Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Просто день такой.

Aleksandra аватар

Утро. Трещит голова. Мерзко на улице, мерзко на душе...

И все равно - 25 марта. День такой. Хочется верить в чудо, в сказку, как в детстве. Что добро победит зло. Что мир - справедливая штука. Что появится Супермэн, Робин Гуд, дед Мазай - и спасет мир. Что вся эта нелепица по какому-то счастливому случаю вдруг сама исчезнет. Что все цари Ироды, Змеи Горынычи и Кащеи Бессмертные сгинут с эффектным пшиком. Никто не будет томиться в темнице и всем дадут бесплатное мороженое.

Мда...размечталась. Ну, а если нет, то пусть хотя бы выглянет солнышко. Вполне ведь такая сбыточная мечта...

Комментарии

Всего комментариев (16) Последнее сообщение
Marinika аватар

Да, с солнышком-то попроще будет...Но робкая надежда теплится...

Анна Северинец аватар

 

Samt аватар

С праздником!

hellowrold аватар

А подруги День Рождения сегодня, надо бы поздравить как-то. 

anna-gata аватар

Анна Северинец аватар

Саша! Вот вам подарок. Автора по понятным причинам не указываю. Но тем, что ношу одну с ним фамилию - горжусь. Это - письмо ,которое пришло отнего в редакцию одной из газет.

"Калі Бог хоча сур’ёзна пагаварыць з табою Сам-насам, Ён не будзе тлумачыць нешта мімаходзь, напаўвуха, займаць паўгадзінкі твайго часу на кухні ці ў офісе, дзе ты думаеш адкупіцца мітуслівай і наморшчанай малітвай, не стане шпурляць наўздагон табе знакі ды цуды — Ён проста дасць табе змарыцца ад уласнай сумятні да поўнага тамлення духа, а потым моўчкі ўвойдзе, і зачыніць за Сабой дзверы.

І толькі тады, ХХХХХХ ХХХХХ [выпэцкана цэнзурам] баючыся падняць вочы, ліхаманкава спрабуючы адкашляцца і зрабіць гатоўны выгляд, ты пачуеш гэтае непаўторнае, ні з чым не параўнальнае чакальнае і дакорлівае Божае маўчанне.

Э-а… Госпадзе… Ну, ты Сам усё бачыў, праўда?.. што тут сказаць. Прабач, канечне. Прабач. Вядома, я мусіў сам здагадацца, у царкве раз на тыдзень як след асабіста не паразмаўляеш. Тут было столькі справаў, Ты проста не паверыш…

Відовішча жаласнае, і, тлеючы ад сораму, разглядаючы мыскі ўласных ботаў, разумееш, што Яму не гэтае ганьбішча трэба, не тваё дзіцячае ляпятанне і не насякомыя ў тваіх мазгах. Ён не выбаршчык, не журналіст, не дыпламат, не супрацоўнік унутраных органаў, і не на добрыя міны пры кепскай гульні глядзіць. (Ён кардыёлаг увогуле.) [Апошні сказ закрэслены — няясна, ці то гэта такая гульня са стылем, ці аўтар пажадаў прыняць яго.]

Таму Ён маўчыць — і цярпліва чакае, пакуль ты перастанеш мітусіцца і нарэшце здымеш з шыі свой срэбны ключык у форме крыжа.

Госпадзе, ты дакладна хочаш паглядзець маё сэрца?..

Нібыта з таго свету, чуеш сваё мармытанне: здаецца, павінна быць больш-менш, прынамсі, нічога страшнага. Ты ж быў зазірнуў пару дзён таму і маўчаў, я і падумаў…. Ну прабач…

Крыжык заядае ў заржаўленай ключавіне. Рукі трасуцца, дасадліва крэкчаш, спрабуеш павярнуць… і з затхлым душком здагадваешся, што насамрэч ХХХХ справы дрэнь, хоць і не адчыняй зусім. О, не, не, Госпадзе, не дакранайся, не трэба, я сам, са-ам!

Тут ужо не зманіш — уласнае сэрца ўсё-такі.

Даруй, Божа! Сюды, канечне, не тое, што зайсці, а і стаяць побач немагчыма. ХХХХ ХХХХХХХ ХХХ ХХХХ. Зараз… Хто б мог падумаць, мг… Пастараюся дакапацца.

Сцяўшы дыханне, залазіш, спярша навобмацак, потым з галавою, жахаешся, клянеш сябе — і пачынаеш вывальваць, куды тут… смярдзючыя грахі, нейкія шыльды і адсоткі ўперамешку з газетамі ды плакатамі, падгнілая пыха і марнаслоўе, груды скамячаных, у нервовую клетку, размоваў з бацькамі, братамі і сёстрамі, тоны павышанага тону і шматкі неператраўленага сеціва, усе ў пляўках рэплікаў, развітанні на вецер і раздражнёныя вокрыкі, маладушныя стогны; столькі сказанага і не зробленага, столькі забытых і пакрыўджаных душаў, суцэльная млявасць і абыякавасць да жыцця і, нарэшце, агульная разгубленасць — ох, і правалы, ніяк не выграбеш да дна.

А Ён проста стаіць перад табою, трывае і маўчыць, як маўчаў калісьці перад Пілатам. І ты разумееш, што Яму так балюча, і гарыш, і баішся зірнуць і ўбачыць у гэтым вечным маўклівым Позірку слёзы, слёзы!.. з якіх ты ніводнай слязінкі не варты.

І раптам, каўтаючы соль, ачомваешся ад званоў з Пляц Волі.

Сабор. Ратуша.

Пранізліва і мерна.

Раптам згадваеш, што ты ў самым-самым сэрцы Менску. Такое месца!

Колькі часу трэба яшчэ — месяц, год, дзесяць — каб навучыцца з гэтага п а ч ы н а ц ь, а не з а к а н ч в а ц ь?

І тады ты даеш абяцанне пачаць усё зноў, і вырашаеш абысціся без лішніх словаў — каб Нарэшце Пачуць ЯГО.

Marinika аватар

Вот это СИЛЬНО!!!

Анна Северинец аватар

Просто слов нет. Это уже даже не литература. И не искусство. Это что-то такое неизъяснимое... Слезы наворачиваются...

Marinika аватар

Да, Анечка, слезы, действительно, наворачиваются...Горжусь тем, что есть ТАКИЕ люди, чувствую себя сопричастной к этому великому и неизъяснимому...

Белка аватар

Вам, Анна, за то, что поделились. Спасибо.

Это не литература, это душа наизнанку. Сила духа настоящих мужчин. 

zippy аватар

Чытаю і перачытваю. Амаль плачу. Вялікі і мужны чалавек. Годны сын Радзімы.

Aleksandra аватар

Спасибо, Анна. Письмо это еще утром прочитала на НН. Ну почему самые лучшие люди, почему самые достойные, почему... У меня столько вопросов, жаль, риторических...

Хася аватар

как жаль, что у меня плохо с белорусским, чтобы вплотную прикоснуться...

maryka аватар

 Віншую усіх!

Сalumniado аватар

А я всплакнула... И как это  пост прошел мимо меня? Как я не обратила на него внимания? Спасибо, Анна!

Сашенька, а Вас хоть чуть с опозданием, но всетаки с праздником!!! И пусть солнечно будет не только на улице, но и на душе!!!

Aleksandra аватар

#
Система Orphus