Чаму, чаму,- білася ў галаве пытанне і не знаходзіла адказу. Нешта драпнула па назе. Ён угледзеў у траве наскрозь іржавы кавалак жалезнага ліста з некімі словамі і скруткі дроту. Нашто пісаць на такім не прыдатным для пісьма матэрыале, падумалася яму, хто будзе гэта чытаць. Хіба што захаваецца надпіс на даўгі тэрмін… Нахіліўшыся над гэтымі рэшткамі мнулага і амаль страчваючы прытомнасць ад веснавых пахаў абуджанай да жыцця зямлі, ён прачытаў словы, якія адбіліся глухім болем у сэрцы: "Асцярожна! Радыяцыя".

 

Комментарии

Всего комментариев (22) Последнее сообщение
Анна Северинец аватар

Пэуна, што з радыяцыяй усе яшчэ складаней, але ж: вобраз анелау, якiя круцяць ля скроняу - гэта нешта неверагоднае! Вялiкi дзякуй!

Anelka аватар

Каліласка))) Вобразаў хапае, нажаль не заўсёды атрымліваецца увасобіць іх, таму, вось, графаманю...

Наяна аватар

Очень люблю Короткевича, стихи его вообще нечто Happy

Потрясающая картина и интересный текст, очень красиво!

Anelka аватар

Спасибо) У Короткевича есть стихотворение "Жанчына з бэзам" - меня каждый раз потрясает образность, просто нереальная...

Anelka аватар

"І я прайшоў калісці паўз цябе...
Паўз вусны смелыя, паўз рук прынаднасць,
Праз змрок вачэй, глыбокіх як сусвет...
На дне тваіх вачэй блішчэлі зоры
Далёка так, што цэлага жыцця
мне не хапіла б даляцець да іх.
Не паляцеў... І гэта так было
Як быццам качаня агіднае
да лебедзя не паляцела..."

Так пачынаецца верш...

Марина Бондаренко аватар

Есть у него стишок про девушку, что смеялась под дождем. С финальной строчкой: "Стронцый быў у дажджы". Началом 60-х помеченный.

Наяна аватар

От до сих пор мурашки Happy

Быў. Ёсць. Буду.
Таму, што заўжды, як пракляты,
Жыву бяздоннай трывогай,
Таму, што сэрца маё распята
За ўсе мільярды двухногіх.

За ўсіх, хто ўздымае цяжкія разоры,
Хто ў гарачым пекле металу,
За ўсіх, хто змагаецца з небам і морам,
За жывых і за тых, што сканалі.

За ўсіх, хто крывёю піша
Ў нязгодзе
З рабства подлай дарогай,
Хто за Край Свой Родны, за ўсе Народы
Паўстане нават на Бога.

За ўсіх, хто курчыцца ў полымі вёсак,
Хто ратуе краіну ад краху,
За ўсіх, хто бясстрашна глядзіць у нябёсы
З барыкады,
З пушчы
I з плахі.

Хто са смерцю гаворыць з вока на вока,
З яе усмешкаю ветлай,
I ўсё ж узводзіць — нясцерпна далёкі —
Храм наш агульны і светлы.

А калі ён горда заззяе ў зеніце —
Непарушны — ўзнясецца ў неба,
Вы з распятага сэрца кроплю вазьміце.
Апошнюю.
Болей не трэба.

I няхай яна збоку, недзе на ганку,
Дагарае й дзяцей не страшыць.
На граніце любові,
На граніце світанку,
На граніце велічы вашай.

Anelka аватар

О да!
Сейчас бы это произведение назвали манифестом ...

murmiauka аватар

Тады гэтак сама называлі Sad

murmiauka аватар

Мое самое любимое стихотворение у Караткевіча. Rose

Анна Северинец аватар

Thumbs Up Thumbs Up

murmiauka аватар

Тысячу год таму чытала гэтую кнігу. Напэўна, варта перачытаць наноў.

За нарыс - вылікі дзякуй і глыбокая пашана (у перакладзе, рэспект і ўважуха Laughing).

Юлия Беккер аватар

Я тоже проникаться белорусским начала именно с Короткевича. Я и языка тогда не знала почти. Но Короткевич и без знания языка - чувствуется.

Агата Волчкова аватар

А еще есть Янка Брыль. Удивительный писатель!

Anelka аватар

А еще - Рыгор Баладулін - тоже удивительный, разносторонний писатель. Геннадзь Бураўкін и Алесь Адамовіч - тоже из любимых.
У Шамякина меня в своё время потряс цикл "Сатанинский тур" - жутко и сильно написано.

морская звезда аватар

а я люблю "Сэрдца на далонi" Шамякина ,и еще много какой белорусской литературы-к сожалению давно не читала на белорусском языке:SCRATCH:

Soledad аватар

Ой, "Серца на далонi"-это нечто. Обожаю. Хотя мой любимый белорусский писатель, безусловно, Василь Буков. Обожаю!

Агата Волчкова аватар

Че-то не знаем такого писателя Crying

Татьяна05 аватар

Короткевича читала в школьной программе. Читалось сложно, но написанное впечатляло

Natali16 аватар

Вельмi хораша. Эссэ нагадала мне час, калi вычылася у старэйшых класах школы.Happy Выпiсвала часопiс, на жаль назву не магу узгадаць, у якiм, акрамя неабходнай iнфармацыи для юнакоу, друкавалi творы маладых аутарау на беларускай i рускай мовах. Чысцiня, смеласць, шчырасць рашучасць, мроi маладосцi былi у тых вершах i прозе. Rose Дзякуй за прыемныя успамiны!

Anelka аватар

Каліласка, заўседы рада)))

морская звезда аватар

Аленита имела ввиду Быкова вероятно

#
Система Orphus