Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Імя для вёскі

Нашая зямля — яна ж не маўклівая.

Канешне, яна не палымяны прамоўца кшталту вогненнай Францыі, не педантычны лектар, падобны на мудрагелістую Германію, не таемны чараўнік з казачным цыліндрам у руцэ, нібыта рознакаляровая Іспанія…

Нашая зямля размаўляе з намі ціха і сціпла, ледзь чутна, адчыняе свае сакрэты тым, хто ўмее слухаць і прыслухоўвацца.

Вось напрыклад, хто з нас ведае, аб чым расказвае назва той вескі, дзе вы праводзілі кожнае лета свайго дзяцінства?

1270543_21359237.jpg

Калi веску называюць Забалацце цi там Чорнае, альбо нават Глыбаў — цалкам зразумела логiка заснавальнiкаў.

У Беларусi шмат назваў, якiя проста патлумачыць: шматлiкiя Загор’i, Залессi, Бярозаўкi, Слабады, Гарадзiшчы…

Таксама шмат тапонiмаў, якiя адлюстроўваюць своеасаблiвы гумар тутэйшых жыхароў: Прапойск, Бешанковiчы, Падонкi, Бухалаўка, Парыж i Амерыка.

А як вам палесскiя рачулкi Стыр i Мароч, якiя мiжволi нагадваюць якiх-небудзь бандзюкоў, што хавалі скарбы ва ўзбярэжных гушчарах?

Нават калi месца называюць Вiцебскам — калi трохi параскiнуць, разумееш, што iмя гэта парадзiла рака Вiцьба, якая вiлася памiж горак i пагоркаў.

Але што мелi на ўвазе тыя абарыгены, якiя назвалi веску Унорыцай?
Менавiта так называецца адна маленькая прыгожая весачка на Дняпры, выцягнутая ўздоўж шашы з Рэчыцы на Светлагорск: пяцьдзесят дамоў справа, пяцьдзесят — злева. Найбольш адукаваныя з унорыцкiх выхаванцаў мяркуюць, што гэтая назва — нейкi мутант формулы «на рацэ». Аднак пры чым тут першае «У» у назве? Да i наогул цяжка ўявiць сабе, як, згодна з прывыклымi правiламi словаўтварэння з «на рацэ» з’яўляецца менавiта «Унорыца». Мiж тым традыцыя ўсё ж-такi звязвае назву вескi з ракой.

Аднак iснуе адна сiмпатычная легенда, якую не без усмешкi ў вачах расказваюць унорыцкiя старажылы.

Нiбыта ў незапамятныя часы жыў на беразе ракi кiтаец.
Ён i сам па сабе быў дзiўным дзiвам для жыхароў ад Гомлi да Парычаў, да таго ж гэты цудоўны кiтаец гандляваў рознымi незразумелымi, але такiмi прывабнымi рэчамі кшталту рознакаляровых звонкiх шарыкаў у шаўковых мяшочках, празрыстых матавых шырм, ненатуральна белай паперы цi «ванючак», якiя паны свечкамi запальвалi ў хатах, каб выкурыць сялянскi дух.

Быў гэты кiтаец не падобны на тутэйшых людзей, i, натуральна, iмя яго таксама было нялюдзкiм. Як яно гучала на яго незразумелай радзiме, невядома, можа, якi Цiнь цi Дзоў, але тут называлi яго Ца.
Хату па нашых правiлах ён таксама не ладзiў, выкапаў нейкую нару ў высокiм беразе Дняпра i звязаў з гнуткай вярбы нешта кшталту навеса. Нiякай гаспадаркi, нi кiтайскай, нi тутэйшай, кiтаец, зразумела, не вёў, i вясковыя бабы, каб не памёр з голаду небарака, насiлi яму малако ды яечкi. У сваёй нары жыў ён летам i восенню, а калi ўжо зусiм прыхоплівалі маразы, перабiраўся да спагадлівых суседзяў, якiя давалi нехрысцю месца на палку без якой бы то нi была карысцi. Калi ён жаўтаскуры, дык памiраць яму, цi што?

Калi ўжо амаль у кожнай хаце ад Парычаў да Гомлi з’явiлiся рознакаляровыя шарыкi ды белыя паперы, схаваныя на ўсялякi выпадак, а ў некаторых моднiкаў нават шырмы з узорамi з галінак вiшнi, кiтаец знiк гэтак жа таемна, як i з’явiўся.

А веску, якая талерантна давала яму прытулак, так i сталi называць: «У нары Ца», цi «Унорыца».

1284651_73065865.jpg

Зразумела, у гэтай гісторыі, якую распавяла маленькая веска, ёсць абавязковая мараль. Вось такая: «Спакон вякоў так вядзецца ў нас, у беларусаў: хочаш быць кiтайцам — будзь. Малака, цяпла i жоўтага дняпроўскага пяску нам не шкада нiкому, будзь ён хоць кiтаец, хоць габрэй, хоць чукча».

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
VELVET: Анна Северинец

Комментарии

Всего комментариев (18) Последнее сообщение
Dziunaya аватар

А мне, вось, заўсёды было цікава, чаму наша вёска называецца Скавародкі? 

Анна Северинец аватар

Вось што знайшла пра Скавародкі

http://minpraud.by/articles.php?id=7575&current_date=2011-02-17

А вось, нарэшце, які цудоўны сайт:

http://netradzima.radzima.org/be/miejsce/skoworodki.html

Тут можна паўдзельнічаць у летапісы гісторый нашых' любых весак і нават скласці фотаальбом!

Dziunaya аватар

Ваў! Дзякуй Вам! Гэта сапраўды нашы Скавародкі!!! І як Вам удалося знайсці? Я шукала - і не знайшла... 

Асіповіч - прозвішчы маёй бабулі і прабабулі... І Бычкі, і Тукайлы ў нас родзічы ёсць... Вось чытаю зараз - і слёзы на вочы наварочваюцца... Быццам бы кавалачак сябе знайшла... Яшчэ раз дзякуй Вам вялікі, Ганна Канстанцінаўна! 

Сalumniado аватар

А як вам назва вескi Татар'я, што у Драгiчынскiм раене на Палессi? Больш паловы жыхароу гэтай вескi маюць прозвишча Мурза. Побач з гэтай вескай знаходзiцца веска Таракань - таксама нешта татарскае. Ну i аб чым гэта гаворыць? 

Dziunaya аватар

Відаць, вельмі пладавіты быў той мурза 

Анна Северинец аватар

Якая цудоўная гісторыя ў вескі Татар'я! Тым больш - побач з Тараканню!

Alesja аватар

Я все детство проводила у бабушки в дер. Нарцуки (в нескольких км от хутора Родевичи)... Очень интересно узнать, откуда такое название Happy

Анна Северинец аватар

Адшукала толькі на адным з форумаў размоўнае "нарцук" - нешта кшталту "дурачок" ці "небарака". Трэба спытаць у палякаў - напэўна ж, гэтыя Нарцукі гэта што-небудзь з польскай гаворкі:)) буде шанец - абавязкова запытаю, ці не ведаюць яны якога-небудзь нарцука:))

Larysa аватар

Які цудоўны артыкул! Як я люблю такія каларытныя назвы! Нешта прыпомніла назву прыпынка ў Маладзечанскім напрамку - Анусино. Колькі езділа, столькі дзівілася, як пераклад на расейскую мову можа сапсаваць прыгожую назву. Вёска Ганусіна (верагодна ў гонар, а можа валодала калі-небудзь гэтым мейсцам Ганна - Гануся) нічога агульнага з лацінскім словам anus не мае. Яшчэ вельмі люблю не вельмі літаратурныя, але такія ёмкія словы, як - шпацыраваць, зьбяёдаць, боўдзіла Happy нажаль больш успомніць не магу адразу... Вельмі цікавым для мяне было, што нават такія назвы прысмакаў, як кумпячок і паляндвіца ні расейцы, ні нават украінцы не ведаюць.

Анна Северинец аватар

А яшчэ есць такія рачулкі на Палессі, Стыр і Мароч:)) Мы з дзецьмі прыдумалі нават казку аб тым, як нейкія ліхія людзі "тырылі" багацце ў тых, хто плыў на лодках па рацэ. а потом "марочылі" голавы паліцэйскім, накіроўваючы іх па фальшывым  следзе

Dziunaya аватар

Ой, колькі ж ў нашай старонцы ўсяго цікавага! Ведаць бы яшчэ, як падступіцца да гэтых таямніц...

Marinika аватар

Вось ужо гэтыя кітайцы...Прымудраліся і ў тыя даўнія часы "вельмі патрэбнымі рэчамі" забяспечыць беларусаў.

А тэма гэтая для мяне таксама кранальная. Дыплом у свой час абараняла па тапонімах Беларусі...

Дзякуй...

Анна Северинец аватар

Ой, дык нам жа ж вельмі цікава было б прачытаць і вашыя знаходкі!!! Ці парайце нам, як Дзіўная кажа, з якога боку да тапанімікі подступіцца? А то шукаем у Сеціве, насамрэч, не ў Сеціве трэба было б... а дзе?

Marinika аватар

Ведаеце, калі я працавала над дыпломам, гэта былі проста кнігі, пра Сеціва я не мела ўяўлення ... Ганна, мы з Вамі вучыліся ў адны гады, Вы ж памятаеце?

А, дарэчы, агучыць некаторыя рэчы - гэта думка ... трэба спець ...

Анна Северинец аватар

Ой, спойце, спойце!!!! Так хочацца, каб быщ дуэт, ці трыа, а яшчэ лепей - хор у гэтай рубрыцы!

Marinika аватар

Гэта з серыі філалагічных ляпаў... Такі вось вольны пераклад...Наогул я мела на ўвазе слова "зреть" (типа дозрею-напишу)... так што спевы адмяняюцца

Анна Северинец аватар

А шкада

Marinika аватар

#
Система Orphus