Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Самая дзіўная мова свету

Так здарылася: чамусьці для беларуса пытанні незалежнасці і волі заўсёды былі звязаныя з пытаннямі мовы.

Амерыканцы, напрыклад, спакойна жывуць і таўсцеюць, карыстаючыся англійскай моваю, венесуэльцы ўжо колькі стагоддзяў не грэбуюць іспанскай, а сапраўдны беларус за мову сваю нават жыцце аддае.

«Не пакідайце ж мовы нашай, каб не ўмёрлі!» — гэта не фраза з падручніка па беларускай літаратуры, гэта крывею здабытая праўда Багушэвіча і Каліноўскага…

Беларуская мова сатканая з цудаў. Што не факт — то здарэнне кшталту «а ведаеце вы, што»…

Ці ведаеце вы, што на другім вяку існавання старабеларускай мовы на ёй ужо быў створаны адзіны з першых новаеўрапейскіх дзяржаўных юрыдычных дакументаў: Статут Вялікага Княства Літоўскага?

Дзякуй князям і панам літоўскім — только гэты Статут і ўтрымлівае зараз рускіх, польскіх і літоўскіх гісторыкаў ад канчатковага праглынання гістарычнай Беларусі.

Ці ведаеце вы, што менавіта наш Скарына, а не іхні Фёдараў, стае першым усходнеславянскім друкаром?

skaryna_1517.jpg

Беларусы займелі ўласную кніжку на ўласнай мове на трыццаць год раней за рускіх!

Ці ведаеце вы, што першым клопатам графа Мураўёва, якога беларусы клічуць «вешальнікам», было менавіта знішчэнне беларускай мовы?

Гэта ён загадаў адчыняць па ўсім Севера-Заходнім крае рускія школы: «Тое, што не зрабіў рускі штык, зробіць рускі настаўнік», — дальнабачна казаў той, хто патапіў у крыві паўстанне касінераў.

Ці ведаеце вы, што на беларускіх землях подчас панавання Расійскай Імперыі можна было сесці ў турму толькі за тое, што ты размаўляеш па-беларуску?

А ведаеце, адкуль наш знакаміты прынцап правапісу «Як чуецца, так і пішацца»?

З часоў Рэчы Паспалітай на Беларусі было забаронена пісаць па-беларуску (ну навошта мову забараняць? Гэта толькі нашую так баяліся захопнікі!), потым забарону падхапілі расейцы — і амаль трыста год пісьмовай беларускай мовы проста не існавала. Толькі — вусная.

А хто такія «касінеры» — ведаеце?

Справа ў тым, што беларускім паўстанцам — і часоў Касцюшкі, і часоў Каліноўскага — няма адкуль было браць сапраўдную зброю. Дык хлопцы бралі косы, прывязвалі іх да вялізарных палак і з гэтымі косамі кідаліся на ўзброенных да зубоў акупантаў.

stachowicz_kosynierzy.jpg

Дык вось гэтыя касінеры перш-наперш змагаліся… За права размаўляць па-беларуску.

І што ж такое ёсць у гэтай мове, што яе так баяліся чужынцы і так любілі свае? Што ж такое ёсць у гэтай мове, што яе саромеюцца на вуліцах беларускіх гарадоў — і ганарацца ў Варшаве ці Вільні? Што ж такое ёсць у гэтай мове, што за яе так проста паміраць? Што ў ей такога, што з ёй так цяжка жыць?

Не ведаю…

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
VELVET: Анна Северинец

Комментарии

Всего комментариев (11) Последнее сообщение
Larysa аватар

Усё так. Цяжкая доля ў нашай мовы. такая ж цяжкая, як i ў народа. Шчыра кажучы, я не ведаю нi воднай другой мовы з такiм жа лёсам. Кожны год з твару зямлi знiкаюць некалькi дыялектаў i моў. Цi прыдзе такi час для беларускай?

Vrednaya_Julietta аватар

Мне хоць i не сорамна гаворыць на  беларускай мове, сорамна гаворыць дрэнна на ей, але ж працую над гэтым i гавару. Калі я пачынаю гаворыць з людзьмі на беларускай мове, то яны так дзіўна і збянтэжана глядзяць на мяне. Як быццам я нешта дзіўнае зрабіла, размаўляць на роднай  мове ці ледзь не эпатаж, мяркуючы па касых поглядах  людзей. Але ж мне усёроўна, хочацца i кажу. Мае сябры зза мяжы пытаюцца у мяне, чаму у нас не гавораць па-беларуску, у нас такое прыгожае гучанне мовы, просяць, каб я яшчэ што-нiбудзь казала на роднай мове.

Але ж нешта залежыць ад нас з вамi. Проста трэба iсцi i размауляць....нiчога складаннага. Хаця б спачатку.

Xindi аватар

красиво 

Dziunaya аватар

А ці ведаеце вы яшчэ тое, што беларуская мова - другая ў свеце па прыгажосці гучання? На жаль, не памятаю, якая першая, здаецца, італьянская...

А я не магу з людзьмі гаварыць па-беларуску, бянтэжуся... Хаця вельмі хацела б. Сапраўды, як сказала Донна Джульета, людзі неяк дзіўна глядзець пачынаюць. Нават сваякі. Зрэдку перакідваемся беларускімі словамі з каханым, чытаем беларускія кніжкі, пішам па-беларуску... але не гаворым. Не дарасла я яшчэ, відаць, да ўжытку беларускай мовы, як бы яе не любіла. Адзіны чалавек, з кім можна свабодна гаварыць па-беларуску, - куратар Валянціна Аляксееўна. 

Olvia аватар

Только сейчас я начала осознавать насколько красив и удивителен белорусский язык, а в школе это был скучный предмет, поэтому и говорить на нем толком не могу.

ЯПрелесть аватар

А мне вот кажется, что не нужно сражаться и т.д. и т.п. На наших землях так так долго и много народу друг с другом за свои права сражались, что в итоге все позабыли, с чего все начиналось.

Говорить нужно. С теми, кто понимает, не обижая непонимающих, привлекая детей, расширяя круг общающихся. Постепенно, естественно, терпеливо без ненужных амбиций и обвинений в непонимании.

P.S. Вспомнился случай. Накаком-то киномероприятии украинская журналистка задала Армену Джигарханяну заковыристый вопрос по украински. Он её послушал, покивал........ и так долго и  обстоятельно отвечал на армянском.....

Тати аватар

Джигарханяну великий респект!!!!!

Natali16 аватар

Выдатна сказана!

Rusya аватар

 дзякуй! прыемна чытаць)))) я таксама лiчу, што наша мова гучыць вельмi прыгожа!!! шкада толькi, што у апошнi час рэдка.... 

Veronchik аватар

Родная мова

sillyrabbit аватар

Дзякуй!

#
Система Orphus