Полная версия сайта Мобильная версия сайта

VELVETавае інтэрв’ю. Брытанская Аліса будзе размаўляць па-беларуску

Цяпер і ў нас ёсць свая Аліса.

Але ці будуць беларусы яе чытаць? Ці здолеў тэкст легендарнага брытанца загучаць па-беларуску? Ці шмат часу патрабуе такая дзіўная перакладчыцкая забава і колькі мяхоў грошай можна на ей зарабіць? І, нарэшце, хто будзе бегчы за чароўным трусікам?

На гэтыя і іншыя пытанні адказала паэтка і перакладчыца Вера Жыбуль, беларуская маці ангельскай Алісы.

Вера, як вы наогул адважыліся брацца за такі найскладаны тэкст?

Калі шчыра, гэта быў авантурны ўчынак. У мяне не было вялікага перакладчыцкага досведу, і ў самой мяне не было нават думак брацца за Кэрала. Аднак Андрэй Хадановіч, перакладчыцкую майстэрню якога я тады наведвала, прапанаваў гэтую ідэю: пераклад першай з казак тады ўжо існаваў, а другой — яшчэ не.

Чаму б мне яе не перакласці? Я вырашыла паспрабаваць. Варта сказаць, што пакуль я спрабавала, перакладчык першай з казак, Максім Шчур, зрабіў пераклад і другой. Пераклаў абедзве казкі і Дзяніс Мускі. Так што цяпер існуе два пераклады падарожжа Алісы па трусінай нары і тры — яе прыгодаў па-за люстэркам.

Думаю, Андрэй Хадановіч, прапаноўваючы мне ўзяцца за пераклад, ацаніў, з чым магу справіцца. Слоўныя гульні, парадоксы, нонсэнс — гэта тое, што мне цікава, тое, што ёсць і ў маіх уласных творах. Для мяне значна складанейшым будзе эмацыйны або «атмасферны» тэкст без слоўных і стылёвых гульняў.

velvet_1.jpg

А колькі часу заняла праца? Ці здавалася часам, што дарэмна марнуеце жыцце? Як спраўляліся з жаданнем усё кінуць?

Перакладалася казка доўга, больш за год. Бо ў мяне не было пэўных тэрмінаў выканання працы, не было канкрэтнай замовы. Гэта быў пераклад дзеля ўласнага задавальнення, да якога я вярталася, калі разумела, што гатовая зрабіць наступны крок.

Адчування, што марную час, не ўзнікала, жадання ўсё кінуць таксама не было, мабыць, якраз дзякуючы такому аматарскаму падыходу. Толькі радасць.

А якая кніжка наогул была ў вас у дзяцінстве самай любімай?

Любімых было многа, бо чытаць падабалася, і чытала шмат. У малодшых класах школы захаплялася Жулям Вернам. Вельмі любіла вяселыя гісторыі і ўсе, што распавядалася з гумарам.

«Наваселы» Паўла Місько тады надзвычай спадабаліся, «Дзяніскіны расповеды» Драгунскага, апавяданні Носава. Кніжкі аб прыродзе (Джэральд Дарэл асабліва: і аб прыродзе, і з гумарам), навукова-папулярныя кнігі… Усе было цікава.

І Кэрала чытала, рытм гэтых казак спадабаўся адразу і слоўныя гульні — тыя, што зразумела (а з цягам часу разумела ўсе болей).

Цікава, а калі б вам дазволілі ператварыцца ў казачную гераіню — у якую пераўтварыліся б?

У Маленькую Разбойніцу з Андэрсэнаўскай «Снежнай каралевы». Яшчэ ў дзяцінстве зразумела гэта і шкадавала, што не магла зграць гэтую ролю ў школьнай пастаноўцы казкі. Але ненадоўга, сабой мне быць таксама падабаецца.

Вы з тых, хто бяжыць за трусам, ці з тых, хто любіць пра гэта чытаць? Дарэчы, ці не было ў вас унутраных пытанняў: як перакласці «кроліка»? Рускамоўныя чытачы могуць заблытацца.

Чытаць ці адразу бегчы — гэта ад абставін залежыць. Але пэўная цікаўнасць ува мне есць, таму пабегчы за трусам, апранутым па-чалавечы, ды яшчэ з кішэнным гадзіннікам, мабыць, магу.

Калі па-беларуску чытаю або чую «трус» ці нават «трусы», уяўляю адпаведную жывелінку (ці жывелінак). Міжмоўныя амонімы існуюць, часам нават забаўныя, але калі ўжо «трус» па-беларуску — гэта «трус», то так і буду перакладаць, незалежна ад таго, з чым ен сугучны на іншых мовах.

Хоць верш пра «Трусікі» (або ўсе ж «Трусікаў»?), народжаны якраз гэтым міжмоўным супадзеннем, калісьці напісала.

velvet__2.jpg

Якія старонкі «Алісы» для вас — самыя запаветныя?

Гэта мяняецца. Пакуль рабіўся пераклад, самым жывым і запаветным было тое, што перакладалася ў той самы момант. З часоў, калі пераклад казкі «Скрозь люстэрка…» быў зроблены, асабліва ўпадабала раздзел пра Белага Рыцара (дарэчы, захавалася згадка Кэрала, што з гэтым персанажам ен сябе сам асацыяваў).

Звычайна «Алісу» альбо пераказваюць прыблізна, кшталту знакамітага перакладу Захадэра, альбо перакладаюць «па праўдзе» з вялічэзнымі каментарамі. Які шлях выбіралі вы?

Насамрэч шляхоў больш. У рэшце рэшт, можна зрабіць блізкі да арыгіналу пераклад і без каментароў. Найбуйнейшы з вядомых мне каментароў, складзены М. Гарднерам, — англамоўны, значыцца, нават у арыгінале казка можа патрабаваць каментароў, асабліва праз 100 гадоў пасля яе з’яўлення. Ен, як і іншыя каментары, вядома ж, дадае тэкст, але не з’яўляецца абавязковым для яго непасрэднага разумення.

У самім аповедзе мова Кэрала чыстая і простая, думаю, якраз таму так яскрава на гэтым тле глядзіцца ўся яго моўная і лагічная эксцэнтрыка. Раскрыцця, пэўна, патрабуюць некаторыя намекі на асабістыя кантакты Кэрала, перанесеныя ў казку, або рэаліі, спецыфічныя для яго часу і асяродку. Але яны наўрад ці цэнтральныя ў творы, і каментары да іх строга абавязковыя, напэўна, толькі для навуковых выданняў.

Яшчэ адзін шлях — «праскланяць» арыгінал «на норавы» культуры, якая яго прымае. Так зрабіў Уладзімір Набокаў у сваей «Ане в Стране чудес». У цэлым тэкст Кэрала ен узнавіў дакладна, але яго Аня (нездарма і імя зменена) жыве ў расійскім кантэксце, а не ў брытанскім, як Аліса. І там дзе, напрыклад, школьную праграму па гісторыі ў Алісы прадстаўляе англійскі граф, у Ані будзе рускі князь.

Мой пераклад не мае апарата каментароў, прытым гэта ў асноўным паслядоўны пераклад кэралаўскага тэксту. Мне хацелася захаваць Алісу брытанкайhttp://www.velvet.by/blog/andywendy/2011-06-03/aforizmy-i-tsitaty-iz-knigi-alisa-v-strane-chudes-lyuisa-kerrola, тым болей што вельмі многае ў казцы заснавана на брытанскім фальклоры, і ад гэтага нікуды не падзецца.

Але часам спакусы «ўманціраваць» беларускія рэаліі пазбегнуць не атрымалася. У казцы есць эпізод пра двух Ганцоў Белага Караля, якія ўвесь час прымаюць дзівосныя паставы, пазычаныя са старажытных англасаксонскіх рукапісаў. Я доўга пакутавала над тым, як жа гэта перадаць.

Андрэй Хадановіч — рэдактар пераклада — прапанаваў досыць хуліганскае выйсце: зрабіць іх «ганцамі з рысункамі» — намек на «першую беларускую газету з рысункамі» «Нашу ніву». Так атрымаўся лексічны адсыл да беларускай даўніны, хоць і не вельмі даўняй, і гульня сэнсаў. Гэты жарт, вядома ж, не расчытаюць дзеці, але «дзівоснасць» Ганцоў, мабыць, адчуюць.

А прыкладна тое ж адбываецца цяпер і з арыгіналам — не чыталі ангельскія дзеці тых брытанскіх энцыклапедый «з рысункамі». Рызыкоўны момант, але тут мне захацелася рызыкнуць.

Раскажыце пра самыя цікавыя адкрыцці ў кэралаўскім тэксце, якія раней заставаліся за кадрам, а раскрыліся толькі цяпер перад вамі як перад перакладчыцай?

Для мяне ўвесь тэкст стаў адкрыццем. Яго просты і легкі стыль, наяўнасць у ім лірычных эпізодаў. І арыгінальныя знакамітыя «словы-партманэ» або ланцужкі сэнсавых пераўтварэнняў — яны ж у арыгінале заўседы іншыя, чым у перакладах.

Вельмі цікава было глядзець паралельна арыгінал і пераклады на розныя мовы — як дасціпныя перакладчыкі «згулялі» ў чарговую гульню або выйшлі з няпростай сітуацыі.

velvet_3.jpg

А як, прыкладам, пераведзены знакаміты вершык з захадэравага перакладу «Варкалось. Хливкиешорьки…»

«Шорьки» (у сэнсе, «Бармаглот») прыдумаў не Захадэр, а Д. Арлоўская. Ен, як і некалькі іншых вершаваных перакладаў Д. Арлоўскай, уваходзіць у склад «Алисы в Зазеркалье» ў перакладзе Н. Дэмуравай.

Верш «Jabberwocky» перакладзены толькі на рускую мову шмат разоў (калі палічыць усе, што цяпер маецца ў інтэрнэце, то можа і больш за 20 перакладаў набрацца, рознай ступені дакладнасці).

А вось мой:

`Twas brillig, and the slithy toves
  Did gyre and gimble in the wabe:
All mimsy were the borogoves,
  And the mome raths outgrabe.

«Beware the Jabberwock, my son!
  The jaws that bite, the claws that catch!
Beware the Jubjub bird, and shun
  The frumious Bandersnatch!»

He took his vorpal sword in hand:
  Longtimethemanxomefoehesought–
So rested he by the Tumtum tree,
  And stood awhile in thought.

And, as in uffish thought he stood,
  TheJabberwock, witheyesof flame,
Came whiffling through the tulgey wood,
  And burbled as it came!

One, two! One, two! And through and through
  The vorpal blade went snicker-snack!
He left it dead, and with its head
  He went galumphing back.

«And, has thou slain the Jabberwock?
  Come to my arms, my beamish boy!
O frabjous day! Callooh! Callay!»
  He chortled in his joy.

`Twasbrillig, andthe slithy toves
  Did gyre and gimble in the wabe;
All mimsy were the borogoves,
  And the mome raths outgrabe.
Брылела… Слюткія джгуркі
Лацверна свердзілі ў наллі.
Мурнелі ў мэмзе бабукі
І снінкі-хатылі.

«Бяжы ад Мармазяўра, сын:
Кіпцісты ён, ікласты ён!
Ён горш, чым птах Дзюбдзюб і чым
Жахматы Гамазон!»

Але ў руцэ ўжо двостры меч
На жудасць ворагу звінеў.
Герой пад дрэвам Думдум прэч
Адкінуў сум і неў.

І пасярод вышэрных мар
Апёк яго агністы зрок.
Са свістам з лесу Мармазяўр
Вылётвае ўпрыскок.

І — раз! І — раз! І — бах! І — брамс!
І чыкільжыкнуў двостры меч!
Аёй! З варожай галавой
Герой кірзуе прэч!

«Ты Мармазяўра з бою ўзяў?
Ідзі ж, дзіця, у мой абдым!
Салоўная пара! Ура!» —
Пеў бацька, рады ў дым…

Брылела… Слюткія джгуркі
Лацверна свердзілі ў наллі.
Мурнелі ў мэмзе бабукі
І снінкі-хатылі.

 

І ўсе ж: а навошта перакладаць тое, што можна прачытаць па-руску? І нават — па-ангельску, якой нашы дзеці сення масава валодаюць?

Казкі Льюіса Кэрала найперш трэба чытаць па-ангельску. Тады гэта будзе знаемства з тымі самымі казкамі. А потым можна чытаць розныя пераклады — гэта напраўду цікава. Лічу Кэрала такім аўтарам, якога трэба мець перакладзеным не аднойчы.

Да таго ж, па-ангельску чытаюць усе ж не ўсе. І яшчэ адзін істотны момант: праз пераклады пашыраюцца магчымасці той мовы, на якую яны робяцца, пашыраецца культурны дыяпазон.

То навошта адмаўляцца ад магчымасці «патрэніраваць» беларускую мову і ўзбагаціць нашу культуру наяўнасцю такога твора?

Чым наша беларуская Аліса адрозніваецца ад ангельскай?

Беларускіх Аліс, як мы ўжо бачылі, не меней за тры, і кожная мае «свой твар». Адна з іх нават не Аліса, а Алеся.

Мне хацелася, каб мая Аліса істотна не адрознівалася ад Кэралавай, спадзяюся, што гэта атрымалася.

Ці карысталіся вы пры перакладзе рускімі варыянтамі? Што наогул вы думаеце пра тыя пераклады «Алісы», якія існуюць ў розных літаратурах?

Так, я глядзела некалькі рускіх перакладаў (у першую чаргу — Н. Дэмуравай, А.А. Шчарбакова), украінскі (В. Карніенка), пераклады на польскую мову. Праўда, рабіла нейкія паралельныя параўнанні пасля таго, як знаходзіла свае варыянты перакладу, бо якраз не хацела, каб нейкі іншы пераклад на мяне ўздзейнічаў, пакуль задача не вырашана. Але не выключаю, што падсвядома магла арыентавацца на нешта з чытанага раней — нават калі свядомасцю яно забытае.

Увогуле, даступныя пераклады калекцыяную, бо іх ужо зроблена шмат і працягваюць выходзіць новыя. І, лічу, для казак Кэрала гэта не выпадкова і правільна. Цалкам дакладны іх пераклад немагчымы.

Н.М. Дэмурава, якая зрабіла адзін з найвядомейшых, можна сказаць, класічны пераклад «Алісы» на рускую мову, крытыкавала спробы літаральнай перадачы казак Кэрала, бо ў выніку страчвалася вельмі шмат, асабліва там, дзе ў арыгінале абгульваліся ўстойлівыя выразы або спецыфічныя асаблівасці ангельскай мовы, ды проста была гульня словаў. Былі нават водгукі чытачоў такіх перакладаў пра казкі Кэрала як пра нешта хваравітае і дакладна нецікавае.

Таму гульня з устойлівымі выразамі, сцертымі і не сцертымі метафарамі, аманіміяй і іншымі сродкамі ўласнай мовы — думаю, адзіны шлях для перакладчыка, які хоча стварыць уцямны, матываваны тэкст. Кожны будзе прапаноўваць свае знаходкі, нават робячы чарговы пераклад на сваю мову, і ніводны пераклад не будзе цалкам дакладным — бо гэта проста немагчыма.

Але вядома, што нават пераклады самых простых у фармальным сэнсе твораў могуць састараваць або перакладчык можа прапанаваць іншы падыход, адрозны ад папярэдняга — зноў жа калі тэкст самы просты. А казкі Кэрала можна перакладаць нанова хоць кожны год — прыкладам, да Калядаў. І калі гэта будуць сумленна зробленыя пераклады, то асабіста мне будзе вельмі цікава пачытаць іх усе.

velvet__4.jpg

Я так разумею, пераклад «Алісы» для вас — проста хобі? Ці шмат можна зарабіць сення на Беларусі мастацкім перакладам?

У сэнсе заробку — так, гэта можна назваць хобі, прынамсі, не прафесіяй (тым, што пастаянна прыносіць грошы). Але хобі — гэта таксама пастаянны занятак (для сябе хобі назвала б хутчэй плеціва, а не пераклад), як правіла, на аматарскім узроўні.

«Аліса» пераклалася — і ўсе, для хобі-перакладу трэба шукаць новыя аб’екты (дарэчы, магчыма, так і зраблю калі-небудзь, жаданне есць). А вось што да якасці перакладу, то хацелася б, каб яна не была зусім ужо аматарскай, і тут я гатовая вучыцца і ўдасканальвацца.

Пакуль што не бачу магчымасці стала зарабляць мастацкім перакладам на беларускую мову. Не выключаю, што калі з цягам часу гэта стане магчымым, і я паспрабую перайсці ў шэрагі прафесіяналаў — такое жаданне таксама есць.

Вера, а можна — для гурманаў: колькі яскравых момантаў тэксту, якімі вы ганарыцеся як перакладчыца? Мо нехта з чытачоў вырашыць пасупернічаць з вамі ў перакладзе?

Канешне, можна. Але ж і сапраўды — для гурманаў. Вось ім такая таблічка — і смачна есці.


 

— А вы не баіцеся расці тут адны, зусім безабаронныя?
— Чаму безабаронныя? А дрэва? — сказала Ружа. – Для чаго ж яшчэ яно тут?
— Дрэва? Але што ж яно можа зрабіць у выпадку небяспекі?
— Па-першае, у яго ёсць кара, каб караць злачынцаў. А па-другое, яно гучна крычыць, — адказала Ружа.
— У яго ёсць галлё, — патлумачыла Стакротка. — Вось яно і галёкае!
— Няўжо ты гэтага не ведала? – здзівілася іншая Стакротка, і ўсе кветкі пачалі крычаць разам — паветра проста перапоўнілася тонкімі пранізлівымі галаскамі.

`Aren't you sometimes frightened at being planted out here, with nobody to take care of you?'

`There's the tree in the middle,' said the Rose: `what else is it good for?'

`But what could it do, if any danger came?' Alice asked.

`It says "Bough-wough!" cried a Daisy: `that's why its branches are called boughs!'

 

Нейкі ласкавы голас здалёк сказаў:
— І яна яшчэ нешта кажа?! Трэба наляпіць на яе цэтлік: «Рохкае. Не кантаваць»…
А потым далучыліся іншыя галасы («Колькі ж народу ў гэтым вагоне!» — падумала Аліса):
— Трэба адправіць яе па пошце, няхай толькі трымае марку!
— Лепей адстукаць яе тэлеграмай…
— Хай лепей сама стукае коламі замест цягніка…
І так да бясконцасці.
Але спадар, апрануты ў белую паперу, нахіліўся і прашаптаў ёй у вуха:
— Не зважай на іх, мілая, проста купляй зваротны квіток на кожным прыпынку.

Then a very gentle voice in the distance said, `She must be labelled "Lass, with care," you know -- '

And after that other voices went on (What a number of people there are in the carriage!' thought Alice), saying, `She must go by post, as she's got a head on her -- ' `She must be sent as a message by the telegraph -- ' `She must draw the train herself the rest of the way -- ' and so on.

But the gentleman dressed in white paper leaned forwards and whispered in her ear, `Never mind what they all say, my dear, but take a return-ticket every time the train stops."

 

 

— Насядай! — крыкнула Авечка, беручы новую пару пруткоў.
Адказваць тут не было чаго, таму Аліса прамаўчала і налегла на вёслы. З вадой, на яе думку, рабілася нешта дзіўнае, бо вёслы вельмі лёгка ў яе ўваходзілі, а назад ледзь выцягваліся.
— Насядай! Насядай! — зноў закрычала Авечка і ўзяла яшчэ пруткоў. — А тое спазнаеш, дзе ракі зімуюць.
«А сапраўды цікава — дзе? — падумала Аліса. — І ўвогуле рачкі такія сімпатычныя!»
— Ты што, не чуеш? Я кажу — насядай! — раззлавалася Авечка і схапіла цэлы пук пруткоў.
— Вядома ж, чую, — адказала Аліса. — Вы ўвесь час гэта кажаце — і вельмі гучна. Дык а ракі дзе?
— У вадзе, дзе ж яшчэ, — сказала Авечка, утыркаючы некалькі пруткоў у валасы, бо ў руках ужо не было месца. — Я кажу, насядай!
— Чаму Вы ўвесь час кажаце «насядай»? — нарэшце спытала Аліса даволі злосна. — Хіба я наседка?
— Вядома ж, — азвалася Авечка. — Бо розум у цябе курыны.

`Feather! Feather!' the Sheep cried again, taking more needles. `You'll be catching a crab directly.'

`A dear little crab!' thought Alice. `I should like that.'

`Didn't you hear me say "Feather"?' the Sheep cried angrily, taking up quite a bunch of needles.

`Indeed I did,' said Alice: `you've said it very often -- and very loud. Please, where are the crabs?'

`In the water, of course!' said the Sheep, sticking some of the needles into her hair, as her hands were full. `Feather, I say!'

`why do you say "feather" so often?' Alice asked at last, rather vexed. 'I'm not a bird!'

`You are,` said the Sheep: `you're a little goose.'

— ...У мяне іх [ганцоў] заўседы два: адзін сыходны, другі прыходны. Разумееш? Адзін — каб сыходзіць, а другі — каб прыходзіць.
— Прашу прабачэння…
— А яно ў мяне есць?
— Ды я не пра тое, — сказала Аліса. — Я проста не зразумела, чаму адзін — каб сыходзіць, а другі — каб прыходзіць?
— Хіба я табе не казаў? — нецярпліва прамовіў Кароль. — Мне патрэбныя два —прыносны і адносны. Адзін — каб прыносіць, а другі — каб адносіць.

‘...I must have two, you know -- to come and go. Once to come, and one to go.'

`I beg your pardon?' said Alice.

`It isn't respectable to beg,' said the King.

`I only meant that I didn't understand,' said Alice. `Why one to come and one to go?'

`Don't I tell you?' the King repeated impatiently. `I must have Two -- to fetch and carry. One to fetch, and one to carry.'

 

 

— Табе сумна, — занепакоена сказаў Рыцар. — Дазволь праспяваць табе песню, каб табе стала весялей.
— А яна не надта доўгая? — спытала Аліса, бо на сёння вершаваных твораў і так было ўжо зашмат.
— Яна доўгая, — сказаў Рыцар, — але вельмі, вельмі прыгожая. Усе, хто яе чуў, або плакалі, або…
— Або што? — спытала Аліса, бо Рыцар нечакана спыніўся.
— Або не плакалі. Загаловак гэтай песні называецца так: «Вочкі шчупакоў».
— О, гэта ў яе такі загаловак? — перапытала Аліса, з усіх сіл спрабуючы зацікавіцца.
— Не, ты не зразумела, — трохі раздражнена прамовіў Рыцар. — Гэта толькі назва загалоўка. А сам загаловак —«Стары-стары Дзядок».
— Значыцца, я мусіла спытаць: «Дык вось як гэтая песня называецца»? — паправілася Аліса.
— Не, не мусіла: гэта зусім іншае. Песня называецца «Шляхі і сродкі», але гэта яна толькі так называецца, разумееш?
— А што ж тады сама песня? — спытала Аліса, ужо цалкам разгубленая.
— Я якраз да гэтага падыходзіў, — сказаў Рыцар. — Насамрэч гэта песня «Той, хто залез на плот», і музыку я прыдумаў сам.

`Is it very long?' Alice asked, for she had heard a good deal of poetry that day.

`It's long,' said the Knight, `but very, very beautiful. Everybody that hears me sing it -- either it brings the tears into their eyes, or else -- '

`Or else what?' said Alice, for the Knight had made a sudden pause.

`Or else it doesn't, you know. The name of the song is called "Haddocks' Eyes."'

`Oh, that's the name of the song, is it?' Alice said, trying to feel interested.

`No, you don't understand,' the Knight said, looking a little vexed. `That's what the name is called. The name really is "The Aged Aged Man."'

`Then I ought to have said "That's what the song is called"?' Alice corrected herself.

`No, you oughtn't: that's quite another thing! The song is called "Ways and Means": but that's only what it's called, you know!'

`Well, what is the song, then?' said Alice, who was by this time completely bewildered.

`I was coming to that,' the Knight said. `The song really is "A-sitting On A Gate": and the tune's my own invention.'

 

Падтрымаць выданне беларускага перакладу кнігі Л.Кэрала «Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса», пацікавіцца тэкстам і чароўнымі малюнкамі, а таксама стаць адным з грунтоўных спонсараў праекту можна на платформе «Улей», дзе распачаты збор сродкаў на з'яўленне кнігі.

VELVET: Анна Северинец
Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность отправлять комментарии.
#
Система Orphus