Полная версия сайта Мобильная версия сайта

І ўсё ж такі навошта нам яна, гэтая родная мова?

Акрамя сваёй каханай рускай літаратуры і стылістыкі я выкладаю яшчэ і беларускую мову.

Выкладаю для студэнтаў-завочнікаў і эканамічных спецыяльнасцяў дзённага аддзялення.

Гэта значыць — кожны тыдзень на працягу пяці-шасці гадзін я бачу на свае вочы, што зрабілі з беларускай мовай пакаленні русіфікатараў — ад Мураўёва-вешальніка да Кандрата Крапівы. Зрабілі страшнае.

779532_63585885.jpg

Не, мова не ўмёрла. Хаця часам здаецца — лепей бы яна ўмёрла, захавалася б ў кнігах Багдановіча і Быкава, Караткевіча і Гарэцкага, каб потым яе, некрананую, можна было б узяць — і адрадзіць.

Дык не.

Але пачну спачатку. На першым занятку кожная група заўседы піша мне пісьмовы адказ на пытанне «Што для меня беларуская мова?» Зразумела, можна напісаць «нічога» — галойнае, патлумачыць, чаму.

Навошта мне потрэбны гэтыя сачыненні? Ну, па-першае, з іх дапамогай я выяўляю ўзровень валодання мовай у кожнай канкрэтнай групе. А па-другое — у адчаі шукаю адказ на пытанне: ну навошта, навошта, навошта можа спатрэбіцца мова сучаснай моладзі? Ужо другі год не знаходжу.

Усе адказы студлэнтаў можна падзяліць на тры групы.

Першая — самая шматлікая.

Аўтары такіх сачыненняў не паддаюцца на ласкавую ўсмешку малазнаемай настаўніцы і аддаюць перавагу той прыгожай хлусні, якую яны добра вывучылі ў школе (ну навошта іх там гэтаму вучаць!).

Лісткі мільгацяць няшчырымі «родная мова», «продкі ахвяравалі жыцце», «мова Коласа і Купалы», «павінны ведаць», «трэба вучыць», «таму, што я грамадзянін» і іншымі штампамі, ніводны з якіх не з’яўляецца сапраўднай прычынай, з нагоды якой чалавек бярэ  — і пачынае размаўляць на на роднай мове.

22431.jpg

Другая група — паменей.

Яе ўдзельнікі ўпэўненыя, што ніякая родная мова ім не патрэбная. І яны кажуць праўду: бацькі, сябры, куміры іх размаўляюць па-руску, працаваць яны будуць па-руску, дык навошта? Яны здзіўляюцца: навошта нам вучыць беларускую мову, лепей у гэтыя гадзіны давучыць матэматыку ці эканамічную тэорыю?

І трэцяя група — самая маленькая.

Гэта дзеці, якія прыехалі з Украіны, Расіі, Малдовы, Літвы. Як не дзіўна, але іх адказы на пытанне звычайна самыя граматныя: у іх на партах ляжаць слоўнікі, яны не дазваляюць сябе перлаў кшталту «дзярэўня» і «прэдкі», таму што яны лічаць беларускую мову не роднай, а замежнай, і выказваюць да яе тую павагу, якой патрабуе звычайная замежная мова.

Гэтыя дзеці запытваюцца ў мяне: «А як так здарылася, што ваш народ не жадае размаўляць на сваёй мове? Ва Ўкраіне нават малыя дзеці ведаюць украінскую мову, у Малдове ведаюць, у Літве ведаюць, а вы чаму?»

А я не ведаю, чаму. Мабыць, таму, что за двесці год з прыгожай мовы ўтварылі нейкую самотную кальку рускай і зараз беларуская мова сапраўды выглядае бледна?

Мабыць, таму, што за доўгія гады намаганнямі тэлебачання і школьных настаўнікаў беларуская мова пераўтварылася ў мову саломенных коней і дурацкіх музыкаў з жалейкамі? Мабыць, таму, што мы наогул не цікавімся нічым, і мовай разам з усім?

Мне і самой была не патрэбная родная мова. Шмат гадоў. Пакуль я не пачала складаць кнігу пра свой род Лабачэўскіх-Севярынцаў: захацелася пакласці на паперу ўсе тыя лягенды, якія я чула ад бабуляў і бацькоў. Я бралася за кнігу разоў пяць і нічога ў мяне не атрымоўвалася. Ну не цікава і баста. І ніяк не складаецца.

А потым я адчула трэ пісаць па-беларуску.

І кніжка нарадзілася за адну ноч. Цікавая, пранікненая, узнеслая.

Не дзякуючы мне.

Дзякуючы мове.

Але тым, хто не плануе ствараць кнігі навошта яна?

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
VELVET: Анна Северинец

Комментарии

Всего комментариев (13) Последнее сообщение
Dziunaya аватар

Задумалася я. Навошта мне беларуская мова? Шчыра кажучы, нават не ведаю. Але часам лаўлю сябе на тым, што думаю па-беларуску. Мова дапамагае мне выразіць сябе, адчуць сябе сапраўднай сабою. Дзіўна неяк. Часам знойдзеш такое трапнае беларускае слоўца, эквівалент якому нідзе не падбярэш. І ўвогуле, проста падабаецца. Я люблю мову, і не толькі літаратурную. Вы заўважалі, якая сакавітая беларуская лаянка? Нават мацюкі ўспрымаюцца як нешта шэдэўральнае!)))

Няўжо Вам беларуская мова патрэбна толькі для таго, каб кнігі пісаць? А для каго ж тады тыя кнігі? 

Сигрун аватар

Откройте дневник средней школы. первый форзац: Беларускі флаг

Larysa аватар

усё так. намнога лягчэй растлумачыць, навошта сучаснаму беларусу ангельская.. я б напiсала у адказ на Ваша пытанне адзiны радок Францішака Багушэвіча:

"Не забывайце мовы сваёй беларускай, каб не ўмёрлі."
 

Бубнова Вера аватар

Я начала изучать белорусский язык в 3 классе. Мы переехали в Беларусь. Хоть папа и белорус, я никогда до этого не слышала этого языка. Для меня это был и до сих пор остается иностранным языком. Не вижу смысла в углублении знаний в этом языке, он никак не касается моей современной жизни.

Георгий аватар

Крызіс беларускай мовы пачаўся задоўга да Мураўёва. 1696 год, калі не памыляюся, - афіцыйная забарона на карыстанне старабеларускай мовай у Рэчы Пасплітай. Акрамя гэтага паланізацыя эліты...

Dziunaya аватар

Увогуле беларуская мова ледзь не большую частку свайго існавання была занядбанай... Акрамя, хіба што, часоў ВКЛ, калі ў дзяржаве карысталіся старабеларускай мовай, ды кароткага часу нацыянальнага адраджэння і беларусізацыі напачатку 20 стагоддзя.

Joyful аватар

Тутэйшыя... Усе мы. Не беларусы.

Наяна аватар

а я вот явно космополит...

Сигрун аватар

Чытаю і думаю: думаю па-руску. Гэта мая мова, я яе (а не трасянку) чула з маленства. Па-беларуску размаўляю, калі трэба - правяду заняткі, але не маё гэта! 

Кепскі я патрыёт? Напэўна, калі патрыетам можа лічыцца толькі той, хто гаворыць на роднай мове. Праца у сваей краіне, нга яе дабрабыт... гэта ж так сумна.

Але мне і так добра. Жыву, працую. А гавару і думаю па-руску.

Alesja аватар

Я отнесла бы себя ко второй группе... пока так...

alesia-alisa аватар

Прекрасно понимаю всех белорусов. Еще в сталинские времена было проведено исследование, согласно которому дали заключение, что белорусскую народность лучше не выделять, так как отсутствует национальная интеллигенция. Но Сталин решил, интеллигенцию создать, народность выделить. Только получилось как бы сверху, без участия самого народа.

Я думаю, тут надо изучать с самого низа, с тех, кто действительно говорит на народном языке. Ведь как известно, в Англии 18 века тоже не было единого языка, а все говорили как бы на трасянке, и только в 19 и 20 веке сформировался официальный язык. У нас официальный язык сформировался искусственно.

Лично я очень люблю беларускую мову. Из своего опыта скажу, что полюбила его за язык, которым говорили мои бабушка и дедушка. Особенно дедушка. Честно говоря, такого богатства языка я нигде еще не встречала, только в книгах русских классиков. И еще меня привлекает эта живая интонация. А то белорусский сейчас больше напоминает по интонации русскую речь, только другими словами.

Анна Северинец аватар

Паважаная Алеся-Аліса! Тое, што вы ведаеце пра сталінскія часы, не алпавядае рэчаіснасці. У 20-30 гады менавіта пад кіраўніцтвам Сталіна ўся беларуская інтэлігенцыя была выразаная і вынішчаная ў лагерах: Ластоўскі, Гарэцкі, Гартны, Васілек, уся "тарашкевіцкая" плынь - засталіся толькі "лаяльныя" Купала, Колас, Крапіва.... Купалу, калі ён пачаў "выбрыківаць", скінулі з лесвіцы ў Маскве.... Так што неяк іезуіцкі выглядае тое, што вы нам распявалі пра Сталіна...

Анна Северинец аватар

Дарэчы, гэты артыкул ўжо знаходзшўся ў рэдакцыі, калі адна з групаў напісала чарговыя адказы. І адзін студэнт (атрымаў нават дзесяць, так мяне ўзрушыла ягоная думка) напісаў так: "Калі я пачаў чытаць беларускую літаратуру, я раптам зразумеў, што ў рускіх - іншыя праблемы. Нашыя праблемы можна выказать толькі нашай мовай. Яна вельмі дакладна перадае менавіта нашыя думкі і наш погляд на жыцце".

Думаецца мне, дзесьці тут і ёсць праўда.

#
Система Orphus